Аклагома-Сіці
| Аклагома-Сіці | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | ЗША | ||
|---|---|---|---|
| Штат | Аклагома | ||
| Дата заснаваньня | 1889 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Oklahoma City, Oklahoma[d] | Дэйвід Голт[d][1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 1608,8 км² | ||
| Вышыня НУМ | 397 м | ||
| Каардынаты | 35°28′56″ пн. ш. 97°32′06″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 405 | ||
| Паштовы індэкс | 73101, 73102, 73103, 73104, 73105, 73106, 73107, 73108, 73109, 73110, 73111, 73112, 73113, 73114, 73115, 73116, 73117, 73118, 73119, 73120, 73121, 73122, 73123, 73124, 73125, 73126, 73127, 73128, 73129, 73130, 73131, 73132, 73134, 73135, 73136, 73137, 73139, 73140, 73141, 73142, 73143, 73144, 73145, 73146, 73147, 73148, 73149, 73150, 73151, 73152, 73153, 73154, 73155, 73156, 73157, 73159, 73160, 73162, 73163, 73164, 73165, 73167, 73169, 73170, 73172, 73173, 73175, 73178, 73179, 73184, 73189, 73190, 73194, 73195 і 73196 | ||
| Сайт | www.okc.gov | ||
| Аклагома-Сіці на мапе ЗША ± Аклагома-Сіці | |||
Аклаго́ма-Сі́ці (па-ангельску: Oklahoma City) — сталіца і самае густанаселенае места штату Аклагома, ЗША. Гэта 20-ы паводле колькасьці насельніцтва горад ЗША і 8-ы паводле велічыні на поўдні краіны, наліваючы на 2020 год насельніцтва ў памеры 681 054 чалавекі[3]. У Аклагома-Сіці гэта адзін з цэнтраў жывёлагадоўлі[4]. Нафта, прыродны газ, нафтапрадукты і сумежныя галіны прамысловасьці фармуюць ладную частку эканомікі паселішча. Горад фактычна ляжыць пасярод нафтавага радовішча, а нафтавыя сьвідравальныя ўстаноўкі раскіданыя па тэрыторыі сталіцы. Фэдэральны ўрад працаўладкоўвае вялікую колькасьць работнікаў на авіябазе Тынкер і ў Аэранаўтычным цэнтры імя Майка Манроні.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аклагома-Сіці паўстаў 22 красавіка 1889 году[5], калі тэрыторыя, вядомая як «Непрызначаныя землі», была адкрытая для засяленьня ў выніку падзеі, вядомай як «Зямельныя гонкі»[6]. 26 красавіка таго ж году быў абраны першы мэр, кім стаў Ўільям Каўч. Горад хутка рос, бо насельніцтва падвоілася паміж 1890 і 1900 гадамі[7].

Да таго часу, як Аклагома была ўлучаная ў ЗША ў 1907 годзе, Аклагома-Сіці перасягнуў Гатры, сталіцу тэрыторыі, як населены пункт і камэрцыйны цэнтар новага штату. Неўзабаве пасьля гэтага адміністрацыйны цэнтар быў перанесены з Гатры ў Аклагома-Сіці[8]. Горад быў важным прыпынкам на амэрыканскай трасе 66 у пачатку XX стагодзьдзя, якая была выразна згаданая ў джазавай песьні Бобі Трупа 1946 году (Get Your Kicks on) Route 66, якую праславіў выканаўца Нэт Кінг Коўл. Да Другой сусьветнай вайны ў Аклагома-Сіці былі створаныя значныя жывёлагадоўчыя двары, што прыцягнула працоўныя месцы і прыбыткі. З адкрыцьцём нафты ў 1928 годзе горад стаў буйным цэнтрам здабычы нафты[9]. Паваенны рост суправаджаў будаўніцтва сыстэмы міжштатных аўтамагістралей, якая зрабіла места важным транспартным вузлом. Гэтаму таксама паспрыяла фэдэральнае разьвіцьцё авіябазы Тынкер пасьля пасьпяховых лабісцкіх намаганьняў дырэктара Гандлёвай палаты Стэнлі Дрэйпэра.
У 1950 годзе Бюро перапісу насельніцтва паведаміла, што насельніцтва гораду складалася з 8,6% муранаў і 90,7% белых жыхароў[10]. У 1959 годзе гарадзкія ўлады распачалі «Вялікую анэксію», у выніку якой да канца 1961 году плошча паселішча павялічылася з 207,2 да 1231,7 км², што зрабіла яго найбуйнейшым паводле плошчы горадам ЗША на той час[11]. Пэйшн Лэтынг была абраная мэрам Аклагома-Сіці ў 1971 годзе, стаўшы першай жанчынай-мэрам гораду[12]. Лэтынг таксама была першай жанчынай, якая займала пасаду галавы гораду ЗША з насельніцтвам больш за 350 тысяч жыхароў[12]. Як і ў многіх іншых амэрыканскіх гарадах, насельніцтва цэнтральнай часткі скарацілася ў 1970-х і 1980-х гадах, паколькі сем’і актыўна пераязджалі па нядаўна пабудаваных шашах у новае жыльлё ў найбліжэйшыя прадмесьці. Паводле праектаў гарадзкога абнаўленьня ў 1970-х гадах, у тым ліку плян Пэй, былі зьнесеныя старыя дамы, але ня здолелі стымуляваць новае будаўніцтва, пакінуўшы горад багатымі на пустэчы, якія выкарыстоўваліся дзеля паркаваньня аўтаў. Выключэньнем стала будаўніцтва горадам Мірыяд-Гардэнз, які ўлучаў батанічны сад і мадэрнісцкую аранжарэю, у самым цэнтры места. Сярод архітэктурна значных гістарычных будынкаў, страчаных празь перабудову, былі тэатар Крытэрыён[13][14], будынак Баўма[15], будынак Гэйлза[16] і гатэль Білтмар[17].
У 1993 годзе горад зацьвердзіў маштабны пакет рэканструкцыі, вядомы як Праекты сталічнай зоны, прызначаны дзеля аднаўленьня цэнтра з дапамогай грамадзянскіх праектаў для стварэньня большай колькасьці імпрэзаў і ўзнаўленьня жыцьця ў мескім цэнтры. У горадзе быў пабудаваны новы бэйсбольны парк, цэнтральная бібліятэка, была зробленая рэканструкцыя грамадзкага цэнтра, канфэрэнц-цэнтра і кірмашовай пляцоўкі, а таксама водны канал у забаўляльным раёне Брыктаўн. Гэтая разбудова сталася адным з самых пасьпяховых дзяржаўна-прыватных партнэрстваў, рэалізаваных у ЗША, пераўзвысіўшы 3 мільярды даляраў прыватных інвэстыцыяў паводле стану на 2010 год[18]. У выніку гэтых захадаў колькасьць насельніцтва ў цэнтры гораду рэзка павялічылася, з попытам на дадатковыя жылыя і гандлёвыя выгоды, як то крамы з прадуктамі харчаваньня і паслугамі. 19 красавіка 1995 году быў зьдзейсьнены тэракт Тымаці Маквэем, які падарваў бомбу перад фэдэральным будынкам Альфрэда Мары. Дом быў зьнішчаны, а больш за 100 найбліжэйшых будынкаў атрымалі сур’ёзныя пашкоджаньні. Таксама загінула 168 чалавек[19], што зрабіла гэты акт самым сьмяротным унутраным тэрактам у гісторыі ЗША[20]. На месцы здарэньня быў узьведзены Нацыянальны мэмарыял і музэй Аклагома-Сіці[21]. З моманту ягонага адкрыцьця ў 2000 годзе яго наведалі мільёны чалавек.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аклагома-Сіці разьмешчаны ўздоўж аднаго з галоўных калідораў, якія вядуць у Тэхас і Мэксыку, і месьціцца ў трох гадзінах язды ад мэтраполіі Даласу. Горад месьціцца ў цэнтры штату, што робіць яго ідэальным месцам для кіраваньня. Паводле зьвестак Бюро перапісу насельніцтва ЗША, агульная плошча места складае 1607,8 км²[22], зь якіх 1556,9 км² прыпадае на сухазем’е, а 49,8 км² прыпадае на водную плынь. Пад кіраўніцтвам мэра Дэйвіда Голта горад анэксаваў 480 акраў зямлі. Аклагома-Сіці разьмешчаны ў рэгіёне з пагоркамі вышынёю ад 80 да 120 мэтраў і двума відамі дуба, як то Quercus marilandica і Quercus stellata[23]. Паўночна-ўсходняя частка гораду і ягоныя ўсходнія прадмесьці трапляюць у экалягічны рэгіён, вядомы як Крос-Тымбэрз.
Места прыблізна падзеленае напалову ракой Норт-Канэйдыян, якая ў 2004 годзе ў межах гораду была перайменаваная ў Аклагому. Гэтая рака раней мела дастатковую плыню, каб штогод паводкамі турбаваць навакольныя раёны, у тым ліку цэнтральны бізнэсовы раён і мескі заапарк[24]. У 1940-х гадах на рацэ была пабудаваная плаціна дзеля барацьбы з паводкамі і зьніжэньня ейнага ўзроўню[25]. У 1990-х гадах у рамках агульнагарадзкога праекту па адраджэньні, горад пабудаваў сэрыю нізкаводных плацінаў, якія вярнулі ваду ў раку. У межах паселішча месьцяцца тры вялікія возера, сярод якіх азёры Гэфнэр і Овэрголсэр у паўночна-заходняй частцы гораду, і больш буйное возера Стэнлі-Дрэйпэр, якое месьціцца ў маланаселенай паўднёва-ўсходняй частцы гораду.
Раёны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Горад геаграфічна і культурна падзелены напалову ракой Норт-Канэйдыян, якая падзяляе места на паўночную і паўднёвую часткі. Паўночная частка характарызуецца разнастайнымі і моднымі гарадзкімі раёнамі блізу цэнтра і вялікімі прадмесьцямі далей на поўнач. Паўднёвая частка Аклагома-Сіці, як правіла, больш арыентаваная на працоўную клясу і значна больш прамысловая, бо вырасла вакол Сток’ярдс і мясакамбінатаў на мяжы стагодзьдзяў. Гэта таксама цэнтар хуткарослай лацінаамэрыканскай супольнасьці гораду.
У цэнтры места, дзе жыве 7600 жыхароў, назіраецца прыток новых прыватных інвэстыцыяў і маштабных гарадзкіх праектаў, якія дапамаглі аднавіць цэнтральны бізнэсовы раён, які амаль апусьцеў пасьля нафтавай крызы пачатку 1980-х гадоў. Цэнтральным элемэнтам гораду ёсьць Крыштальны мост і Мірыядзкі батанічны сад, адзін зь нямногіх элемэнтаў пляну Пэй. У 2021 годзе новы велізарны цэнтральны парк злучыў сады ля цэнтральнага бізнэсовага раёну і новы канфэрэнц-цэнтар[26].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У горадзе назіраецца мерны вільготны субтрапічны клімат разам з значным кантынэнтальным уплывам. Горад характарызуецца гарачым, вільготным летам і прахалоднай зімой. Рэгулярна здараюцца працяглыя і моцныя засушы, якія часам ёсьць чыньнікам лясных пажараў у навакольлях, і моцныя ападкі, якія выклікаюць раптоўныя паводкі. Сталыя вятры, звычайна з поўдня або паўднёвага ўсходу летам, дапамагаюць зьмякчыць сьпякотнае надвор’е. Сталыя паўночныя вятры зімой могуць узмацніць прахалодныя дні. Узімку пэрыядычна здараюцца моцныя галалёдныя буры і сьнежныя завеі.
Сярэдняя тэмпэратура складае 16,3 °C, пры гэтым цягам содняў тэмпэратура вагаецца ад 4,0 °C у студзені да 28,3 °C у ліпені. Экстрэмальныя значэньні вагаюцца ад −27 °C, што было зафіксавана 12 лютага 1899 году, да 45 °C, якія назіраліся 11 жніўня 1936 году і 3 жніўня 2012 году[27]. Тэмпэратура дасягае 38 °C 10,4 дні ў годзе, 32 °C трымаюцца амаль 70 дзён, а звычайна 8,3 дні тэмпэратура на ўздымаецца вішэй за нуль. Штогод у горадзе выпадае блізу 91,2 см ападкаў, зь якіх 21,8 см складае сьнег.
У Аклагома-Сіці актыўны сэзон суворых умоваў надвор’я назіраецца з сакавіка па чэрвень, асабліва гэта здараецца ў красавіку і траўні. Знаходзячыся ў цэнтры таго, што ў размоўнай мове называюць Алеяй тарнада, горад схільны да распаўсюджаных і моцных тарнада, а таксама моцных градаў і часам да дэрэча. Тарнада здараюцца кожны месяц году. Мэтраполія Аклагома-Сіці ўважаецца за адную з буйных аглямэрацыяў, якая найбольш пакутуе на тарнада. Гэтак з 1890 году ў межах места адбылося блізу 150 зь іх. 3 траўня 1999 году некаторыя раёны Аклагома-Сіці і навакольля моцна пацярпелі ад тарнада, які стаў апошнім зарэгістраваным у ЗША тарнада з рэйтынгам F5 да замены на палепшаную шкалу Фуджыты ў 2007 годзе. Пакуль тарнада быў у раёне Брыдж-Крык на паўднёвым захадзе, мабільны доплераўскі радар вымераў хуткасьць ветру ў 510 км/г, што было найвялікшай хуткасьцю ветру зафіксаванай на Зямлі[28].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.okc.gov/government/mayor
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ U.S. Census Bureau QuickFacts: Oklahoma City city, Oklahoma
- ↑ Stockyards City | Oklahoma City Districts. Visitokc.com.
- ↑ Hoig, Stan Land Run of 1889 Encyclopedia of Oklahoma History & Culture. Oklahoma Historical Society. Архіўная копія ад 02.2014 г.
- ↑ Oklahoma City. Linda D. Архіўная копія ад 05.2011 г.
- ↑ Encyclopedia of Oklahoma History and Culture. Wilson. Архіўная копія ад 02.2015 г.
- ↑ Curtis, Gene. «Only in Oklahoma: State capital location was a fight to the finish». Tulsa World.
- ↑ Oklahoma Oil: Past, Present and Future. Ogs.ou.edu.
- ↑ Race and Hispanic Origin for Selected Cities and Other Places: Earliest Census to 1990. U.S. Census Bureau. Архіўная копія ад 08.2012 г.
- ↑ Smallwood, James M. Urban Builder : Life and Times of Stanley Draper. — University of Oklahoma Press. — С. 197–198. — ISBN 0-8061-1447-9
- 1 2 Dean, Bryan. Former Oklahoma City Mayor Patience Latting dies at age 94 // The Oklahoman, 12.2012 г.
- ↑ Criterion Group. OKCHistory.com. Архіўная копія ад 10.2011 г.
- ↑ The Criterion Group, main page. The Criterion Group. Архіўная копія ад 10.2009 г.
- ↑ Baum Building. OKCHistory.org. Архіўная копія ад 07.2009 г.
- ↑ Hales Building. OKCHistory.org. Архіўная копія ад 07.2009 г.
- ↑ Biltmore Hotel. OKCHistory.org. Архіўная копія ад 07.2009 г.
- ↑ Metropolitan Area Projects, Greater Oklahoma City Chamber.
- ↑ Victims of the Oklahoma City bombing // USA Today, 06.2001 г. Архіўная копія ад 02.2012 г.
- ↑ Oklahoma City Bombing. Federal Bureau of Investigation.
- ↑ Oklahoma City National Memorial. National Park Service. Архіўная копія ад 05.2011 г.
- ↑ About Oklahoma City. OKC.gov. Архіўная копія ад 02.2016 г.
- ↑ Oklahoma Geography. NetState.com.
- ↑ History of the Oklahoma City Zoo. Oklahoma City Life Web site. Архіўная копія ад 01.2016 г.
- ↑ Elmias Thomas Collection Projects Series. Etproj05. Архіўная копія ад 11.2014 г.
- ↑ Scissortail Park | City of OKC. OKC.gov. Архіўная копія ад 03.2018 г.
- ↑ Climatological averages and records NWS Norman, Oklahoma.
- ↑ The Great Plains Tornado Outbreak of May 3–4, 1999. National Weather Service Norman Oklahoma.