Варонеская вобласьць
Варонеская вобласьць | |
Воронежская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральна-чарназёмны эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Варонеж |
Дата ўтварэньня | 13 чэрвеня 1934 |
Губэрнатар | Аляксей Гардзееў |
Насельніцтва (2010) | 2 335 789[1] (23-е месца) |
Шчыльнасьць | 44,7 чал./км² |
Плошча | 52 216 км² (51-е месца) |
Месцазнаходжаньне Варонескай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-VOR |
Тэлефонны код | 473 |
Код аўтам. нумароў | 36, 136 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Варо́неская во́бласьць (па-расейску: Воронежская область) — вобласьць у цэнтры эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Варонеж, адлегласьць да Масквы складае 439 км. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Растоўскай, Белгародзкай, Курскай, Ліпецкай, Тамбоўскай, Валгаградзкай і Саратаўскай абласьцямі, а таксама з Украінай. Створана як вобласьць РСФСР 13 чэрвеня 1934 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча тэрыторыі вобласьці ёсьць 52,2 тысячы км², што складае каля траціны плошчы ўсяго Чарназем’я. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень складае 277,5 км і з захаду на ўсход — 352 км[2]. Тэрыторыя Варонескай вобласьці больш за тэрыторыю такіх эўрапейскіх краін, як Данія (43 098 км²), Нідэрлянды (41 526 км²), Швайцарыя (41 284 км²), Бэльгія (32 545 км²).
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мінэральна-сыравінная база Варонескай вобласьці прадстаўлена радовішчамі нярудных сыравінаў, у асноўным будаўнічымі матэрыяламі асабліва ў заходніх і паўднёвых раёнах рэгіёну. На тэрыторыі Семілуцкага, Хахольскага й Ніжнедзявіцкага раёнаў вобласьці маюцца запасы фасфарытаў. Вобласьць валодае практычна неабмежаванымі запасамі крэйды. У Варонескай вобласьці маюцца істотныя запасы нікеля, медзі й плятыны.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат на тэрыторыі вобласьці ёсьць умерана-кантынэнтальны са сярэднегадавой тэмпэратурай ад 5,0 °C на поўначы вобласьці да 6,5 °C на поўдні.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі вобласьці разьмешчана 738 азёраў і 2408 сажалак, працякае 1343 ракі даўжынёй больш за 10 км.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старажытныя людзі тут зьявіліся ў пэрыяд позьняга палеаліту каля 35—12 тысячаў гадоў да н. э.[3]. У Варонескай вобласьці першыя стаянкі краманьёнцаў былі ў пэрыяд позьняга палеаліту на Доне, у сяла Касьцёнкі, а таксама пад Варонежам, ля сёлаў Аляксандраўка й Баршчова.
Варонеская вобласьць моцна пацярпела падчас прыродных пажараў летам 2010 году, выкліканых анамальнай сьпякотай.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 2 335 789 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 44,7 чал/км². Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (95,5%), другой паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (1,9%).
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак на 1 красавіка 2009 году органамі службы занятасьці Варонескай вобласьці зарэгістравана 32 403 беспрацоўныя. Узровень беспрацоўя ў вобласьці складе 2,9%[4].
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па структуры гаспадаркі Варонеская вобласьць ёсьць індустрыяльна-аграрнай. У складзе прамысловасьці пераважаюць машынабудаваньне, электраэнэргетыка, хімічная індустрыя й галіны па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. На іх прыходзіцца 4/5 ад агульнага аб’ёму выпускаемай прамысловай прадукцыі. Галіной спэцыялізацыі рэгіёну зьяўляецца харчовая прамысловасьць (27%), другое месца займаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўка (23%), трэцяе месца — электраэнэргетыка (18%).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года
- ^ Информационный буклет — Прокуратура Воронежской области, издательство им. Е. А. Болховитинова
- ^ Панова В. И. «История Воронежского края» — 4-е, доп.. — Воронеж: «Родная речь», 2008. — С. 5. — 287 с. — ISBN 978-5-87456-562-6.
- ^ «В Воронеже кризис поднял спрос на уникальных специалистов: эксперт». Информационное агентство «Regnum»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варонеская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адміністрацыя Варонескай вобласьці
- Варонеская абласная Дума
- Заканадаўства Варонескай вобласьці
- Сайт пра малавядомыя славутасьці Варонескай вобласьці