Лас-Вэгас
| Лас-Вэгас | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| |||
| Краіна | ЗША | ||
|---|---|---|---|
| Штат | Нэвада | ||
| Акруга | Кларк | ||
| Дата заснаваньня | 15 траўня 1905 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Мэр | Shelley Berkley[d][2] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 340 км² | ||
| Вышыня НУМ | 610 ± 1 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 36°10′30″ пн. ш. 115°08′11″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 545 147 чал. | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 702 | ||
| Паштовы індэкс | 89101, 89102, 89103, 89104, 89105, 89106, 89107, 89108, 89109, 89110, 89111, 89112, 89113, 89114, 89115, 89116, 89117, 89118, 89119, 89120, 89121, 89122, 89123, 89124, 89125, 89126, 89127, 89128, 89129, 89130, 89131, 89132, 89133, 89134, 89135, 89136, 89137, 89138, 89139, 89140, 89141, 89142, 89143, 89144, 89145, 89146, 89147, 89148, 89149, 89150, 89151, 89152, 89153, 89154, 89155, 89156, 89157, 89158, 89160, 89161, 89162, 89165, 89166, 89169, 89170, 89173, 89177, 89178, 89179, 89180, 89183, 89193, 89195 і 89199 | ||
| Сайт | lasvegasnevada.gov (анг.) | ||
| Лас-Вэгас на мапе ЗША ± Лас-Вэгас | |||
Лас-Вэгас (па-ангельску: Las Vegas) — горад на захадзе ЗША ў штаце Нэвада. Цэнтар турызму і забаваў агульнанацыянальнага значэньня. Вядомы, як «горад заганаў» і цэнтар забаваў, які мае казіно, дыскатэкі, гульнявыя аўтаматы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны 15 траўня 1905 году. Горад доўгі час зьяўляўся асноўным пунктам дазапраўкі і адпачынку цягнікоў, цяпер жа назоў гораду асацыюецца з электратэхнічнай прамысловасьцю і міжнародным аэрапортам.
Лас-Вэгас стаў найболей вядомы дзякуючы гісторыі, якая здарылася 19 траўня 1931 году. На тэрыторыі штату Нэвада былі дазволеныя азартныя гульні. Лібэральнае заканадаўства стала прыцягваць людзей да гульняў. Ужо да 1940 году налічвалася амаль 9 тысяч гульцоў, а праз 20 гадоў колькасьць іх вырасла да 64 тысяч. З тых часоў, казіно сталі ўсё больш зьяўляцца на вуліцах Лас-Вэгасу. Самым першым лічыцца El Rancho, якое да нашых дзён не захавалася. Цяпер гэты бізнэс лічыцца адною з асноўных крыніц прыбыткаў Лас-Вэгасу.
У горадзе мноства розных славутасьцяў, такіх як танцуючыя фантаны гатэля «Бэладжыё», Плаціна Гувэра, копія Эйфэлевай вежы, гатэля «Парыж» і іншых.