Перайсьці да зьместу

Грэнобль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грэнобль
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Францыя
Рэгіён Авэрнь-Рона-Альпы
Дэпартамэнт Ізэр
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Grenoble[d] Эрык Пьёль[d][1]
Геаграфія
Плошча 18,13 км²
Вышыня НУМ 212 м
Часавы пас
Каардынаты 45°11′16″ пн. ш. 5°43′37″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 157 477 чал. (2021)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 476
Паштовы індэкс 38185
Нумарны знак 38
Узнагароды
Сайт ville-grenoble.fr
Грэнобль на мапе Францыі
Грэнобль
Грэнобль
Грэнобль

Грэнобль (па-француску: Grenoble) — горад і камуна на паўднёвым-усходзе Францыі. Цэнтар дэпартамэнту Ізэр і гістарычнай вобласьці Дафінэ. Буйны прамысловы, навуковы і ўнівэрсытэцкі цэнтар францускіх Альпаў. Насельніцтва на 2021 год складала 157 477 чалавек.

Грэнобль разьмешчаны на скрыжаваньні трох далін сярод горных масіваў Альп: Шартрэз, Бэльдон і Вэркор, на беразе ракі Ізэр. Вышыня над узроўнем мора — 214 м. Клімат гораду ўмерана-кантынэнтальны, зь невялікім уплывам міжземнаморскага. Максымальныя зімовыя тэмпэратуры дасягаюць −10 °C, а летнія — 35 °C.

У III стагодзьдзі алёброгі пабудавалі на месцы цяперашняга гораду ўмацаванае селішча пад назвай Куляро. У 380 годзе, пры рымскім імпэратары Грацыяне, горад атрымаў назву Грацыянопаль. Пасьля распаду Рымскай імпэрыі горад знаходзіўся на тэрыторыі бургундзкіх каралеўстваў да 1032 году, калі ён увайшоў у склад Сьвятой Рымскай імпэрыі.

У 1349 годзе гэтыя землі былі прададзеныя Францыі. Пры старым парадку Грэнобль лічыўся цэнтрам правінцыі Дафін. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Грэнобль стаў памежнай крэпасьцю й пляцоўкай для войнаў французаў з Савойскім гарцагствам. Падчас Італьянскіх войнаў вакол Грэнобля была раскватараваная француская армія, у якой разьмяшчалася мясцовая шляхта, як, напрыклад, Баярд. У сувязі з баявымі дзеяньнямі горад часта наведвалі каралі Карл VIII, Людовік XII і Францыск I. У пачатку XVII стагодзьдзя Грэноблем кіраваў маршал Франсуа дэ Бон Ледыг’ер.

У 1968 годзе ў Грэноблі прайшлі X зімовыя Алімпійскія гульні.

У Грэнобле знаходзяцца тры ўнівэрсытэту й некалькі іншых ВНУ.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]