Эль-Паса
| Эль-Паса | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | ЗША | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Тэхас | ||||
| Дата заснаваньня | 1680 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of El Paso, Texas[d] | Рэнард Джонсан[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 663,7 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 1140 м | ||||
| Каардынаты | 31°47′ пн. ш. 106°29′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Этнахаронімы | El Pasoan і Paseño | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 915 | ||||
| Паштовы індэкс | 79901, 79902, 79903, 79904, 79905, 79906, 79907, 79908, 79910, 79911, 79912, 79913, 79914, 79915, 79917, 79920, 79922, 79923, 79924, 79925, 79926, 79927, 79928, 79929, 79930, 79931, 79932, 79934, 79935, 79936, 79937, 79938, 79940, 79941, 79942, 79943, 79944, 79945, 79946, 79947, 79948, 79949, 79950, 79951, 79952, 79953, 79954, 79955, 79958, 79960, 79961, 79968, 79976, 79978, 79980, 79995, 79996, 79997, 79998, 79999, 88510, 88511, 88512, 88513, 88514, 88515, 88517, 88518, 88519, 88520, 88521, 88523, 88524, 88525, 88526, 88527, 88528, 88529, 88530, 88531, 88532, 88533, 88534, 88535, 88536, 88538, 88539, 88540, 88541, 88542, 88543, 88544, 88545, 88546, 88547, 88548, 88549, 88550, 88553, 88554, 88555, 88556, 88557, 88558, 88559, 88560, 88561, 88562, 88563, 88565, 88566, 88567, 88568, 88569, 88570, 88571, 88572, 88573, 88574, 88575, 88576, 88577, 88578, 88579, 88580, 88581, 88582, 88583, 88584, 88585, 88586, 88587, 88588, 88589, 88590 і 88595 | ||||
| Сайт | www.elpasotexas.gov | ||||
| Эль-Паса на мапе ЗША ± Эль-Паса | |||||
Эль-Па́са (па-ангельску: El Paso) — места штату Тэхас, ЗША. Гэта 22-гі паводле колькасьці насельніцтва горад у ЗША і шосты паводле колькасьці насельніцтва горад у Тэхасе, а таксама найбольш густанаселены горад у Заходнім Тэхасе, маючы насельніцтва 678 815 чалавек на 2020 год[3]. У агламэрацыі Эль-Паса налічваецца блізу 879 тысяч жыхароў[4]. Эль-Паса разьмешчаны на рацэ Рыё-Грандэ, на самай мяжы паміж Мэксыкай і ЗША. На супрацьлеглым баку берага ракі месьціцца мэксыканскі горад Сьюдад-Хуарэс[5].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эль-Паса месьціцца на скрыжаваньні трох штатаў як то Чыўаўа (Мэксыка), а таксама Нью-Мэксыкі і Тэхасу (ЗША). Эль-Паса бліжэйшы да сталіцаў чатырох іншых штатаў, як то Фінікса ў Арызоне (690 км)[6], Санта-Фэ ў Нью-Мэксыцы (439 км)[7], Чыўаўы ў штаце Чыўаўа (351 км)[8] і Эрмасыльлё ў штаце Санора (523 км)[9], — чым да сталіцы ўласнага штату места Остыну (850 км)[10]. Ён таксама бліжэйшы да Лос-Анджэлесу (1100 км)[11], чым да самага аддаленнага пункту на ўсходзе Тэхасу[12].

Эль-Паса месьціцца ў пустэльні Чыўаўа ва ўсходняй частцы правінцыі далінаў і хрыбтоў. Франклінскія горы заходзяць у горад з поўначы і амаль разразаюць яго на дзьве часткі, як то заходні бок утварае пачатак даліны Мэсыльля, а ўсходная частка трапляе ў пустэльню. Абедзьве часткі злучаюцца ў цэнтральным бізнэсовым раёне на паўднёвым канцы горнага хрыбта. Вышыня гораду складае 1140 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшай кропкай уважаецца гара Норт-Франклін, якая сягае на вышыню 2192 мэтры. Гэтую вяршыню відаць на адлегласьці да 100 км ва ўсе бакі. Паводле зьвестак Бюро перапісу насельніцтва ЗША агульная плошча гораду складае 663,7 км²[13]. На тэрыторыі Эль-Паса цалкам разьмешчаны парк Франклін-Маўнтынз, які займае плошчу ў 9700 га, што робіць ягоны адным з найбуйнейшых гарадзкіх паркаў у ЗША. Парк цягнецца з поўначы і разам з Форт-Блісам і аэрапортам Эль-Паса падзяляе горад на некалькі частак. Рака Рыё-Грандэ часткова ўтварае мяжу паміж Эль-Паса і мэксыканскім местам Сьюдад-Хуарэсам на поўдні і захадзе, але далей на поўнач адхіляецца ад мэксыканскай мяжы, аддзяляючы Эль-Паса ад акругі Доньня-Ана ў Нью-Мэксыцы.
8 лістапада 2023 году ў рэгіёне Эль-Паса адбыўся землятрус магнітудай 5,3. Надасяродак гэтай прыроднай зьявы быў за 35 км на паўднёвы захад ад Мэнтону[14][15].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эль-Паса мае гарачы пустэльны клімат паводле клясыфікацыі Кёпэна, які характарызуецца гарачымі, сухімі летамі і прахалоднымі або мяккімі, а таксама сухімі зімамі. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 220 мм, прычым большая іхняя частка выпадае з чэрвеня па верасень і павязаная пераважна з Паўночнаамэрыканскім мусонам. У гэты час паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія вятры наносяць вільгаць зь Ціхага акіяну, Каліфарнійскай і Мэксыканскай затокаў. Калі гэтая вільгаць дасягае Эль-Паса і тэрыторыяў на паўднёвы захад, араграфічны ўздым паветра па-над горамі ў спалучэньні з моцным дзённым награваньнем выклікае навальнічныя аблокі, часам дастаткова моцныя, каб прывесьці да раптоўных паводак і граду.

Паводле Нацыянальнай мэтэаралягічнай службы, сонца сьвеціць у Эль-Паса ў сярэднім 302 дні на год, то бок 83% усяго дзённага часу. За гэта горад атрымаў мянушку «Сонечны горад»[16]. Праз сухі і ветраны клімат Эль-Паса часта пакутуе на пясковыя і пылавыя буры ў сухі сэзон, асабліва ўвесну з сакавіка да пачатку траўня. Сярэдняя хуткасьць ветру часта перавышае 50 км/г, а парывы могуць дасягаць 120 км/г. У такіх варунках уздымаюцца вялікія масы пяску і пылу з пустэльні, што прыводзіць да рэзкага пагаршэньня бачнасьці. Праз блізкасьць да навакольных гораў часам тут выпадае сьнег. У зімовы сэзон 1982—1983 гадоў тры буйныя сьнегапады прынесьлі рэкордную колькасьць ападкаў. 25—26 сьнежня 1982 году выпала 15 см сьнегу. Празь некалькі дзён, 30—31 сьнежня, выпала яшчэ 18 см. 4—7 красавіка 1983 году на Эль-Паса абрынулася завіруха, якая прынесла 42 см дадатковага сьнегу, таму агулам за той сэзон горад атрымаў больш за 76 см сьнегу. Тым ня менш, сярэднегадавая колькасьць сьнегу ў Эль-Паса моцна вагаецца ў залежнасьці ад раёну і вышыні над узроўнем мора, але ў рэгіёну аэрапорту колькасьць ападкаў складае 6,6 см, але ў большасьць гадоў сьнегу няма зусім[17]. Найрадзей сьнег выпадае ў раёнах Ісьлета і ўсходняй даліны.
Сярэднія штомесячныя тэмпэратуры вагаюцца ад 7,8 °C у сьнежні да 29,1 °C у ліпені. Аднак максымальныя дзённыя тэмпэратуры звычайна дасягаюць піку ў чэрвені перад самым надыходам мусону, у той час як найвышэйшыя начныя мінімумы прыпадаюць на ліпень або пачатак жніўня, калі мусон прыносіць большую вільготнасьць і, адпаведна, цяплейшыя ночы. У сярэднім 42 ночы маюць тэмпэратуру на ўзроўні або ніжэй за нуль, 118 дзён штогод дасягаюць тэмпэратуры 32 °C і вышэй, і 28 дзён тэмпэратура трымаецца 38 °C і вышэй, але вельмі рэдка бывае, каб тэмпэратура заставалася ніжэй за нуль увесь дзень[18]. Рэкордная тэмпэратура ў горадзе была роўная 46 °C. Яна была зафіксаваная 30 чэрвеня 1994 году, а найніжэйшая тэмпэратура апускалася да −22 °C, што назіралася 11 студзеня 1962 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.elpasotexas.gov/government/mayor/
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ Annual Estimates of the Resident Population for Incorporated Places of 50,000 or More, Ranked by July 1, 2019 Population: April 1, 2010, to July 1, 2019. United States Census Bureau, Population Division.
- ↑ Metropolitan and Micropolitan Statistical Areas Population Totals: 2020-2024. United States Census Bureau, Population Division (03.2025).
- ↑ Juarez Outlook 2017, Desarrollo Economico. desarrolloeconomico.org (2017). Архіўная копія ад 04.2019 г.
- ↑ Distance from El Paso, TX to Phoenix, AZ. check-distance.com.
- ↑ Distance from El Paso, TX to Santa Fe, NM. check-distance.com.
- ↑ Distance from El Paso, TX, USA to Chihuahua, Mexico Архіўная копія ад 12.2018 г.
- ↑ Distance from El Paso, TX, USA to Hermosillo, Sonora, Mexico Архіўная копія ад 12.2018 г.
- ↑ Distance from El Paso, TX to Austin, TX. check-distance.com.
- ↑ Distance from El Paso, TX to Los Angeles, CA. check-distance.com.
- ↑ Distance from El Paso, TX to Orange, TX. check-distance.com.
- ↑ Geographic Identifiers: 2010 Demographic Profile Data (G001): El Paso city, Texas. U.S. Census Bureau, American Factfinder. Архіўная копія ад 02.2020 г.
- ↑ Texas earthquake - el Paso houses shake as USGS records 5.3 magnitude tremor
- ↑ Earthquake in el Paso? 5.3 magnitude quake hits West Texas early Wednesday
- ↑ Rincón, Carlos A. Both Sides of the Border. — Springer, 2002. — ISBN 1-4020-7126-4
- ↑ National Centers for Environmental Information (NCEI) formerly known as National Climatic Data Center (NCDC) – NCEI offers access to the most significant archives of oceanic, atmospheric, geophysical and coastal data.. noaa.gov. Архіўная копія ад 02.2015 г.
- ↑ Climatography of the United States No. 20: El Paso Intl AP, TX 1971–2000. National Oceanic and Atmospheric Administration. Архіўная копія ад 09.2013 г.