Шарлот (Паўночная Караліна)
| Шарлот | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | ЗША | ||
|---|---|---|---|
| Штат | Паўночная Караліна | ||
| Дата заснаваньня | 1755 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Charlotte, North Carolina[d][1] | Віёла Лайлз[d][1][2] | ||
| Заканадаўчы орган | Charlotte City Council[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 771 км² | ||
| Тып клімату | вільготны субтрапічны клімат (Cfa)[d][3] | ||
| Вышыня НУМ | 229 м | ||
| Часавы пас | EDT[d] | ||
| Каардынаты | 35°13′37″ пн. ш. 80°50′36″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 731 424 чал. (2010) | ||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 28201, 28202, 28203, 28204, 28205, 28206, 28207, 28208, 28209, 28210, 28211, 28212, 28213, 28214, 28215, 28216, 28217, 28218, 28219, 28220, 28221, 28222, 28223, 28224, 28226, 28227, 28228, 28229, 28230, 28231, 28232, 28233, 28234, 28235, 28236, 28237, 28241, 28242, 28243, 28244, 28246, 28247, 28253, 28254, 28255, 28256, 28258, 28260, 28262, 28263, 28265, 28266, 28269, 28270, 28271, 28272, 28273, 28274, 28275, 28277, 28278, 28280, 28281, 28282, 28284, 28285, 28287, 28288, 28289, 28290, 28296, 28297 і 28299 | ||
| Сайт | charlottenc.gov (анг.) | ||
| Шарлот на мапе ЗША ± Шарлот | |||
Шарло́т (па-ангельску: Charlotte) — места штату Паўночная Караліна, ЗША. Гэта самы густанаселены горад у штаце, маючы насельніцтва ў ліку 874 579 чалавек паводле зьвестак 2020 году[4]. Гэта таксама 14-ы паводле колькасьці насельніцтва горад у ЗША, сёмы паводле колькасьці насельніцтва горад на поўдні і другі паводле колькасьці насельніцтва горад на паўднёвым усходзе. Аглямэрацыя Шарлот мае насельніцтвам блізкае да 2,88 мільёнаў чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Індзейцы катоба былі жыхарамі ваколіцаў сучаснага места. Упершыню яны былі сустрэтыя ў гэтым рэгіёне ў 1567 годзе гішпанскім канкістадорам Хуанам Парда[5].

Тэрыторыя, на якой цяпер стаіць Шарлот, была ўпершыню заселеная эўрапейскімі каляністамі каля 1755 году, калі Томас Спрат і ягоная сям’я пасяліліся недалёка ад таго, дзе цяпер месьціцца раён Элізабэт. Томас Полк, які пазьней узяў шлюб з дачкой Спрата, пабудаваў свой дом на скрыжаваньні двух гандлёвых шляхоў карэнных амэрыканцаў паміж рэкамі Ядкін і Катоба[6]. Адзін шлях пралягаў з поўначы на поўдзень і быў часткай Вялікай вазной дарогі, а другі шлях пралягаў з усходу на захад уздоўж сучаснай вуліцы Трэйд-стрыт. Да 1759 году палова племяні катоба памерла ад воспы, эндэмічнай хваробы сярод эўрапейскіх каляністаў, супраць якой у прадстаўнікоў катоба бракавала натуральнага імунітэту. У час росквіта колькасьць катоба сягала 10 тысячы чалавек, але да 1826 году іхняя колькасьць скарацілася да 110 чалавек[7].
Горад спачатку быў населены мігрантамі шатляндзка-ірляндзкіх прэсьбітэрыянаў. Нямецкія імігранты таксама сяліліся ў гэтым рэгіёне да вайны за незалежнасьць у ЗША, але ў меншай колькасьці. Шарлот быў названы ў гонар Шарлоты Мэкленбург-Стрэліц, якая стала каралевай-кансортам Вялікабрытаніі і Ірляндыі ў 1761 годзе[8]. Тым ня менш, на мапах да 1800 году горад часта пазначаўся ў форме Шарлотсбург[9]. На некаторых брытанскіх мапах горад таксама пазначаўся як Шарлоттаўн[10]. У 1799 годзе ў суседняй акрузе Кабарус 12-гадовы Конрад Рыд знайшоў 17-фунтавы камень, які ягоная сям’я выкарыстоўвала як падпору для дзьвярэй. Праз тры гады ювэлір вызначыў, што гэта амаль чыстае золата, заплаціўшы сям’і мізэрныя 3,50 даляры[11]. Першая задакумэнтаваная знаходка золата ў ЗША спарадзіла першую ў краіне залатую ліхаманку. Цягам XIX і пачатку XX стагодзьдзяў у гэтым рэгіёне было знойдзена шмат залатых жылаў, што прывяло да заснаваньня ў 1837 годзе Шарлоцкага манэтнага двара[12]. Паўночная Караліна была галоўным месцам здабычы золата ў ЗША да адкрыцьця Сьера-Нэвады ў 1848 годзе[13], але аб’ём здабычы ў раёне Шарлот быў значна меншы ў параўнаньні з наступнымі месцамі, дзе пачалі здабыць гэты мэтал. Шарлот традыцыйна лічыцца радзімай паўднёвага прэсьбітэрыянства, але з XIX стагодзьдзя тут функцыянуюць шматлікія іншыя цэрквы, у тым ліку баптысцкая, мэтадысцкая, эпіскапальная, лютэранская і рымска-каталіцкая, што ў рэшце рэшт дало месту мянушку «Горад цэркваў»[14].

Залатая шахта Рыд працавала да 1912 году[15]. Шарлоцкі манэтны двор працаваў да 1861 году, калі войскі Канфэдэрацыі захапілі яго ў пачатку Грамадзянскай вайны ў ЗША. Манэтны двор не адчыніў свае дзьверы па вайне, але ў будынку, хоць ужо і ў іншым месцы, цяпер знаходзіцца Музэй мастацтваў манэтнага двара. Першы эканамічны бум здарыўся па грамадзянскай вайне, калі Шарлот стаў цэнтрам перапрацоўкі бавоўны і чыгуначным вузлом. Да 1880-х гадоў места стаяла на галоўнай лініі Паўднёвай чыгункі ад Атланты да Вашынгтона. Мясцовыя забудоўнікі пачалі будаваць тэкстыльныя фабрыкі, пачынаючы з баваўнянай фабрыкі Шарлоты 1881 году, будынак якой дагэтуль стаіць на скрыжаваньні вуліцаў Грэма і 5-й авэню[16]. Насельніцтва места згодна зь перапісам 1890 году павялічылася да 11 557 чалавек[17]. У 1910 годзе Шарлот абышоў Ўілмінгтан і стаў найбуйнейшым горадам Паўночнай Караліны з 34 014 жыхарамі[18]. Насельніцтва зноў павялічылася ў час Першай сусьветнай вайны, калі ўрад ЗША стварыў лягер Грын на поўнач ад сучаснага бульвару Ўілкінсан. Ім былі разьмешчаныя 40 тысяч жаўнераў.
Сучасная банкаўская індустрыя гораду дасягнула вядомасьці ў 1970-х і 1980-х гадах, галоўным чынам дзякуючы фінансісту Г’ю Маколу. Ён ператварыў Нацыянальны банк Паўночнай Караліны (NCNB) у магутны нацыянальны банк, які ў выніку агрэсіўных паглынаньняў у рэшце рэшт аб’яднаўся з BankAmerica, утварыўшы Bank of America. 22 верасьня 1989 году горад пацярпеў ад урагану Г’юга. Жыхары тыднямі былі без электрычнасьці, школы былі зачыненыя на тыдзень ці больш, а расчыстка места заняла месяцы. У сьнежні 2002 году Шарлот і значная частка цэнтральнай Паўночнай Караліны пацярпелі ад ледзянога шторму, у выніку якога больш за 1,3 мільёнаў чалавек засталіся без электрычнасьці[19].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле зьвестак Бюро перапісу насельніцтва ЗША, агульная плошча гораду складае 808,1 км², зь якіх 802,9 км² займае сухазем’е, а 5,1 км² прыпадае на водную паверхню. Шарлот уважаецца за дваццаць шосты паводле плошчы горад у ЗША. Месьціцца на вышыні 229 мэтраў над узроўнем мора. Цэнтар Шарлот разьмешчаны на доўгім узвышшы паміж двума ручаямі, Шугар-Крык і Ірвін-Крык, і быў пабудаваны на старых вырабках залатых руднікоў[20]. Шарлот месьціцца за 40 км на паўднёвы захад ад гораду Канкорд[21], за 42 км на паўночны ўсход ад гораду Рок-Гіл з Паўднёвай Караліны[22], за 134 км на паўднёвы захад ад гораду Грынзбара[23], за 217 км на захад ад места Фэетвіль[24], за 266 км на паўднёвы захад ад гораду Ралі, які мае статус сталіцы штату[25].

Не зважаючы на тое, што рака Катоба і ейныя азёры ляжаць за некалькі міляў на захад, паблізу цэнтра места няма значных вадаёмаў або іншых геалягічных аб’ектаў[26]. Разьвіцьцё Шарлот не было павязанае зь нейкімі воднымі шляхамі, але гэта паспрыяла росквіту Шарлоты як вузла аўтамабільных дарог, чыгунак і паветраных перавозак[27].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Як і большая частка рэгіёну на паўднёвым усходзе ЗША, Шарлот мае вільготны субтрапічны клімат з чатырма выразна адрознымі сэзонамі. Зімы кароткія і даволі мяккія, з звычайнай сярэдняй тэмпэратурай цягам содняў у студзені роўнай 5,6 °C. Часам тэмпэратура можа апускацца ніжэй за −6,7 °C, але ў Шарлот таксама часам назіраюцца некалькі цёплых зімовых дзён з тэмпэратурай вышэй за 18,3 °C. У сярэднім у годзе бывае 59 начэй, калі тэмпэратура апускаецца да нуля або ніжэй, і толькі 1,5 дня не ўздымаецца вышэй за нуль. Ападкі разьмеркаваныя аднамерна ўсьцяж году. Толькі жнівень вылучаецца як крыху больш вільготны месяц, у якім у сярэднім выпадае 4,35 цаляў ападкаў. Лета сьпякотнае і вільготнае, з звычайнай сярэдняй тэмпэратурай цягам содняў у ліпені 26,7 °C. Сьпякотныя і вільготныя дні могуць пачацца ўжо ў траўні і трываюць да канца верасьня. У сярэднім 44 дні ў годзе з максымальнай тэмпэратура трымаецца на ўзроўні 32 °C або вышэй. Афіцыйныя рэкорды тэмпэратуры вагаюцца ад 40 °C, зафіксаваныя шэсьць разоў, ажно да −21 °C[28].
Шарлот месьціцца беспасярэдне на шляху субтрапічнай вільгаці з Мэксыканскай затокі, калі яна рухаецца ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа, таму горад мае шмат ападкаў цягам году, але таксама назіраюцца шмат ясных і сонечных дзён. Ападкі звычайна радзейшыя восеньню, чым вясной. У сярэднім у Шарлот штогод выпадае 1110 мм ападкаў, аднамерна разьмеркаваных усьцяж году. У сярэднім выпадае 8,9 см сьнегу, галоўным чынам у студзені і лютым, і зрэдку ў сьнежні ці сакавіку, прычым часьцей здараюцца аблівахі. Сьнегапады і абліваха могуць учыніць сур’ёзную шкоду на рэгіён, бо ў такіх варунках зрываюцца галіны дрэваў на лініі электраперадачаў, а кіраваньне транспартным сродкам робіцца небясьпечным.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Шарлот уважаецца за другі паводле велічыні банкаўскі цэнтар у ЗША пасьля Нью-Ёрку[29][30][31][32]. Bank of America, якая лічыцца другой паводле велічыні фінансавай установай паводле агульных актываў у краіне, мае тут сваю сядзібу[33]. Тут таксама знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі Truist Financial, якая займае шосты радок паводле велічыні сярод фінансавах установаў краіны[34][35].

Іншыя буйныя кампаніі, як то Microsoft і Centene Corporation, маюць свае штаб-кватэры на ўсходнім узьбярэжжы менавіта ў Шарлот[36][37][38]. У лістападзе 2018 году Honeywell перамесьціла сваю карпаратыўную штаб-кватэру ў Шарлот[39]. У чэрвені 2019 году Lowe’s абвесьціла, што будзе будаваць свой Глябальны тэхналягічны цэнтар коштам 153 мільёны даляраў. Будынак паўстаў тут у 2021 годзе ў раёне Саўт-Энд[40][41]. У 2019 годзе Dole Food Company перамесьціла сваю сядзібу ў Шарлот з Каліфорніі і пашырыла сваю прысутнасьць у месьце, зьліўшыся з ірляндзкай кампаніяй Total Produce у лютым 2021 году[42]. 25 траўня 2021 году было абвешчана, што Шарлот стане штаб-кватэрай Credit Karma на ўсходнім узьбярэжжы[43][44]. 20 верасьня 2022 году Атлянтычная ўзьбярэжная канфэрэнцыя апублічыла пляны аб пераносе сваёй сядзібы з суседняга Грынзбара ў Шарлот у 2023 годзе[45][46][47]. У 2019 годзе ў рэгіёне Шарлот месьціліся сем кампаніяў зь сьпісу Fortune 500, у тым ліку ў парадку іхняга рэйтынгу гэта былі Bank of America, Honeywell, Nucor, Lowe’s, Duke Energy, Sonic Automotive і Brighthouse Financial[48]. Акрамя таго, Шарлот уважаецца за другі паводле аб’ёмаў разьліўніком напою Coca-Cola у краіне[49].

Рэгіён Шарлот мае вялікую колькасьць арганізацыяў, арыентаваных на энэргетыку, дзякуючы чаму Шарлот часам клічуць новая энэргетычнай сталіцай ЗША[50][51]. Тут налічваецца больш за 240 кампаніяў, беспасярэдне зьвязаных з энэргетычным сэктарам, якія разам працаўладкавалі больш за 26 400 чалавек. З 2007 году было абвешчана аб стварэньні больш чым 4 тысячаў працоўных месцаў у энэргетычным сэктары. Сярод буйных гульцоў гэтай індустрыі вылучаюцца кампаніі AREVA, Duke Energy, Electric Power Research Institute, Fluor, Metso Power, Piedmont Natural Gas, Albemarle Corp, Siemens Energy, Shaw Group, Toshiba, URS Corp. і Westinghouse[52][53]. Унівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Шарлот мае рэпутацыю ў галіне энэргетычнай адукацыі і павязаных з гэтым дасьледаваньняў, а ягоны Цэнтар вытворчасьці і інфраструктуры энэргетыкі рыхтуе інжынэраў-энэргетыкаў і ладзіць дасьледаваньні ў энэргетычнай галіне[54]. У 2010-я гады Шарлот таксама стаў тэхналягічным цэнтрам з ростам індустрыі інфармацыйных тэхналёгіяў[55][56][57][58][59][60].
Шарлот і ягоныя прадмесьці стаў разьвітым транспартным вузлом для грузаперавозак на ўсходнім узьбярэжжы. Ёсьць некалькі прычынаў такога росту. Па-першае, блізкасьць Шарлот да буйных міжштатных аўтамагістралей 40, 85, 77 або 95. Па-другое, геаграфічна места знаходзіцца ў межах 650 міляў ад 53% насельніцтва ЗША[61]. Свае склады і лягістычныя сеткі тут маюць FedEx, Red Classic, XPO, Armstrong Transport Group ды шэраг іншых. Разьвіваецца і цэнтар места, дзе паўстаюць новыя гмахі[62][63]. Тут працуюць шмат рэстаранаў, бараў і клюбаў[64][65]. Павелічэньне колькасьці насельніцтва прывяло да джэнтрыфікацыі, асабліва ў пераважна афраамэрыканскіх раёнах, як то Бідэлвіл і Чэры[66][67][68][69][70].
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фэстывалі і імпрэзы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У рэгіёне Шарлот ладзіцца мноства штогадовых фэстываляў і адмысловых імпрэзаў. Фэстываль Адраджэньня Караліны ладзіцца суботамі і нядзелямі кожны кастрычнік і лістапад. Гэта адна з найбуйнейшых імпрэзаў, якая робіцца ў стылі Адраджэньня, у краіне. Цягам фэстывалі ўсталёўваюцца 11 сцэнаў з адкрытымі забаўляльнымі імпрэзамі, вясковы рынак плошчай 22 акры, інтэрактыўны цырк, кірмаш мастацтваў і рамёстваў, робіцца рыцарскі турнір ды іншыя сьвяты, усё гэта аб’яднанае ў адное бесьперапынную сямейную прыгоду ўсьцяж дня[71].

У Шарлот арганізуецца грэцкі фэстываль Ясу. Упершыню ён пачаўся ў 1978 годзе і з таго часу стаў адной з найбуйнейшых культурных імпрэзаў Шарлоты[72]. На гэтым фэстывалі выстаўляюцца грэцкія культурныя экспанаты, тут можна пакаштаваць сапраўдную грэцкую кухню і хатнюю выпечку, таксама ладзяцца забавы, арганізуецца жывая музыка і танцы, дэгустацыя вінаў, мастацтва, шопінг і многае іншае[73]. Трохдзенны фэстываль Густы Шарлот дае мажлівасьць пакаштаваць стравы мясцовых рэстаранаў, наведаць забаўляльныя і дзіцячыя імпрэзы. ЁН ладзіцца на вуліцы Траён, які ахоплівае шэсьць гарадзкіх кварталаў ад Стоўнўола да 5-й вуліцы[74][75].
Фэстываль Му-энд-Бір ладзіцца штогод і ўважаецца за найбуйнейшы ў Паўночнай Караліне фэстываль крафтавага піва і бургераў. Ён прыпадае на красавік і ўлучае таксама розныя нацыянальныя музычныя выступы[76][77]. На пляцоўцы NC Music Factory ладзіцца музычны фэстываль з выканаўцамі гіп-гопу, электроннай музыкі і выступамі дыджэяў[78]. Кожны чэрвень ладзіцца канвэнцыя коміксаў, якая праводзіцца ў канфэрэнц-цэнтры Шарлоты. Заснаваная ў 1982 годзе, яна ёсьць адной з найстарэйшых і найбуйнейшых незалежных канвэнцыяў коміксаў у ЗША[79]. У Шарлот ладзіцца рэгіянальны фэрмэрскі рынак, дзе мясцовыя фэрмэры прадаюць сваю прадукцыю[80]. У рэгіёне Шарлот штогод ладзіцца тры фэстывалі мастацтваў і культуры, прысьвечаныя візуальным і выканальніцкім мастацтвам.
Бібліятэкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бібліятэка Шарлот-Мэкленбург абслугоўвае раён Шарлоты і мае вялікую калекцыю кніг, якая налічвае больш за 1,5 мільёны асобнікаў, а таксама кампакт-дыскаў і DVD-дыскаў. Філіі гэтай установы працуюць у навакольных гарадах Мэт’юз, Мінт-Гіл, Гантэрсьвіл, Карнэліюс і Дэйвідсан. Ва ўсіх месцах надаецца доступ задарма да кампутараў з падключэньнем да Інтэрнэту і Wi-Fi, а бібліятэчны квіток з аднай філіі прымаецца ва ўсіх астатніх[81].

Не зважаючы на тое, што гісторыя бібліятэкі ўзыходзіць да Шарлоцкай літаратурнай і бібліятэчнай асацыяцыі, заснаванай 16 студзеня 1891 году[82], дзяржаўная бібліятэка Карнэгі, якая адкрылася на месцы, дзе цяпер стаіць галоўная бібліятэка ў Норт-Траёне, стала першай публічнай бібліятэкай, адкрытай для грамадзкасьці ў Шарлот. Філянтроп Эндру Карнэгі ахвяраваў 25 тысяч даляраў на будынак бібліятэкі пры ўмове, што горад Шарлот ахвяруе надзел зямлі і 2500 даляраў на год на кнігі і заробкі[83], а дзяржава дасьць бібліятэцы статут. Усе ўмовы былі выкананыя, і Шарлоцкая бібліятэка Карнэгі адкрылася ў імпрэзэнтным клясычным будынку 2 ліпеня 1903 году.
Паводле хартыі 1903 году, дзеля пазбаўленага правоў афраамэрыканскага насельніцтва Шарлот павінна была быць адкрытая бібліятэка. Гэта было зроблена ў 1905 годзе з адкрыцьцём Бібліятэкі для мурынаў на вуліцы Брэвард, гістарычна мурынскі раёне Шарлот, на рагу вуліц Брэвард і Іст-Сэканд (цяпер бульвар Мартына Лютэра Кінга)[84]. Бібліятэка на вуліцы Брэвард была першай бібліятэкай для нэграў у штаце Паўночнай Караліны[84], а некаторыя крыніцы сьведчаць, што агулам на паўднёвым усходзе[85]. Бібліятэка была зачыненая ў 1961 годзе, калі раён Брукліна ў Сэканд-Ўордзе быў перабудаваны, але ейную ролю як культурніцкага цэнтра для афраамэрыканцаў у Шарлот працягваюць выконваць філіі бібліятэчнай сыстэмы на Бітыс-Форд і Ўэст-Бульвар, а таксама Афраамэрыканскі культурны цэнтар Шарлоты.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Charlotte, North Carolina // Ballotpedia — 2007.
- ↑ https://www.charlottenc.gov/City-Government/Leadership
- ↑ Ralph J., Nikischer T., Mineralogy H. I. o. Mindat.org (анг.): The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
- ↑ QuickFacts: Charlotte city, North Carolina. United States Census Bureau.
- ↑ Hudson, Charles M. The Juan Pardo Expeditions: Exploration of the Carolinas and Tennessee, 1566–1568. — Smithsonian Institution Press. — ISBN 978-0874744989
- ↑ The Charlotte-Mecklenburg Story: History Timeline: Founding a New City. Public Library of Charlotte and Mecklenburg County. Архіўная копія ад 05.2015 г.
- ↑ Question the Queen City: Who were the Native Americans that lived here before Charlotte was colonized?. Creative Loafing Charlotte (12.2012).
- ↑ Queen Charlotte (19 May 1744 - 17 November 1818). Royal.uk.
- ↑ A Compleat map of North-Carolina from an actual survey. library.unc.edu (1770).
- ↑ The marches of Lord Cornwallis in the Southern Provinces, now States of North America; comprehending the two Carolinas, with Virginia and Maryland, and the Delaware counties. loc.gov (1787).
- ↑ Blanchard Online: American Rarities.
- ↑ History of the Charlotte Mint. Charlottegold.net. Архіўная копія ад 11.2021 г.
- ↑ The Charlotte Branch Mint. Blanchardonline.com. Архіўная копія ад 04.2004 г.
- ↑ The Charlotte-Mecklenburg Story: History Timeline: The City of Churches. Public Library of Charlotte and Mecklenburg County. Архіўная копія ад 05.2015 г.
- ↑ Reed Gold Mine – NC Historic Sites
- ↑ The History of Charlotte, NC.
- ↑ The Charlotte-Mecklenburg Story. Public Library of Charlotte and Mecklenburg County. Архіўная копія ад 09.2015 г.
- ↑ Survey and Research Report on the Mecklenburg County Courthouse. Charlotte-Mecklenburg Historic Landmarks Commission.
- ↑ Ice Storm Knocks Out Power Across North Carolina // WRAL-TV, 12.2002 г.
- ↑ Why it’s called Uptown & Why Charlotte’s Uptown streets go Northeast
- ↑ Distance between Concord, NC and Charlotte, NC. Distance Cities.
- ↑ Distance between Rock Hill, SC and Charlotte, NC. Distance Cities.
- ↑ Distance between Greensboro, NC and Charlotte, NC. Distance Cities.
- ↑ Distance between Fayetteville, NC and Charlotte, NC. Distance Cities.
- ↑ Distance between Raleigh, NC and Charlotte, NC. Distance Cities.
- ↑ About the River. Catawba River Keeper. Архіўная копія ад 05.2021 г.
- ↑ Portillo, Ely (07.2019) Why Isn't Charlotte built on the Water. Plan Charlotte. Архіўная копія ад 05.2021 г.
- ↑ Weather IQ: What is the Dead of Winter?. wcnc.com (12.01.2022).
- ↑ Roberts, Deon (11.2018) Charlotte regains its place as No. 2 U.S. banking center. Will it keep it?. The Charlotte Observer.
- ↑ Charlotte Soars to Become the Nation’s Second Largest Financial Center. North Carolina History Projects. Архіўная копія ад 08.2015 г.
- ↑ Industry insights: Financial Services in the Charlotte Region. Charlotte Regional Business Alliance (02.2021). Архіўная копія ад 03.2021 г.
- ↑ Vrana, Debora (05.1998) Charlotte: A New U.S. Bethemoth of Banking. The Los Angeles Times.
- ↑ Bank of America Financial Centers and ATMs in Charlotte, NC. Bank of America. Архіўная копія ад 06.2020 г.
- ↑ Craver, Richard (04.2020) Truist completes $455.5M purchase of Charlotte HQ; bank delays new branding unveilings. Winston-Salem Journal.
- ↑ Fahey, Ashley (12.2019) Truist to purchase Hearst Tower for $455.5M, rename uptown building. BizJournals.com.
- ↑ Microsoft East Coast Headquarters — Safway Services. safway.com. Архіўная копія ад 03.2017 г.
- ↑ Smoot, Hannah. Microsoft investing $24 million in Charlotte campus, creating over 400 high-paying jobs // charlotteobserver.com, 10.2019 г. Архіўная копія ад 06.2020 г.
- ↑ Insurance giant to bring over 3,200 jobs to Charlotte, with up to $450M in incentives. The Charlotte Observer (07.2020).
- ↑ Lucas, Ameila (11.2018) Honeywell moves HQ to Charlotte, North Carolina from New Jersey. CNBC.com.
- ↑ Tech Transformation: Lowe’s Chooses Charlotte For Global Technology Center. Lowe’s (06.2019).
- ↑ Peralta, Katherine (06.2019) Lowe’s picks South End for tech hub, 2,000 high-paying jobs and a new 23-story tower. Charlotte Observer.
- ↑ Dole Food Company announced a merger with Ireland-based Total Produce Wednesday. The combined business will be the world’s largest fresh produce company, and it’ll have its American headquarters in Charlotte. Axios Charlotte (02.2021).
- ↑ Credit Karma bringing 600 new jobs to Charlotte with new east coast hub. WBTV.com (05.2021).
- ↑ Credit Karma to put east coast headquarters in North Carolina // 05.2021 г. Архіўная копія ад 05.2021 г.
- ↑ Fowler, Scott (09.2022) ACC does the right thing, relocating its headquarters from Greensboro to Charlotte. The Charlotte Observer.
- ↑ Soloff Peralta, Katie (09.2022) ACC is moving its headquarters to Charlotte. Charlotte Axios.
- ↑ ACC Board of Directors Announces Relocation of League Office to Charlotte. Atlantic Coast Conference (09.2022).
- ↑ Fortune 500 (2019)
- ↑ About us – Coca-Cola Consolidated Архіўная копія ад 11.2021 г.
- ↑ Glader, Paul. Charlotte looks beyond financial sector in effort to become 'energy capital' // The Washington Post, 09.2010 г.
- ↑ How Charlotte became a power player. BizJournals.com (08.2012).
- ↑ New plaza in Uptown Charlotte to become Duke energy’s corporate headquarters. Duke Energy (05.2021).
- ↑ Charlotte – Siemens Energy. Siemens Energy. Архіўная копія ад 10.2020 г.
- ↑ Overview – Energy Production & Infrastructure Center. epic.uncc.edu. Архіўная копія ад 06.2020 г.
- ↑ Thompson, Ben (05.2021) Why Charlotte is such a popular destination for tech companies. wcnc.com.
- ↑ Soloff, Katie (04.2021) Words out, How Charlotte is becoming a hot tech town. Charlotte.axios.com.
- ↑ Jensen, Scott (06.2020) Charlotte ranked as the No. 1 tech town in America. Charlottestories.com.
- ↑ Is Charlotte The Next Silicon Valley?. WCCBCharlotte.com (03.2018).
- ↑ Charlotte’s Tech Job Growth Puts City’s Office Market Among The Hottest Of North America’s 30 Leading Tech Hubs. CBRE.com (10.2022).
- ↑ Sweeney, Matthew (01.2022) Tech Jobs in Charlotte, the South’s growing technology hub. ZDNET.com.
- ↑ Cosgrove, Elly (06.2018) Where the rubber meets the road for Charlotte’s trucking industry. BizJournals.com.
- ↑ Fahey, Ashley (02.2021) State of the Center City 2021: $3B in development planned in uptown, midtown, South End. Charlotte Business Journal.
- ↑ Fahey, Ashley (04.2021) South End’s meteoric rise into a bustling submarket chronicled in CBRE report, is more growth to follow?. Charlotte Business Journal.
- ↑ Sealey, Clay (10.2018) 16 projects under construction now in Uptown and South End – And 10 more on the way. Axios Charlotte.
- ↑ Rago, Gordon (02.2023) Growth in uptown and South End sees 'mic drop' numbers as skyline keeps changing. The Charlotte Observer. Архіўная копія ад 02.2023 г.
- ↑ Kelly, Pam. White people in Biddleville: The story of a changing neighborhood // The Charlotte Observer, 03.2016 г. Архіўная копія ад 07.2023 г.
- ↑ Glenn, Gwendolyn (21.01.2019) Finding Home: Cherry Residents Struggle With The Effects Of Gentrification. WFAE 90.7 - Charlotte's NPR News Source.
- ↑ Addressing Gentrification In Charlotte. WFAE 90.7 - Charlotte’s NPR News Source.
- ↑ Chemtob, Danielle (01.2023) Charlotte considers property tax relief to combat gentrification. Axios Charlotte.
- ↑ Sparks Vernon, Lisa (06.2023) Gentrification vs growth in Charlotte Black neighborhood’s: Do we stop it or embrace it?. The Charlotte Observer.
- ↑ Quick Facts — Carolina Renaissance festival // carolina.renfestinfo.com, 11.2019 г. Архіўная копія ад 06.2020 г.
- ↑ Opa! it's time for the Yiasou Greek Festival // wsoctv.com, 08.2014 г.
- ↑ 41st Yiasou Greek Festival kicks off in Charlotte // spectrumlocalnews.com, 09.2018 г.
- ↑ Giles, Alex. Night one of Taste of Charlotte draws big crowds despite earlier rainy weather // wbtv.com, 06.2019 г.
- ↑ City’s biggest food festival, Taste of Charlotte, sets fall date at new location. WSOCTV.com (05.2021).
- ↑ Moo and Brew Festival // mooandbrewfest.com, 11.2019 г.
- ↑ Moo and Brew Festival // mooandbrewfest.com, 11.2019 г.
- ↑ Breakaway Music Festival Returns to Charlotte. Charlotte Concert Guide (06.2019).
- ↑ Heroescon: History. heroesonline.com.
- ↑ Heroescon: History. heroesonline.com.
- ↑ Charlotte Mecklenburg Library Info // cmlibrary.org, 11.2019 г.
- ↑ Public Library of Charlotte and Mecklenburg County: A century of service. Public Library of Charlotte and Mecklenburg County. Архіўная копія ад 09.2015 г.
- ↑ Public Library of Charlotte and Mecklenburg County: A century of service. Public Library of Charlotte and Mecklenburg County. Архіўная копія ад 09.2015 г.
- 1 2 Public Library of Charlotte and Mecklenburg County: A century of service. Public Library of Charlotte and Mecklenburg County. Архіўная копія ад 09.2015 г.
- ↑ charmeck.org Web Site Архіўная копія ад 10.2007 г.