Перайсьці да зьместу

Мэмфіс (Тэнэсі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэмфіс
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Тэнэсі
Дата заснаваньня 1819
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Memphis, Tennessee[d] Пол Янг[d][1]
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 103 ± 1 м
Каардынаты 35°08′46″ пн. ш. 90°03′07″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 901
Паштовы індэкс 37501, 37544, 38101, 38103, 38104, 38105, 38106, 38107, 38108, 38109, 38111, 38112, 38113, 38114, 38115, 38116, 38117, 38118, 38119, 38120, 38122, 38124, 38125, 38126, 38127, 38128, 38130, 38131, 38132, 38133, 38134, 38135, 38136, 38137, 38141, 38145, 38148, 38150, 38151, 38152, 38157, 38159, 38161, 38163, 38166, 38167, 38168, 38173, 38174, 38175, 38177, 38181, 38182, 38184, 38186, 38187, 38188, 38190, 38193, 38194 і 38197
Сайт memphistn.gov (анг.)
Мэмфіс на мапе ЗША
Мэмфіс
Мэмфіс
Мэмфіс

Мэ́мфіс (па-ангельску: Memphis) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых эканамічных цэнтраў поўдня краіны. Разьмешчаны на паўднёвым-захадзе штата Тэнэсі ў акрузе Шэлбі на левым беразе ракі Місысыпі, пры ўпадзеньні ў яе ракі Ўолф. Па стане на 2006 год насельніцтва горада складала 670 902 чалавекі, што робіць Мэмфіс самым буйным горадам штата, другім у паўднёва-ўсходнім рэгіёне, дзе саступае толькі Джэксанвілу, і 19-м у ЗША[5].

Аглямэрацыя Мэмфіса ўлучае ў сябе акругі, акрамя тых, якія знаходзяцца ў штаце Тэнэсі, але таксама і ў штатах Місысыпі і Арканзас. Гэта робіць аглямэрацыю Мэмфіса другой паводле велічыні ў штаце Тэнэсі. Больш за яе толькі аглямэрацыя Нэшвілу. Мэмфіс ёсьць самым «малады» з чатырох найбуйнейшых гарадоў штата, як то Ноксьвілу, Чатанугі і Нэшвілу. Жыхары Мэмфіса называюцца мэмфійцамі, а рэгіён, у якім знаходзіцца Мэмфіс, — Цэнтральным Поўднем.

Мэмфіс у 1850-х гадах.

Да прыбыцьця эўрапейцаў на тэрыторыі, дзе зараз разьмешчаны Мэмфіс, пражывала індзейскае племя чыкаса. Гішпанскі дасьледнік Эрнанда дэ Сота[6][7] і два францускіх дасьледніка Рэнэ Рабэр Кавалье і Сью дэ ля Сае былі першымі, хто вывучаў тэрыторыю Мэмфіса[8]. У 1795 годзе гішпанскі генэрал-губэрнатар Луізыяны Франсіска Луіс Эктар дэ Карандэлет накіраваў свайго віцэ-губэрнатара Мануэля Гаёса дэ Лемаса дзеля перамоваў і атрыманьня згоды мясцовых чыкаса на ўзьвядзеньне гішпанскага форта на кручы. Вынікам стала будаўніцтва паселішча Сан-Фэрнанда-дэ-ляс-Баранкас[9]. У 1796 годзе гэтае месца стала самым заходнім пунктам навастворанага штату Тэнэсі, але чыкаса працягвалі ў значнай ступені займаць і кантраляваць гэтую тэрыторыю.

Згодна з Таскалускім дагаворам, падпісаным у кастрычніку 1818 году і ратыфікаваным Кангрэсам 7 студзеня 1819 году, чыкаса саступілі сваю тэрыторыю ў заходнім Тэнэсі на карысьць ЗША. Горад Мэмфіс быў заснаваны менш чым празь пяць месяцаў пасьля захопу гэтай тэрыторыі[10][11][12]. Яго назвалі ў гонар старажытнай сталіцы Эгіпту на рацэ Ніл[13]. З моманту заснаваньня гораду афраамэрыканцы складалі значную частку насельніцтва Мэмфіса. Да адмены рабства ў ЗША большасьць мурынаў у Мэмфісе былі заняволеныя. Яны выкарыстоўваліся ў якасьці прымусовай працы рабаўладальнікамі на аддаленых баваўняных плянтацыях у дэльце Місысыпі. Дэмаграфічная карціна гораду рэзка зьмянілася ў 1850-х і 1860-х гадах праз хвалі іміграцыі і ўнутранай міграцыі. Праз павелічэньне іміграцыі з 1840-х гадоў і Вялікага голаду ірляндцы рэзка павысілі сваю прысутнасьці ў горадзе, то бок іх ужо было 23,2% ад агульнай колькасьці жыхароў места да 1860 году. Колькасьць насельніцтва на той час складала 22 623 чалавекі[14][15][16]. Тэнэсі выйшаў з складу Зьвязу ў чэрвені 1861 году, тады Мэмфіс ненадоўга стаў цытадэльлю Канфэдэрацыі. У 1870-х гадах Мэмфіс спустошыла сэрыя пошасьцяў жоўтай ліхаманкі, якую пераносілі звычайна пасажыры, якія падарожнічалі па рацэ.

Бізнэсовы цэнтар места ўначы.

Прыцягваючы рабочых з паўднёвых сельскіх раёнаў, а таксама новых эўрапейскіх імігрантаў, з 1900 па 1950 гады насельніцтва гораду павялічылася амаль у чатыры разы, то бок з 102 350 да 396 000 жыхароў[17]. Даволі істотнымі сталі расісцкі гвалт, які суправаджаўся спарадычнымі хвалямі лінчаваньняў. Мэмфіс стаў горадам з самакіраваньнем толькі ў 1963 годзе, але заканадаўчы сход штату яшчэ ў 1953 годзе ўнёс папраўкі ў канстытуцыю, каб забясьпечыць самакіраваньне сваім гарадам і акругам.

У 1960-я гады места знаходзілася ў эпіцэнтры руху за грамадзянскія правы, асабліва сярод найбольш пацярпелага ў пачатку XX стагодзьдзя ў вынікі сэгрэгацыі афраамэрыканскага насельніцтва. Мурыны актыўна далучаліся да руху за грамадзянскія правы, каб палепшыць сваё жыцьцё. У 1968 годзе ў Мэмфісе пачаўся страйк санітарных работнікаў, якія патрабавалі пражытковага мінімуму і лепшых умоваў працы. Сярод іх асабліва пераважалі мурыны. Мартын Лютэр Кінг з Паўднёвай хрысьціянскай канфэрэнцыі лідэраў, вядомы сваім лідэрствам у негвалтоўным руху, прыехаў у Мэмфіс, каб падтрымаць гэтую справу. Даведаўшыся пра забойства Кінга, многія афраамэрыканцы ў Мэмфісе ўшчалі беспарадкі, рабуючы і зьнішчаючы прадпрыемствы ды іншыя аб’екты, робячы падпалы. Мэмфіс добра вядомы сваім культурным унёскам у ідэнтычнасьць амэрыканскага Поўдня. Шмат вядомых музыкаў гадаваліся ў Мэмфісе і ваколіцах, а потым пераехалі ў Чыкага ды іншыя раёны, несучы сваю музыку з сабою, каб уплываць на іншыя гарады і слухачоў праз радыёэтэр. Сярод такіх музыкаў павязаных з Мэмфісам вылучаюцца Элвіс Прэсьлі, Джоні Кэш, Бі Бі Кінг ды шмат іншых.

Мэмфіс разьмешчаны на паўднёвым-захадзе Тэнэсі. Паводле дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, горад мае агульную плошчу 763,4 км², зь якіх 723,4 км² ёсьць зямля і 40,0 км² або 5,24%, вада.

Мэмфіс мае вільготны субтрапічны клімат паводле клясыфікацыі Кёпэна з чатырма выразнымі сэзонамі[18]. На зімовае надвор’е ўплываюць як Вялікія раўніны, гэтак і Мэксыканская затока, што можа прыводзіць да рэзкіх перападаў тэмпэратуры. Летняе надвор’е можа быць гарачым і вільготным праз Тэхас, а таксама гарачым і вельмі вільготным з Мэксыканскай затокі. Сярэдняя содневая тэмпэратура ў ліпені складае 28,2 °C з высокім узроўнем вільготнасьці, якая трапляе сюды з Мэксыканскай затокі. Дзённыя і вячэрнія навальніцы частыя ўлетку, але звычайна яны кароткія і доўжацца ня больш за гадзіну. Раньняя восень больш сухая і мяккая, але можа быць гарачай да канца кастрычніка. Позьняя восень дажджлівая і прахалодная, а пік ападкаў прыпадае на лістапад і сьнежань. Зіма мяккая ды халодная, зь сярэднесодневай тэмпэратурай у студзені 5,6 °C. Сьнег узімку выпадае зрэдку, у сярэднім за сэзон выпадае 6,9 см сьнегу. Ледзяныя буры і ледзяны дождж уяўляюць большую небясьпеку, бо яны часта могуць паваліць дрэвы на лініі электраперадачаў і рабіць кіраваньне транспартнымі сродкамі больш небясьпечным. Моцныя навальніцы могуць узьнікаць у любы час году, але ў перадусім яны назіраюцца у вясновыя месяцы. Гэтыя буры могуць суправаджацца вялікім градам, моцным ветрам, паводкамі і частымі маланкамі. Некаторыя буры спараджаюць тарнада.

Найніжэйшая тэмпэратура, калі-небудзь зафіксаваная ў Мэмфісе, складала −25 °C 24 сьнежня 1963 году[19][20], а найвышэйшая тэмпэратура, якая калі-небудзь назіралася ў месьце, сягала 42 °C 13 ліпеня 1980 году[21]. Цягам году ў сярэднім назіраецца 4,4 дні з тэмпэратурай ніжэй за нуль, 6,9 начэй зь мінімальнай тэмпэратурай ніжэй за −7 °C ды 43 ночы зь мінімальнай тэмпэратурай ніжэй за нуль.

  1. https://www.memphistn.gov/mayor/
  2. United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files (анг.)Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
  3. United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files (анг.)Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010.
  4. Decennial CensusБюро перапісу насельніцтва ЗША.
  5. US Census Bureau.
  6. Wissler, Clark (1993) «Los indios de Estados Unidos de América». Paidós Studio, nº 104 Barcelona.
  7. Hale, Duane K; Gibson, Arrell M. (1989) «The Chickasaw». Frank W. Porter III, General Editor, Chelsea House, New York.
  8. Tennessee Encyclopedia of History and Culture - Fort Prudhomme and La Salle. Tennesseeencyclopedia.net.
  9. Fort San Fernando De Las Barrancas // Tennessee Encyclopedia of History and Culture. — 2010.
  10. John Overton Архіўная копія ад 08.2011 г.
  11. TN Encyclopedia: John Overton The Tennessee Encyclopedia of History and Culture Архіўная копія ад 08.2011 г.
  12. Memphis History and Facts. Memphis Public Library. Архіўная копія ад 09.2007 г.
  13.  Stewart, George R. Names on the Land: A Historical Account of Place-Naming in the United States. Oxford University Press 1970.
  14. Carriere, Marius. (2001) «An Irresponsible Press: Memphis Newspapers and the 1866 Riot». Tennessee Historical Quarterly. 60(1):2
  15. Bordelon, John (2006). «Rebels to the Core: Memphians under William T. Sherman». Rhodes Journal of Regional Studies. 3:7
  16. Walker, Barrington. (1998), «'This is the White Man’s Day': The Irish, White Racial Identity, and the 1866 Memphis Riots». Left History. 5(2) — С. 36.
  17. Lollar, Michael. Yellow fever left mark on Memphis; historians disagree on impact // The Commercial Appeal, 09.2010 г. Архіўная копія ад 07.2014 г.
  18. USDA Plant Hardiness Zone Map. Agricultural Research Center, PRISM Climate Group Oregon State University. Архіўная копія ад 02.2014 г.
  19. Memphis December Climate. NOAA (01.2012). Архіўная копія ад 05.2013 г.
  20. Memphis – Lowest Temperature for Each Year. currentresults.com. Архіўная копія ад 10.2021 г.
  21. Memphis July Climate. NOAA (08.2011). Архіўная копія ад 05.2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]