Індыянапаліс
| Індыянапаліс | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | ЗША | ||
|---|---|---|---|
| Штат | Індыяна | ||
| Першыя згадкі | 1819 | ||
| Дата заснаваньня | 1821 | ||
| Горад з | 1832 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Indianapolis[d] | Джо Гогсэт[d][1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 963,5 км² | ||
| Вышыня НУМ | 218 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 39°46′06″ пн. ш. 86°09′30″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 317 і 486 | ||
| Паштовы індэкс | 46201, 46202, 46203, 46204, 46205, 46206, 46207, 46208, 46209, 46213, 46214, 46216, 46217, 46218, 46219, 46220, 46221, 46222, 46224, 46225, 46226, 46227, 46228, 46229, 46230, 46231, 46234, 46235, 46236, 46237, 46239, 46240, 46241, 46242, 46244, 46245, 46247, 46249, 46250, 46251, 46253, 46254, 46255, 46256, 46259, 46260, 46262, 46268, 46277, 46278, 46280, 46282, 46283, 46285, 46288, 46290 і 46298 | ||
| Сайт | indy.gov (анг.) | ||
| Індыянапаліс на мапе ЗША ± Індыянапаліс | |||
Індыяна́паліс (па-ангельску: Indianapolis) — горад на Сярэднім Захадзе ЗША, сталіца і самае густанаселенае места штату Індыяна. Індыянапаліс месьціцца ў цэнтральнай раўніннай частцы штату ўздоўж заходняга адгалінавання ракі Ўайт-Рывэр. Афіцыйным сьлёганам уважаецца «Скрыжаваньне Амэрыкі», што адлюстроўвае гістарычную значнасьць места як транспартнага вузла і адносную блізкасьць да іншых буйных местаў[3][4]. Згодна зь перапісам насельніцтва 2020 году, насельніцтва самога Індыянапалісу складала 887 642 чалавекі[5]. Афіцыйныя мянушкі — The Circle City, Indy, Naptown.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1816 годзе, калі Індыяна набыла статус штату, Кангрэс ЗША вызначыў чатыры вучасткі зямлі ў цэнтральнай частцы новага рэгіёну ў якасьці будучага ўрадавага места, у залежнасьці ад плянаванага высяленьня плямёнаў[6]. Згодна з Дагаворам Сьвятой Марыі 1818 году, народы дэлавэр і маямі адмовіліся ад права ўласнасьці на вызначаныя землі, дамовіўшыся вызваліць іх да 1821 году[7]. 11 студзеня 1820 году Генэральная асамблея Індыяны дазволіла камітэту абраць месца ў цэнтральнай Індыяне дзеля новай сталіцы штату. Заканадаўчы сход штату зацьвердзіў гэтае месца, зацьвердзіўшы назву Індыянапаліс за местам 6 студзеня 1821 году. У красавіку Аляксандар Ралстан і Эліяс Пім Фордгэм былі прызначаныя дзеля абсьледаваньня і распрацоўкі пляну места[8]. Індыянапаліс стаў цэнтрам акруговай адміністрацыі 31 сьнежня 1821 году, калі была створаны акруга Мэрыён. У 1832 годзе паселішчу быў нададзены статус гораду. Наяўнасьць новых фэдэральных зямель дзеля куплі ў цэнтральнай Індыяне прыцягнула пасяленцаў, многія зь якіх былі нашчадкамі сем’яў з паўночна-заходняй Эўропы. Не зважаючы на тое, што многія з гэтых першых эўрапейскіх і амэрыканскіх пасяленцаў былі пратэстантамі, а значная частка раньніх ірляндзкіх і нямецкіх імігрантаў былі каталікамі. Да 1840 году ў цэнтральнай Індыяне жыло няшмат афраамэрыканцаў.

Рост места быў павязаны з адкрыцьцём Нацыянальнай дарогі праз горад у 1827 годзе, першай буйной шашы ў ЗША, якая фінансавалася з фэдэральнага бюджэту. Першая чыгунка, якая абслугоўвала Індыянапаліс, пачала працаваць у 1847 годзе[9]. У час грамадзянскай вайны ў ЗША Індыянапаліс быў верны Поўначы. Губэрнатар Олівэр П. Мортан, галоўны прыхільнік прэзыдэнта Абрагама Лінкальна, хутка зрабіў Індыянапаліс месцам збору войскаў арміі Зьвязу. 16 красавіка 1861 году былі аддадзеныя першыя загады аб фармаваньні першых палкоў Індыяны і прызначэньні Індыянапаліса ў якасьці штаб-кватэры для наймітаў-добраахвотнікаў штату[10][11]. Цягам тыдня больш за 12 тысяч чалавек запісаліся ў войска, каб змагацца за Поўнач[12]. 30 красавіка 1865 году цягнік зь целам нябожчыка Лінкальна спыніўся ў Індыянапалісе, дзе, паводле ацэнак, больш за 100 тысяч чалавек аддалі пашану труне забітага прэзыдэнта. Па грамадзянскай вайне і Другой прамысловай рэвалюцыі Індыянапаліс перажыў велізарны росквіт. У 1880 годзе Індыянапаліс быў трэцім паводле велічыні горадам у перапрацоўцы сьвініны ў сьвеце пасьля Чыкага і Цынцынаці, а да 1888 году ён стаў другім паводле велічыні чыгуначным цэнтрам у ЗША. Да 1890 году насельніцтва места перавысіла 100 тысяч чалавек[9].
Помнік ваярам быў адкрыты 15 траўня 1902 году. Пазьней ён стаў неафіцыйным сымбалем гораду[13]. Рэй Гарун перамог у першым заезьдзе гонкі Індыянапаліс-500, якая адбылася 30 траўня 1911 году на аўтадроме Індыянапалісу. Места было адным з найбольш пацярпелых падчас Вялікай паводкі 1913 году, у выніку якой загінулі пяць чалавек[14][15], 7 тысяч сем’яў былі вымушаны пакінуць свае дамы[16]. Калісьці тут працавала больш за 60 аўтавытворцаў, што рабіла места сапраўдным канкурэнтам Дэтройту як цэнтру аўтамабільнай вытворчасьці[17]. Індыянапаліс быў адным зь першых цэнтраў прафзьвязнага руху[9]. Страйк у трамвайным дэпо ў 1913 годзе і наступныя бунты паліцыі і забурэньні прывялі да распрацоўцы і ўкараненьню першых у штаце законаў аб рэгуляваньні працы, у тым ліку ўсталяваньню мінімальнай заробнай платы, фіксаванага працоўнага тыдня і паляпшэньня ўмоваў працы[18]. У час перадвыбарчай кампаніі ў 1968 годзе ў горадзе выступіў з прамовай Робэрт Кенэдзі[19][20][21]. Як і ў большасьці гарадоў ЗША у руху за грамадзянскія правы, горад зазнаў напружаныя расавыя сутыкненьні, у тым ліку беспарадкі 1969 году. Пастанова фэдэральнага суда 1971 году, якое прымусіла дзяржаўныя школы Індыянапалісу ўкараніць дэсэгрэгацыю ў сфэры аўтобуснага руху, выклікала супярэнасьці сярод жыхароў[22].

На тле зьменаў ва ўрадзе і росту горад рэалізаваў агрэсіўную стратэгію эканамічнага разьвіцьця, каб павысіць статус места як месца спартовага турызму праз Індыянапальскі праект. За часам кіраваньня мэра Ўільяма Гадната мільёны даляраў былі ўкладзеныя ў спартовыя аб’екты і піяр-кампаніі. Гэтая стратэгія дапамагла зарганізацаць у месьце Алімпійскі фэстываль ЗША ў 1982 годзе, забясьпечыць перанос «Балтымор Колтс» у 1984 годзе і зладзіць Панамэрыканскія гульні 1987 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Індыянапаліс разьмешчаны ва ўсходне-паўночна-цэнтральным рэгіёне Сярэдняга Захаду ЗША, прыкладна за 23 км на паўднёвы ўсход ад геаграфічнага цэнтру Індыяны. Ён разьмешчаны за 158 км на паўночны захад ад Цынцынаці, за 172 км на поўнач ад Луісьвіла, за 264 км на паўднёвы ўсход ад Чыкага, за 270 км на захад ад Каламбуса[23]. Паводле зьвестак Бюро перапісу насельніцтва ЗША, Індыянапаліс ахоплівае агульную плошчу ў 953 км², зь якіх 937 км² займае сухазем’е, а 16 км² прыпадае на водную паверхню. Гэта 18-ы паводле велічыні горад паводле плошчы ў ЗША. Як кансалідаваны горад-акруга межы места супадаюць з акругай Мэрыён, за выключэньнем аўтаномных і паўаўтаномных грамадаў[9][24].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Індыянапалісе гарачы летні вільготны кантынэнтальны клімат паводле клясыфікацыя клімату Кёпэна, але яго можна лічыць прамежкавым зь вільготным субтрапічным кліматам, выкарыстоўваючы ізатэрму −3 °C. Тут назіраюцца чатыры выразныя сэзоны[25].
Як правіла, лета даволі гарачае і вільготнае. Зіма звычайна халодная зь мернымі сьнегападамі. Сярэдняя содневая тэмпэратура ліпеня складае 24,1 °C. Высокія тэмпэратуры дасягаюць або перавышаюць 32 °C у сярэднім 18 дзён на год[26], а часам яны перавышаюць 35 °C. Вясна і восень звычайна лагодныя, але часам непрадказальныя. У сакавіку і красавіку звычайнай зьявай можа быць паніжэньне тэмпэратуры ўдзень да 17 °C, а часам здараюцца вельмі цёплых дні з тэмпэратурай у 27 °C, пасьля чаго цягам 36 гадзінаў можа выпасьці сьнег. Зімы халодныя, сярэдняя тэмпэратура студзеня складае −2,2 °C. Тэмпэратура апускаецца да −18 °C або ніжэй за сярэдні паказьнік на 3,7 ночы ў годзе[26].
Найбольш дажджлівыя месяцы прыпадаюць на вясну і лета, з крыху вышэйшымі сярэднімі паказьнікамі ў траўні, чэрвені і ліпені. Травень звычайна найбольш вільготны за іншыя, зь сярэднай колькасьцю ападкаў у 12,8 см[26]. Большая частка ападкаў назіраецца праз навальнічную актыўнасьць. Выразнага сухога сэзону няма, але часам здараюцца засухі. Суворае надвор’е ня рэдкасьць, асабліва ў вясновыя і летнія месяцы. У Індыянапалісе штогод бывае ў сярэднім 20 навальнічных дзён[27]. Сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў у месьце складае 108 см.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сталіца Індыяны ёсьць яе найбуйнейшым прамысловым, гандлёвым і фінансавым цэнтрам. Валавы ўнутраны прадукт места ў 2023 годзе складаў 199,2 мільярда даляраў ЗША[28]. Асноўнымі экспартнымі таварамі ёсьць фармацэўтычныя прэпараты, запчасткі для аўтамабіляў, мэдычнае абсталяваньне і матэрыялы, абсталяваньне для рухавікоў і сілавых установак, а таксама вырабы і запчасткі для самалётаў. Паводле зьвестак Бюро статыстыкі працы ЗША, найбуйнейшымі галінамі прамысловасьці паводле колькасьці занятых у аглямэрацыі Індыянапаліса ёсьць гандаль, транспарт і камунальныя паслугі, адукацыя і ахова здароўя, прафэсійныя і бізнэсовыя паслугі, дзяржаўныя паслугі, адпачынак і гасьціначная справа, а таксама вытворчасьць. Узровень беспрацоўя ў месьце ў лютым 2024 года складаў 3,7%[29].
У горадзе месьцяцца тры кампаніі зь сьпісу Fortune 500, як то страхавая кампанія Elevance Health[30], фармацэўтычная кампанія Eli Lilly[31] і аграхімічная кампанія Corteva[32][33]. Сярод іншых вядомых кампаніяў, якія маюць свае офісы ў Індыянапалісе вылучаюцца Allison Transmission, Barnes & Thornburg, Calumet, CountryMark, Elanco, Finish Line, Klipsch Audio Technologies, Lids, Lucas Oil Products, OneAmerica Financial, Simon Property Group і Wheaton World Wide Moving. Геаграфічнае разьмяшчэньне места ды разгалінаваная аўтамабільная і чыгуначная інфраструктура зрабілі яго важным лягістычным цэнтрам. Паводле зьвестак Індыянскай гандлёвай палаты, у 2020 годзе ў рэгіёне налічвалася блізу 4,3 тысяч установаў, у якіх працавала амаль 110 тысяч чалавек[34]. Amazon мае значную прысутнасьць у аглямэрацыі, бо ў структуры кампаніі тут працуюць 9 тысяч чалавек[35]. У FedEx працаўладкавана 7 тысяч работнікаў на 35 аб’ектах гораду, у тым ліку ў Нацыянальным цэнтры FedEx Express, дзе працуе 5,8 тысяч працаўнікоў, якія занятыя сартаваньнем, разьмеркаваньнем і дастаўкай у міжнародным аэрапорце Індыянапаліса[36].
Места таксама ўважаецца за адзіін з найбуйнейшых клястараў навукі ў ЗША, асабліва ў фармацэўтыцы, а таксама ў сельскай гаспадарцы і хімікатах[37][38]. Фармацэўтычная кампанія Eli Lilly ёсьць найбуйнейшым прыватным працадаўцам гораду, дзе працуе 11 тысяч чалавек, якія занятыя дасьледаваньнямі, распрацоўкамі і вытворчасьцю[39]. Сярод іншых буйных працадаўцаў варта ўзгадаць Corteva[32], Fortrea[40], а таксама паўночнаамэрыканскую філію Roche[41][42][43].
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад зьяўляецца буйным транспартным вузлом Сярэдняга Захаду, тут сходзяцца шэсьць чыгунак, сем фэдэральных аўтастрад. Ёсьць міжнародны аэрапорт.
Адукацыя, культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Індыянапалісе выдаюцца газэты Indianapolis Star і Indianapolis News.
Маецца некалькі ўнівэрсытэтаў, у прыватнасьці Індыянскі ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Пэрд’ю і Ўнівэрсытэт Батлера.
Дзейнічае сымфанічны аркестар Indianapolis Symphony, ёсьць кансэрваторыя, опэра і балет.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
«Індыянапаліс Колтс» з Нацыянальнай футбольнай лігі базуюцца ў горадзе з моманту пераезду з Балтымару ў 1984 годзе. За час знаходжаньня ў месьце клюб амэрыканскага футболу «Колтс» некалькі разоў бралі ўдзел у розыгрышы Супэрбоўлу. Сябры Залы славы прафэсійнага футболу Тоні Данджы і Пэйтан Мэнінг прывялі каманду да перамогі ў Супэрбоўле XLI у 2007 годзе[44]. Стадыён Лукас-Ойл замяніў першы хатні стадыён каманды, RCA-Дом, у 2008 годзе[45].
Баскетбольны клюб «Індыяна Пэйсэрз» быў заснаваны ў 1967 годзе. Ён спачатку спаборнічаў у Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі (АБА), далучыўшыся да Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) па аб’яднаньні дзьвюх ліг у 1976 годзе. Да прыяднаньня да НБА «Пэйсэрз» тры разы рабіліся чэмпіёнамі АБА ў 1970, 1972 і 1973 гадах. З пачаткам выступаў у НБА каманда ня менш за дзесяць разоў трапляла ў фінал Усходняй канфэрэнцыі. У 2000 годзе «Пэйсэрз» упершыню трапілі ў фінал НБА[355], а наступны выступ у галоўнай сэрыі сэзону адбыўся ў 2025 годзе, дзе каманда з зоркамі Рыкам Карлайлам і Тайрызам Галібэртанам саступіла клюбу «Аклагома-Сіці Тандэр». З моманту свайго дэбюту ў 2000 годзе «Індыяна Фівэр» з Жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (ЖНБА) тройчы зьяўлялася ў фіналах лігі, толькі аднойчы сьвяткуючы перамогу ў чэмпіёнаце ў 2012 годзе[46]. «Фівэр» і «Пэйсэрз» дзеляць адную арэну Гейнбрыдж-Філдгаўс[47].
Акрамя таго маюцца бэйсбольны клюб «Індыянапаліс Індыянз», футбольны клюб «Індзі Элэвэн», хакейны клюб «Індзі Ф’юэл», жаночы валейбольны клюб «Індзі Ігнайт». У горадзе ладзіцца штогадовы прэстыжны тэнісны турнір з сэрыі АТП-Мастэрз. З спартовых аб’ектаў маецца аўтадром, дзе ладзяцца аўтагонкі Індыянапаліс-500.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Музэй гісторыі Індыяны
- Мастацкі музэй
- Дзіцячы музэй
- Дом-музэй Бэнджаміна Гарысана
- Штаб-кватэра Амэрыканскага легіёну (вэтэранская арганізацыя)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.indy.gov/topic/contact-the-mayor
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ Metro Indianapolis Export Plan. Indy Chamber. Архіўная копія ад 10.2016 г.
- ↑ Capital at the Crossroads of America–Indianapolis: A Discover Our Shared Heritage Travel Itinerary. National Park Service (U.S. Dept. of the Interior). Архіўная копія ад 08.2007 г.
- ↑ QuickFacts. U.S. Census Bureau.
- ↑ A. C. Howard A. C. Howard's Directory for the City of Indianapolis: Containing a Correct List of Citizens' Names, Their Residence, and Place of Business, with a Historical Sketch of Indianapolis from its Earliest History to the Present Day. — Indianapolis: A. C. Howard, 1857.
- ↑ Bodenhamer, David The Encyclopedia of Indianapolis. — Indiana University Press, 1994. — ISBN 0-253-31222-1
- ↑ The Ralston Plan: Naming the Streets of Indianapolis // Traces of Indiana and Midwestern History. — 2013. — Т. 25. — № 3. — С. 8—9.
- 1 2 3 4 Indianapolis Encyclopædia Britannica
- ↑ The Impact of the Civil War on Indiana // Indiana Magazine of History. — 09.1961. — Т. 57. — № 3. — С. 186.
- ↑ Indiana and the Call for Volunteers, April, 1861 // Indiana Magazine of History. — 03.1958. — Т. 54. — № 1. — С. 5—7.
- ↑ Emma Lou Thornbrough Indiana in the Civil War Era, 1850–1880. — Indianapolis: Indiana Historical Society, 1995. — Т. III. — ISBN 0-87195-050-2
- ↑ The Veteran and the Memorial: George J. Gangsdale and the Soldiers and Sailors Monument // Traces of Indiana and Midwestern History. — 2006. — Т. 18. — № 1. — С. 33—35.
- ↑ Community Profiles: Indianapolis, Indiana. Silver Jackets. Архіўная копія ад 11.2013 г.
- ↑ Forgotten Waters: Indiana’s Great Easter Flood of 1913 // Traces of Indiana and Midwestern History. — 2006. — Т. 18. — № 2. — С. 15.
- ↑ The Encyclopedia of Indianapolis. — Bloomington and Indianapolis: Indiana University Press, 1994. — С. 581–582. — ISBN 0-253-31222-1
- ↑ Retro Indy: City came close to being "Motor City" // Gannett Co., 04.2016 г.
- ↑ Dunn, Jacob Piatt Indiana and Indianans. — Chicago & New York: American Historical Society, 1919. — Т. III.
- ↑ Morning Edition. Robert Kennedy: Delivering News of King’s Death // NPR
- ↑ Higgins, Will. April 4, 1968: How RFK saved Indianapolis // The Indianapolis Star, 04.2015 г.
- ↑ Top 100 American Speeches of the 20th Century
- ↑ Cavazos, Shaina. Racial Bias and the Crumbling of a City // The Atlantic, 08.2016 г.
- ↑ Distances from Indianapolis, Indiana, United States. Geodatos.
- ↑ Indiana InDepth Profile: Largest Cities and Towns in Indiana (35,000+). Indiana Business Research Center, Indiana University, Kelley School of Business.
- ↑ Kottek, Marcus; Greiser, Jürgen; Beck, Christoph; Rudolf, Bruno; Rubel, Franz World Map of Köppen–Geiger Climate Classification // Meteorologische Zeitschrift. — 06.2006. — Т. 15. — № 3. — С. 261. — DOI:10.1127/0941-2948/2006/0130
- 1 2 3 NowData – NOAA Online Weather Data. National Oceanic and Atmospheric Administration.
- ↑ Total Days With Thunderstorms at US Cities in Summer. Current Results.
- ↑ Total Gross Domestic Product for Indianapolis-Carmel-Anderson, IN (MSA) [NGMP26900]. FRED, Federal Reserve Bank of St. Louis.
- ↑ Indianapolis Area Economic Summary. U.S. Department of Labor Bureau of Labor Statistics (04.2024).
- ↑ Anthem // Fortune.
- ↑ Eli Lilly // Fortune.
- 1 2 Russell, John. Corteva names Indianapolis its new global headquarters // IBJ Media, 02.2022 г.
- ↑ Corteva // Fortune.
- ↑ Logistics Indianapolis Region. Indy Chamber (2020). Архіўная копія ад 09.2021 г.
- ↑ Orr, Susan. Amazon’s impact, influence grows in central Indiana // IBJ Media, 08.2017 г.
- ↑ Shuey, Mickey. FedEx plans to move LA maintenance operations to Indianapolis // IBJ Media, 03.2023 г.
- ↑ The Bioscience Economy: Propelling Life-Saving Treatments, Supporting State & Local Communities. TEConomy Partners, LLC and Biotechnology Innovation Organization (2020).
- ↑ State Bioscience Jobs, Investments and Innovation. Battelle Memorial Institute and Biotechnology Innovation Organization (2014). Архіўная копія ад 10.2014 г.
- ↑ Largest Manufacturers. IBJ Media (08.2021).
- ↑ Drug research firm Covance plans $17.5M expansion, 203 jobs // IBJ Media, 05.2019 г.
- ↑ Russell, John. In a lockdown, Roche pushes ahead with new, different diagnostic tests // IBJ Media, 05.2021 г.
- ↑ Rudavsky, Shari. How COVID led to a business boom and big changes for Indianapolis-based Roche Diagnostics // Gannett Co., 05.2021 г.
- ↑ Largest Life Science Companies. Indy Chamber. Архіўная копія ад 09.2015 г.
- ↑ Indianapolis Colts Digital Encyclopedia of Indianapolis. Indianapolis Public Library.
- ↑ Blair, Lyndsey D. (07.2021) Lucas Oil Stadium Digital Encyclopedia of Indianapolis. Indianapolis Public Library.
- ↑ Lopez, Danny (06.2021) Indiana Fever Digital Encyclopedia of Indianapolis. Indianapolis Public Library.
- ↑ Gainbridge Fieldhouse Digital Encyclopedia of Indianapolis. Indianapolis Public Library (07.2021).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- IndyGov — Official city government website
Культура і адпачынак
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Indianapolis Cultural Tourism Initiative
- Children’s Museum of Indianapolis
- The Indianapolis Museum of Art
- White River State Park
- Indianapolis Music.Net (Not-for-profit website promoting local music)
- FC Indiana (Women's Premier Soccer League team)
СМІ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Indianapolis Recorder (Local weekly, focuses on African-American issues)
- The Indianapolis Star («Local» daily, owned by Gannett)
- INtake (Local weekly, concentrates on nightlife and other activities: Subsidiary of The Indianapolis Star)
- Nuvo (Local weekly, concentrates on arts and entertainment)
- Northside Topics(недаступная спасылка) (Local weekly, concentrates on northern Marion County and the northern communities of the Nine-County Region)
- Southside Times (Local weekly, concentrates on southern Marion County and Greenwood, Indiana)
- Indianapolis Business Journal (Local business weekly)
- The Sagamore (IUPUI campus paper)
- Butler Collegian (Butler University campus paper)
- The Reflector (University of Indianapolis campus paper)