Мінэапаліс

| Мінэапаліс лац. Mineapalis | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Дэвіз | En Avant | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | ЗША | ||||
| Штат | Мінэсота | ||||
| Дата заснаваньня | 1867 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Minneapolis[d] | Джэйкаб Фрэй[d][1] | ||||
| Заканадаўчы орган | Minneapolis City Council[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 151,3 км² | ||||
| Тып клімату | hot-summer humid continental climate[d][2] | ||||
| Вышыня НУМ | 264 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 44°59′ пн. ш. 93°16′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 612 | ||||
| Паштовы індэкс | 55401, 55402, 55403, 55404, 55405, 55406, 55407, 55408, 55409, 55410, 55411, 55412, 55413, 55414, 55415, 55416, 55417, 55418, 55419, 55420, 55421, 55422, 55423, 55424, 55425, 55426, 55427, 55428, 55429, 55430, 55431, 55432, 55433, 55434, 55435, 55436, 55437, 55438, 55439, 55440, 55441, 55442, 55443, 55444, 55445, 55446, 55447, 55448, 55449, 55450, 55454, 55455, 55458, 55459, 55467, 55470, 55474, 55479, 55480, 55483, 55484, 55485, 55486, 55487 і 55488 | ||||
| Сайт | www.MinneapolisMN.gov | ||||
| Мінэапаліс на мапе ЗША ± Мінэапаліс | |||||
Мінэа́паліс (па-ангельску: Minneapolis [ˌmɪniˈæpəlɪs]) — места штату Мінэсота, ЗША. Уважаецца за найбуйнейшае местам штату і акругі Гэнэпін[4]. Насельніцтва места — 422 331 чалавекі[5] паводле зьвестак на 2017 год. Знаходзіцца на берагох ракі Місысыпі. Мінэапаліс прымыкае да Сэнт-Полу, сталіцы штату і другога места паводле велічыні. Разам яны ўтвараюць сталічны раён «месты-блізьняты» (Twin Cities). Аглямэрацыя — 3,6 млн чалавек (16-я ў ЗША). Заснаванае ў 1867 годзе.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гісторыя і эканамічны рост Мінэапаліс заўсёды былі павязаныя з вадою. Доўгія пэрыяды абледзяненьня і міжледавіковых раставаньняў выразалі некалькі рачных далінаў там, дзе цяпер стаіць горад[6]. У час апошняга ледавіковага пэрыяду, які быў 10 тысяч гадоў таму, лёд, які заставаўся ў гэтых старажытных рачных западзінах, растаў, утварыўшы яшчэ большыя катлавіны, што запоўніліся вадой і сталі азёрамі Мінэапалісу[7]. Места разьмешчанае над артэзіянскім ваданосным плястам[8] на роўнай мясцовасьці. Агульная плошча гораду складае 152,8 км², зь якіх 6% тэрыторыі пакрытыя вадой[9]. Тут ня толькі бруіцца рака Місысыпі, але маюцца чатыры ручаі і 17 вадаёмаў, зь іх 13 вызначаюцца як азёры. Агульная ж даўжыня берагавой лініі сягае 39 км.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мінэапаліс вызначаецца вільготным кантынэнтальным кліматам з гарачым летам паводле клясыфікацыі Кёпэна, тыповы для паўднёвых частак гэтага рэгіёну. У месьце назіраюцца розныя віды ападкаў і пазьвязаных зь імі зьявішчаў надвор’я, улучна зь сьнегам, мокрым сьнегам, абледзяненьнем, дажджом, навальніцамі і туманам. Найвышэйшая зафіксаваная тэмпэратура сягала 42 °C і была зафіксаваная ў ліпені 1936 году. Найніжэй тэмпэратура апускалася ў студзені 1888 году, калі тэрмомэтар налічыў −41 °C[10]. Найбольш сьнежная зіма ў гісторыі прыпала на 1983—1984 гады, калі выпала 250 см сьнегу[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.minneapolismn.gov/government/mayor/about-the-mayor/
- ↑ Ralph J., Nikischer T., Mineralogy H. I. o. Mindat.org (анг.): The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ Миннеаполис // Мерави — Момоты. — М. : Советская энциклопедия, 1938. — Стб. 456. — (Большая советская энциклопедия : [в 66 т.] / гл. ред. О. Ю. Шмидт ; 1926—1947, т. 39). (рас.)
- ↑ Minneapolis (city) QuickFacts From the U.S. Census Bureau (анг.)
- ↑ Wright 1990. С. 3–4.
- ↑ Wright 1990. С. 4.
- ↑ Minneapolis. Emporis. Архіўная копія ад 04.2007 г.
- ↑ Physical Environment. City of Minneapolis. Архіўная копія ад 02.2023 г.
- ↑ Fisk, Charles (02.2011) Graphical Climatology of Minneapolis-Saint Paul Area Temperatures, Precipitation, and Snowfall. ClimateStations.com. Архіўная копія ад 04.2021 г.
- ↑ Twin Cities Area total monthly and seasonal snowfall in inches [1883–2016]. Minnesota Department of Natural Resources. Архіўная копія ад 05.2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Wright, H. E. Jr. Geologic History of Minnesota Rivers // Minnesota Geological Survey Educational Series. — 1990. — Т. 7. — С. iii—20.