Нававусманскі раён
| Нававусманскі раён | |
| Новоусманский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Варонескую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Новая Усмань |
| Дата ўтварэньня | 18 верасьня 1929 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне Нававусманскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Нававу́сманскі раён (па-расейску: Новоусманский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Варонескай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Новая Усмань.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нававусманскі раён мяжуе з Рамонскім, Верхняхаўскім, Кашырскім і Панінскім раёнамі, а таксама Варонежам. Плошча раёну складае 1320 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нававусманскі раён быў утвораны 18 верасьня 1929 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. 13 чэрвеня 1934 году раён увайшоў у склад Варонескай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён актыўна далучаецца да субурбанізацыйных працэсаў фармаваньня Варонескай аглямэрацыі. Ягонае насельніцтва хутка расьце, у тым ліку за кошт міграцыйнага прыросту[2].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне разьвіта сельская гаспадарка, якая спэцыялізуецца на вытворчасьці і вырошчваньні збожжа, цукровых буракоў, сланечніка, рапсу, соі, гародніны і садавіны паводле прагрэсіўных тэхналёгіяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года (рас.) — Москва: Росстат, 2025.
- ↑ «Новоусманский район оказался лидером среди районов по числу мигрантов».// РИА новости Новой Усмани.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нававусманскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)
- Нававусманскі раён (рас.) / Варонескі гід.