Верхнемамонскі раён
Выгляд
| Верхнемамонскі раён | |
| Верхнемамонский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Варонескую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Верхні Мамон |
| Дата ўтварэньня | 30 ліпеня 1928 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне Верхнемамонскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Верхнемамо́нскі раён (па-расейску: Верхнемамонский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Варонескай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Верхні Мамон.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Верхнемамонскі раён мяжуе з Паўлаўскім, Калачаўскім, Петрапаўлаўскім, Багучарскім і Расашанскім раёнамі. Плошча раёну складае 1350 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Верхнемамонскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. З 1934 году знаходзіцца ў складзе Варонескай вобласьці.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядучай галіной эканомікі раёну зьяўляецца сельская гаспадарка. Плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў складае 93 тыс. га. Асноўнымі вытворцамі расьлінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі зьяўляюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі, як то калгасы і сялянска-фэрмэрскія гаспадаркі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)
- Верхнемамонскі раён (рас.) / Варонескі гід.