Кашырскі раён
| Кашырскі раён | |
| Каширский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Варонескую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кашырскае |
| Дата ўтварэньня | 1977 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне Кашырскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Кашы́рскі раён (па-расейску: Каширский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Варонескай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Кашырскае.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кашырскі раён мяжуе з Нававусманскім, Панінскім, Баброўскім, Ліскаўскім, Астрагоскім і Хахольскі раёнамі, а таксама з Варонежам і Новаваронежам. Плошча раёну складае 1060,20 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кашырскі раён быў утвораны 24 сакавіка 1977 году ў адпаведнасьці з пастановай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі зьяўляецца асноўнай галіной эканомікі раёну. Галоўнымі вытворцамі жывёлагадоўчай і расьлінаводчай прадукцыі ёсьць сельскагаспадарчыя арганізацыі. Сялянскія фэрмэрскія гаспадаркі вырабляюць у асноўным прадукцыю расьлінаводзтва, як то сланечнік, збожжавыя, у меншай ступені цукровыя буракі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кашырскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)
- Кашырскі раён (рас.) / Варонескі гід.