Арлінгтан (Тэхас)
| Арлінгтан | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | ЗША | ||
|---|---|---|---|
| Штат | Тэхас | ||
| Дата заснаваньня | 1876 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Arlington, Texas[d] | Джым Рос[d][1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 258,2 км² | ||
| Вышыня НУМ | 184 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 32°42′18″ пн. ш. 97°07′22″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 682, 817, 214, 469, 945 і 972 | ||
| Паштовы індэкс | 76001, 76002, 76003, 76004, 76005, 76006, 76007, 76010, 76011, 76012, 76013, 76014, 76015, 76016, 76017, 76018, 76019, 76094 і 76096 | ||
| Сайт | www.ArlingtonTX.gov | ||
| Арлінгтан на мапе ЗША ± Арлінгтан | |||
А́рлінгтан (па-ангельску: Arlington) — места штату Тэхас, ЗША. Паселішча ўваходзіць у склад вялікай аглямэрацыі Далас—Форт-Ўэрту. Паводле перапісу 2020 году, насельніцтва Арлінгтану складала 394 266 чалавек[3], што робіць яго другім паводле велічыні горадам акругі і трэцім паводле велічыні ў аглямэрацыі. У Арлінгтане працуе буйны дасьледчы Тэхаскі ўнівэрсытэт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эўрапейскае пасяленьне на тэрыторыі сучаснага Арлінгтану вядомае прынамсі з 1840-х гадоў. Пасьля бітвы 24 траўня 1841 году паміж тэхаскім генэралам Эдўардам Тарантам і індзейцамі паселішча Віладж-Крык у месцы, які сёньня знаходзіцца ў межах Арлінгтану, быў заснаваны гандлёвы пост[4]. Урадлівыя глебы прыцягвалі фэрмэраў, і да канца XIX стагодзьдзя тут ужо дзеілі некалькі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Арлінгтан быў заснаваны ў 1876 годзе ўздоўж чыгункі. Назву горад атрымаў у гонар Арлінгтанскага маёнтку генэрала Робэрта Эдўарда Лі, якая месьціцца ў акрузе Арлінгтан штату Вірджыніі[5]. Горад разьвіваўся як цэнтар бавоўнаачышчальнай вытворчасьці і сельскай гаспадаркі[6]. Да 1910 году Арлінгтан ужо займеў водазабесьпячэньне, электрычнасьць, прыродны газ, тэлефонную сувязь і дзяржаўную школьную сыстэму.

У 1920-я і 1930-я гады жыцьцё ў Арлінгтане было насычанае, але супярэчлівае. У пачатку 1920-х на Банкгэд-Гайвэй адкрылася чайная заля, якая абслугоўвала падарожнікаў паміж Даласам і Форт-Ўэртам[7]. У канцы 1920-х уласьнікі зьмяніліся, а будынкі таемна ператварылі на казіно. Гісторыкі называюць гэтае месца «Вэгасам да Вэгасу», бо тут былі пабудаваныя тунэлі і таемныя пакоі дзеля хаваньня нелегальнага азартнага бізнэсу падчас паліцэйскіх аблаваў. Аднак рэстаран працягваў працаваць як легальнае прыкрыцьцё[7]. Да 1925 году насельніцтва Арлінгтану ацэньвалася ў 3031 чалавека, што было значна меншым за Далас і Форт-Ўэрт[8]. У час, калі ЗША далучыліся да хаўрусьнікаў у Другой сусьветнай вайне, многія сем’і з усяго Тэхасу пераехалі ў Арлінгтан у пошуках працы. Яшчэ да вайны насельніцтва гораду перавысіла 4 тысячы чалавек. Вайна дала моцны штуршок вытворчасьці ў Тэхасе, а Арлінгтан апынуўся паміж двума буйнымі цэнтрамі аэракасьмічнай інжынэрыі, то бок Даласам і Форт-Ўэртам[9].
Вялікая індустрыялізацыя пачалася ў 1954 годзе з адкрыцьцём аўтамабільнага заводу General Motors. Аўтамабільная і аэракасьмічная вытворчасьць зрабілі Арлінгтан адным з гарадоў з найвышэйшымі тэмпамі росту насельніцтва ў ЗША ў час паміж 1950–х і 1990-х гадоў. Арлінгтан стаў адным з хуткаросьлых прадмесьцяў эпохі па вайне. Паводле перапісаў насельніцтва паселішча павялічылася ад 7692 чалавек у 1950 годзе да амаль 374 000 чалавек у 2011 годзе[3]. Мэр Том Вандэргрыф кіраваў горадам з 1951 па 1977 гады ў час буяньня эканомікі места. У кастрычніку 2019 году Арлінгтан быў абраны сярод некалькіх буйных гарадоў ЗША як месца для Нацыянальнага музэю мэдаля гонару коштам 150 млн даляраў. Адкрыцьцё ўстановы адбылося ў 2025 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.arlingtontx.gov/city_hall/government/mayor/mayor_jim_ross
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- 1 2 State & County QuickFacts. U. S. Census Bureau. Архіўная копія ад 01.2015 г.
- ↑ Village Creek Historical Summary. www.forttours.com. Архіўная копія ад 04.2021 г.
- ↑ History of Arlington, Texas. downtownarlington.org. Архіўная копія ад 10.2020 г.
- ↑ Preservation plan. arlingtontx.gov. Архіўная копія ад 03.2021 г.
- 1 2 Top O' Hill Terrace History Архіўная копія ад 07.2020 г.
- ↑ US. Census Bureau Statistical Information Архіўная копія ад 10.2018 г.
- ↑ Manufacturing Industry Архіўная копія ад 07.2020 г.