Ніжнедзявіцкі раён
Выгляд
| Ніжнедзявіцкі раён | |
| Нижнедевицкий район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Варонескую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ніжнедзявіцак |
| Дата ўтварэньня | 14 траўня 1928 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне Ніжнедзявіцкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Тэлефонны код | 47370 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ніжнедзяві́цкі раён (па-расейску: Нижнедевицкий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Варонескай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Ніжнедзявіцак.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжнедзявіцкі раён мяжуе зь Семілуцкім, Хахольскім і Рап’ёўскім раёнамі, а таксама Курскай і Белгародзкай абласьцямі. Плошча раёну складае 1240 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжнедзявіцкі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. У 1963 годзе быў скасаваны і аб’яднаны з Хахольскім раёнам, аднак 12 студзеня 1965 быў зноўку створаны.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вызначальнай галіной раёну зьяўляецца сельская гаспадарка. Плошча сельгасугодзьдзяў скаладе 94 тыс. га. Ральля займае 71,2 тыс. га. У структуры пасяўных плошчаў збожжавыя займаюць 53% ад агульнай плошчы ральлі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)
- Ніжнедзявіцкі раён (рас.) / Варонескі гід.