Перайсьці да зьместу

Каларада-Спрынгс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каларада-Спрынгс
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Каларада
Першыя згадкі 1871
Дата заснаваньня 1871
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Colorado Springs, Colorado[d] Емі Мабалэйд[d][1]
Геаграфія
Плошча 482,1 км²
Вышыня НУМ 1839 м
Часавы пас
Каардынаты 38°51′48″ пн. ш. 104°47′31″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова ангельская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 719
Паштовы індэкс 80901, 80902, 80903, 80904, 80905, 80906, 80907, 80908, 80909, 80910, 80911, 80912, 80913, 80914, 80915, 80916, 80917, 80918, 80919, 80920, 80921, 80922, 80923, 80924, 80925, 80926, 80927, 80928, 80929, 80930, 80931, 80932, 80933, 80934, 80935, 80936, 80937, 80938, 80939, 80941, 80942, 80946, 80947, 80949, 80950, 80951, 80960, 80962, 80970, 80977, 80995 і 80997
Сайт www.coloradosprings.gov
Каларада-Спрынгс на мапе ЗША ±
Каларада-Спрынгс
Каларада-Спрынгс
Каларада-Спрынгс
Каларада-Спрынгс
Каларада-Спрынгс
Каларада-Спрынгс

Калара́да-Спрынгс (па-ангельску: Colorado Springs) — места штату Каларада, ЗША. Паводле перапісу 2020 году насельніцтва складала 478 961 чалавек, што было на 15,02% больш, чым у 2010 годзе[4]. Гэта другі паводле колькасьці насельніцтва і найбольшы паводле плошчы горад штату Каларада, а таксама 40-ы паводле насельніцтве горад ЗША[5]. Места знаходзіцца ў цэнтральна-ўсходняй частцы Каларада за 113 км на поўдзень ад Дэнвэру.

Гарадзкая ратуша колішняга места Каларада-Сіці.

Плямёны юты, арапаха і шаены раней насялялі землі, дзе пазьней паўстала места Каларада-Спрынгс[6]. Частка гэтай тэрыторыі была ўлучаная ў склад ЗША ў выніку Луізыянскай куплі 1803 году, а тэрыторыя сучаснага места была прызначаная часткай тэрыторыі Канзас у 1854 годзе. У 1859 годзе, па заснаваньні першага мясцовага паселішча, тэрыторыя стала часткай тэрыторыі Джэфэрсан. Ранейшае места Каларада-Сіці, якое сёньня ёсьць часткай сучаснага Каларада-Спрынгс, было разьмешчанае на зьліцьці рачулак Фаўнтэн і Кэмп ля Пярэдняга хрыбту Скалістых гораў. Яно было інкарпараванае 13 жніўня 1859 году[7]. Паштовае аддзяленьне Каларада-Сіці працавала ад 24 сакавіка 1860 году да ягонага закрыцьця 30 чэрвеня 1917 году, калі Каларада-Сіці было ліквідаванае[8].

У 1871 годзе Кампанія Каларада-Спрынгс расплянавала некалькі гарадоў ля Каларада-Сіці[9]. Пазьней адзін з гэтых мястэчкаў быў перайменаваны ў Каларада-Спрынгс[10]. Паштовае аддзяленьне ўжо гэтага паселішча адчынілася 1 сьнежня 1871 году. У 1873 годзе адміністрацыйны цэнтар акругі быў перанесены з Каларада-Сіці у Каларада-Спрынгс. Праз тое, што ў Каларада-Спрынгс у пачатку 1870-х гадах пасялілася шмат імігрантаў з Ангельшчыны, горад мясцовыя жыхары пачалі называць «Маленькі Лёндан». Каларада-Спрынгс быў інкарпараваны 19 чэрвеня 1886 году. У 1891 годзе кампанія Broadmoor Land Company пабудавала прадмесьце Броўдмур, дзе зьявілася кзіно. Да 12 сьнежня 1895 году гэтая мястэчка мела чатыры біржы і 275 брокераў[11]. З 1899 па 1901 гады на Ноб-Гіл дзеіла экспэрымэнтальная станцыя Ніколы Тэслы[12], а палёты самалётаў на суседнія палі Броўдмур пачаліся ў 1919 годзе. У 1925 годзе зьявіўся аэрапорт на поўнач ад гораду, а ў 1927 годзе была набытая зямля на ўсход ад гораду дзеля будаўніцтва яшчэ аднаго лётнішча. У час Другой сусьветнай вайны тут была створаная вайсковая база.

  1. https://coloradosprings.gov/mayor-yemi-mobolade
  2. https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1
  3. перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  4. 2020 Population and Housing State Data. United States Census Bureau. Архіўная копія ад 08.2021 г.
  5. Annual Estimates of the Resident Population for Incorporated Places of 50,000 or More, Ranked by July 1, 2018 Population: April 1, 2010 to July 1, 2018. United States Census Bureau, Population Division. Архіўная копія ад 02.2020 г.
  6. Colorado Springs History and Heritage. Visit Colorado Springs. Архіўная копія ад 05.2013 г.
  7. El Paso County. History Colorado. Архіўная копія ад 12.2013 г.
  8. Bauer, William H.; Ozment, James L.; Willard, John H. Colorado Post Offices 1859–1989. — Golden, Colorado: Colorado Railroad Historical Foundation. — ISBN 0-918654-42-4
  9.  Harrison, Deborah Manitou Springs. — Arcadia Publishing, 2012. — ISBN 9780738595962
  10. Downtown Historic Survey. City of Colorado Springs. Архіўная копія ад 02.2015 г.
  11. Roeder, Tom. Colorado Springs at 150 years — The military's impact on growth and development // The Gazette, 10.2021 г. Архіўная копія ад 04.2022 г.
  12. Mueller, Robert Active Air Force Bases Within the United States of America on 17 September 1982 // Air Force Bases (Report). — 1989. — Т. I.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]