Калгары
Калгары | |||||
Calgary | |||||
![]() | |||||
| |||||
Правінцыя: | Албэрта | ||||
Рэгіён: | Калгары | ||||
Плошча: | 825,29 км² | ||||
Насельніцтва: | 1 096 833[1] (2011) | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC-7 UTC-6 | ||||
Паштовы індэкс: | T1Y—T3R | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°03′ пн. ш. 114°04′ з. д. / 51.05° пн. ш. 114.067° з. д.Каардынаты: 51°03′ пн. ш. 114°04′ з. д. / 51.05° пн. ш. 114.067° з. д. | ||||
Калгары на мапе Канады ![]() ![]() Калгары | |||||
![]() | |||||
http://www.calgary.ca/ |
Калгары (па-ангельску: Calgary) — горад у Канадзе, разьмешчаны на поўдні правінцыі Албэрта, у вобласьці перадгор’яў і прэрыяў, прыкладна ў 80 км на ўсход ад водападзелу Канадзкіх Скалістых гор.
У 2011 годзе насельніцтва Калгары складала 1 096 833 жыхара[1], такім чынам горад стаў ня толькі найбуйнейшым у Албэрце, але трэцім паводле колькасьці насельніцтва ў краіне пасьля Таронта й Манрэаля. Разам з прадмесьцямі насельніцтва Калгары складала 1 214 839 чалавек, а Калгараўская аглямэрацыя сталася пятай паводле велічыні ў Канадзе ў 2011 годзе. Горад разьмешчаны ў 294 км на поўдзень ад Эдмантану, сталіцы рэгіёну, а густа населеная зона паміж гэтымі гарадамі вядомая як «Калідор Калгары—Эдмантан».
Дзелавая актыўнасьць у Калгары ў асноўным зьвязана з нафтавай прамысловасьцю, сельскай гаспадаркай і турызмам. У 1988 годзе Калгары стаў першым канадзкім горадам, у якім прайшлі Зімовыя Алімпійскія гульні.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да таго як у раёне Калгары пасяліліся эўрапейцы, яго ня менш за 11 тысячаў гадоў засялялі дакловіскія народы[2]. У 1787 годзе картограф Дэйвід Томпсан перазімаваў разам з групай індзейцаў пікані на беразе ракі Боў. Ён быў першым вядомым эўрапейцам, які наведаў гэтую тэрыторыю, а першым вядомым эўрапейцам, які стала пасяліліся ў раёне Калгары, стаўся ў 1873 годзе Джон Глен[3]. Тубыльны лад жыцьця заставаўся практычна нязьменным аж да 1870-х гадох, пакуль эўрапейцы не вынішчылі папуляцыю амэрыканскіх зуброў да амаль поўнага зьнікненьня.
У раёне Калгары быў заснаваны пост Паўночна-Заходняй конкавай паліцыі. Аддзяленьне гэтай службы было створана ў 1875 годзе для абароны заходніх раўнінаў ад амэрыканскіх гандляроў ўіскі, а таксама для абароны пушной здабычы. Пасьля таго як ў 1883 годзе да горада падышла Канадзкая Ціхаакіянская чыгунка й была пабудавана чыгуначная станцыя, Калгары стаў ператварацца ў важны гандлёвы й сельскагаспадарчы цэнтар. У 1885 годзе быў арганізаваны Нацыянальны парк Банф, які разам з гатэлем Банф Спрынгз стаў месцам паломніцтва турыстаў з усяго сьвету.
Нафту ў Албэрце ўпершыню знайшлі ў 1902 годзе, але яна не гуляла важнай ролі ў жыцьці правінцыі да 1947 году, калі былі адкрытыя ейныя вялізныя запасы. Калгары адразу апынуўся ў цэнтры нафтавага буму. Дзякуючы арабскага нафтавага эмбарга 1973 году, кошты на нафту рэзка падвысіліся, і эканоміка горада пачала расьці вельмі хутка. За гады буму ў горадзе адзін за адным пачалі зьяўляцца хмарачосы, і адносна невысокі дзелавы раён хутка апынуўся забудаваны шматпавярховымі будынкамі.
У сувязі з тым, што вялікая колькасьць калгарцаў была занята ў сэктары энэргетыкі, наступствы эканамічнага крызісу пачатку 1980-х гадох былі значнымі, і імкліва ўзрос узровень беспрацоўя. Аднак да канца дзесяцігодзьдзя эканоміка аднавілася. У Калгары хутка ўсьвядомілі, што горад не павінен моцна залежыць ад нафты й газу, і ягоная эканоміка з тых часоў стала больш разнастайнай.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Калгары разьмешчаны ў пераходнай зоне паміж перадгор’ямі Канадзкіх Скалістых гор і канадзкімі прэрыямі. Вышыня цэнтру Калгары над узроўнем мора складае прыблізна 1048 м, а вышыня ягонага аэрапорта — 1083 м. Уласна Калгары займае плошчу ў 726,5 км² (2006), што, напрыклад, перавышае плошчу горада Таронта. Праз горад працякаюць дзьве буйныя рэкі. Рака Боў цячэ з паўночнага захаду на поўдзень. Ейны прыток Элбоў цячэ з поўдня на поўнач і ўпадае ў Боў каля даўнтаўну Калгары.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нафтагазавая прамысловасьць ужо не займае пануючага становішча ў калгараўскай эканоміцы, як раней, хоць ейная доля ў валавым гарадзкім прадукце й застаецца самай буйной. У 2006 годзе рэальны валавы прадукт Калгары, у коштах 1997 году, склаў 52,39 трыльёны канадзкіх даляраў, а доля нафтагазавай і горнай прамысловасьці ў ім — 12%. Найбуйнейшымі нафтагазавымі кампаніямі зьяўляюцца BP, EnCana, Imperial Oil, Suncor Energy, Shell Canada, TransCanada і Nexen — такім чынам, у Калгары разьмяшчаюцца кіраваньні 87% канадзкіх вытворцаў нафты й прыроднага газу й 66% вуглездабыўных прадпрыемстваў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б "Census Profile: Calgary, Alberta (Population Centre)". 2011 census. Statistics Canada
- ^ Archaeology Timeline of Alberta. University of Calgary
- ^ Alberta Tourism, Parks, Recreation and Culture The Glenns
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Калгары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў