Аннаўскі раён
| Аннаўскі раён | |
| Аннинский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Варонескую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Анна |
| Дата ўтварэньня | 1928 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 155 м |
| Месцазнаходжаньне Аннаўскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Тэлефонны код | 47346 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
А́ннаўскі раён (па-расейску: Аннинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Варонескай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Анна.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аннаўскі раён мяжуе з Эрцільскім, Цярноўскім, Грыбанаўскім, Новахапёрскім, Талаўскім, Баброўскім і Панінскім раёнамі. Плошча раёну складае 2098,02 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аннаўскі раён быў утвораны 14 траўня 1928 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прамысловы патэнцыял уключае ў сябе 17 прадпрыемстваў. Найбольшую ўдзельную вагу займаюць прадпрыемствы апрацоўваючай вытворчасьці, як то вытворчасьць харчовых прадуктаў, паліграфія, вытворчасьць іншых немэталічных мінэральных прадуктаў, вытворчасьць машынаў і абсталяваньня. Вытворчасьць і разьмеркаваньне электраэнэргіі, газу і вады.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аннаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)
- Аннаўскі раён (рас.) / Варонескі гід.