Фінікс (Арызона)
Фінікс | |||||
анг. Phoenix | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1868 | ||||
Горад з: | 1868 | ||||
Краіна: | ЗША | ||||
Штат: | Арызона | ||||
Мэр: | Кейт Галега[d][1][2][3] | ||||
Плошча: | 1341,48 км² | ||||
Вышыня: | 1086 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 1 445 632 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1077,64 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-7 | ||||
Тэлефонны код: | 480, 602, 623 | ||||
Паштовы індэкс: | 85001–85087 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 33°26′54″ пн. ш. 112°4′26″ з. д. / 33.44833° пн. ш. 112.07389° з. д.Каардынаты: 33°26′54″ пн. ш. 112°4′26″ з. д. / 33.44833° пн. ш. 112.07389° з. д. | ||||
± Фінікс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.phoenix.gov |
Фінікс (па-ангельску: Phoenix, мянушка: «Даліна Сонца») — сталіца і найбуйнейшы горад амэрыканскага штату Арызона. Заснаваны як горад 25 лютага 1881 году, першапачаткова зваўся Хуздо, што на мове Наваха азначае «Сьпякотнае месца», пазьней пераназваны ў Фінікс.
Насельніцтва горада на 2005 прыблізна склала 1 321 045 чалавек (6-ы па велічыні горад ЗША), разам з прыгарадамі — 3 865 077 чалавек (14-е месца ў ЗША). Фінікс таксама зьяўляецца найбуйнейшай сталіцай штату з усіх амэрыканскіх сталіцаў, уключаючы фэдэральную сталіцу Вашынгтон.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фінікс разьмешчаны ў даліне рэкі Солт-Рывэр, таксама вядомай як «Даліна Сонца», на вышыні 340 м ад узроўню мора, у цэнтральнай частцы Арызоны, у самім цэнтры пустэльні Санаран. Геаграфічныя каардынаты цэнтра горада — 33°31’42" пн.ш. 112°4’35" з.д.
Рака Солт-Рывэр (Салёная рака) перасякае горад з усходу на захад. Рэчышча ракі амаль заўсёды перасохлае, за выключэньнем выпадкаў скіду вады з вадасховішча, разьмешчанага вышэй па плыні, створанага для бесьперабойнага забесьпячэньня гораду прэснай вадой.
Тэрыторыя горада акружаная горамі Мак-Даўэл на паўночным усходзе, Ўайт-Тэнк на захадзе, Супэрстэйшн на ўсходзе і С’ера-Эстрэла на паўднёвым захадзе. У межах гораду маюцца горы Фінікс і Паўднёвыя.
Паводле бюро перапісу насельніцтва ЗША, тэрыторыя горада складае 1230,5 км², зь іх 1229,9 км² (99,95%) сушы і 0,6 км² (0,05%) воднай паверхні.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат Фінікса засушлівы, вельмі падобны да клімату гарадоў вакол Пэрсыдзкага заліва — Багдада або Эр-Рыяда. Звыш 80 дзён на год, з канца чэрвеня па верасень, сярэднедзённая тэмпэратура перавышае +38 °C. Абсалютны максымум +50 °C быў зарэгістраваны 26 чэрвеня 1990, абсалютны мінімум 7 студзеня 1913 склаў −8,8 °C. Наогул мінімальная тэмпэратура ўзімку вельмі рэдка апускаецца ніжэй нуля, апошні раз гэта адбылося 23 сьнежня 1991.
Колькасьць ясных дзён на год каля 300. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў — 210 мм, самы вільготны месяц — сакавік (27 мм), самы сухі — чэрвень (4 мм). Сьнег у горадзе — вельмі рэдкая зьява, адзначаўся ў горадзе ўсяго сем раз, апошні раз у сьнежні 1985. Максымальная вышыня сьнежнага покрыва дасягнула 10 см у студзені 1937.
Месяц | Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань | Год |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сярэдні дзённы максымум, °C | +19°C | +21°C | +24°C | +29°C | +34°C | +39°C | +41°C | +39°C | +37°C | +31°C | +24°C | +19°C | +30°C |
Сярэдні дзённы мінімум, °C | +5°C | +7°C | +9°C | +13°C | +18°C | +22°C | +27°C | +26°C | +22°C | +16°C | +9°C | +6°C | +15°C |
Колькасьць ападкаў, мм | 21мм | 20мм | 27мм | 6мм | 4мм | 2мм | 25мм | 24мм | 19мм | 20мм | 19мм | 23мм | 210мм |
Фінікс зьяўляецца самым сьпякотным і адным з самых сухіх гарадоў ЗША.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя перапісаў | |||
---|---|---|---|
Перапіс | Насельніцтва | %± | |
1870 | 240 | ||
1880 | 1708 | 611.7% | |
1890 | 3152 | 84.5% | |
1900 | 5544 | 75.9% | |
1910 | 11 314 | 104.1% | |
1920 | 29 053 | 156.8% | |
1930 | 48 118 | 65.6% | |
1940 | 65 414 | 35.9% | |
1950 | 106 818 | 63.3% | |
1960 | 439 170 | 311.1% | |
1970 | 581 572 | 32.4% | |
1980 | 789 704 | 35.8% | |
1990 | 983 403 | 24.5% | |
2000 | 1 321 045 | 34.3% | |
2010 | 1 445 632 | 9.4% | |
Бягучы 2019 | 1 680 992 | [4] | 27.2% |
1870-2019 U.S. Decennial Census[5] |
Па перапісе 2000 году насельніцтва гораду склала 1 321 045 чалавек, 465 834 хатнія гаспадаркі і 307 450 сем’яў. Шчыльнасьць насельніцтва 1074 чал/км². Шчыльнасьць гарадзкой забудовы — 403 хаты на км².
35,7% хатніх гаспадарак маюць дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў. 46,9% складаюць людзі, якія жывуць у шлюбе, 12,9% — сем’і без бацькі-карміцеля, 34% хатніх гаспадарак ня мае сям’і. Сярэдні памер хатняй гаспадаркі — 2,79, а сярэдні памер сям’і — 3,39 чалавека.
Насельніцтва горада па ўзросьце: 28,9% асобы да 18 гадоў, 10,9% ад 18 да 24 гадоў, 33,2% ад 25 да 44 гадоў, 18,8% ад 45 да 64 гадоў і 8,1% — людзі старэй 65 гадоў. Сярэдні ўзрост гараджанаў складае 31 год. На кожныя 100 жанчын прыходзіцца 103,5 мужчын.
Сярэднегадавы прыбытак хатняй гаспадаркі складае 42 207$, сям’і — 46,467$. Мужчыны маюць сярэдні заробак 32 820$, жанчыны — 27 466$. 15,8% насельніцтва і 11,5% сем’яў жывуць за рысай беднаты. З агульнага насельніцтва 21% дзяцей і 10,3% пэнсыянэраў таксама жывуць у беднаце.
Расавы і рэлігійны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2000 год, 71,07% жыхароў Фінікса прыналежаць да белай расы, 5,1% афра-амэрыканцы, 2,02% карэнныя народы Амэрыкі, 2,0% — азіяты, 0,13% — жыхары абтокаў Ціхага акіяна, 16,4% прадстаўнікі іншых расаў і 3,28% прадстаўнікі дзьвюх або больш расаў. 34,06% маюць лацінскае або гішпанскае паходжаньне.
Па перапісе 2000 году 45% насельніцтва зьяўляюцца каталікамі, 37% пратэстанты, 13% мармоны, і 5% габрэі.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фінікс мае 10 гарадоў-пабрацімаў, вызначаных гарадзкой камісіяй параднённых гарадоў:
— Калгары (Альбэрта, Канада) |
— Эрмасільё (Санора, Мэксыка) |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Phoenix, Arizona // Ballotpedia — 2007.
- ^ а б Office of Mayor Kate Gallego
- ^ а б c-span.org
- ^ Population and Housing Unit Estimates
- ^ Census of Population and Housing. Census.gov.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|