Перайсьці да зьместу

Тусан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тусан
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Арызона
Першыя згадкі 1768
Дата заснаваньня 1775
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Tucson, Arizona[d] Рэджына Рамэра[d][1]
Геаграфія
Плошча 588 км²
Вышыня НУМ 728 м
Часавы пас
Каардынаты 32°13′18″ пн. ш. 110°55′35″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы Tucsonense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 520
Паштовы індэкс 85701, 85702, 85703, 85704, 85705, 85706, 85707, 85708, 85709, 85710, 85711, 85712, 85713, 85714, 85715, 85716, 85717, 85718, 85719, 85721, 85723, 85724, 85725, 85726, 85728, 85730, 85731, 85732, 85733, 85734, 85735, 85736, 85737, 85739, 85740, 85741, 85742, 85743, 85744, 85745, 85746, 85747, 85748, 85749, 85750, 85751, 85752, 85754, 85755, 85756, 85757 і 85775
Сайт www.tucsonaz.gov
Тусан на мапе ЗША ±
Тусан
Тусан
Тусан
Тусан
Тусан
Тусан

Ту́сан (па-ангельску: Tucson) — места штату Арызона, ЗША. Гэта другі паводле колькасьці насельніцтва горад Арызоны з 542 630 жыхарамі паводле перапісу 2020 году, саступаючы толькі Фініксу[4]. Агульная колькасьць насельніцтва аглямэрацыі перавышае мільён чалавек, што стаіць Тусан на 52-ы радок паводле насельніцтва сярод аглямэрацыяў ЗША. Горад месьціцца за 174 км на паўднёвы ўсход ад Фініксу і за 100 км на поўнач ад мяжы з Мэксыкай[5]. Тут месьціцца Арызонскі ўнівэрсытэт.

Італьянскі езуіцкі місіянэр Эўзэбіё Кіна ўпершыню наведаў даліны ракі Санта-Круз у 1692 годзе. Ён заснаваў тут місію ў 1700 годзе, прыкладна за 11 км уверх па цячэньні ад месца, дзе пазьней паўстаў Тусан. Уга Аканор, заснавальнік Тусону, пачаў будаўніцтва вайсковага форту на месцы сучаснага места 20 жніўня 1775 году. У час гішпанскага панаваньня на паселішча шматкроць нападалі апачы.

Судовы будынак у Тусане на фатаздымку 1898 году.

У час Амэрыканска-мэксыканскай вайны ў 1846—1848 гады места было занятае Філіпам Сэнт-Джордж Кукам і мармонскі батальён, але мястэчка хутка вярнулася пад кантроль Мэксыкі, калі Кук працягнуў свой шлях на захад. Тусан ня быў улучаны ў тэрыторыі, перададзеныя ЗША ў выніку дамовы па вайне. ЗША атрымалі часткі сучаснай тэрыторыі Арызоны на поўдзень ад ракі Хіла з паводле дамовы з Мэксыкай у выніку Гадсдэнскай куплі 8 чэрвеня 1854 году. Менавіта тады Тусан стаў часткай ЗША. Амэрыканскія вайсковыя ўлады афіцыйна ўзялі места пад кантроль толькі ў сакавіку 1856 году. У час грамадзянскай вайны раён Тусану стаў месцам некалькіх ваенных сутыкненьняў, галоўным чынам паміж кавалерыямі Зьвязу і Канфэдэрацыі. Найбольш значнай была бітва пры Пікача, якая адбылася 15 красавіка 1862 году. Не зважаючы на тое, што канфэдэрацкі бок заявіў пра тактычную перамогу, яны хутка былі вымушаныя адступіць. Войскі Зьвязу. між тым, узялі навакольлі пад уладу і ўтрымлівалі яе да канца вайны. Горад быў заняты войскамі Поўначы 20 траўня 1862 году. Тусан быў інкарпараваны ў 1877 годзе, стаўшы найстарэйшым інкарпараваным горадам Арызоны[6]. У 1877—1878 гадах раён пацярпеў ад хвалі нападаў на дыліжансы, а найбольш вядомымі былі два рабаваньні, учыненыя злачынцам Ўільямам Ўітні Бразэлтанам[7]. У 1890 годзе азіяты складалі 4,2% насельніцтва гораду[8]. Гэта былі пераважна кітайскія рабочыя, якіх наймалі на чыгунку. Чыстае і сухое паветра гораду прыцягвала многіх вэтэранаў, атручаных газамі ў час Першай сусьветнай вайны і тых, хто меў патрэбу ў рэсьпіраторнай тэрапіі. Акрамя таго, сухі клімат і вялікая вышыня над узроўнем мора ўважаліся за ідэальныя ўмовы дзеля лекаваньня сухотаў, ад якіх не існавала лекаў да распрацоўкі антыбіётыкаў[9].

  1. https://www.tucsonaz.gov/city-government
  2. https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1
  3. https://data.census.gov/cedsci/table?t=Populations%20and%20People&g=0100000US,%241600000&y=2020 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  4. U.S. Census website. United States Census Bureau.
  5. Find a County. National Association of Counties. Архіўная копія ад 05.2011 г.
  6. 2017_CTWeek_FunFacts. League of Arizona Cities and Towns.
  7. Wright, Erik J. "Yes, Here I am Again! Tucson's Prize Bandit of 1878: William W. Brazelton // Wild West History Association: Journal. — 10.2010. — Т. 3. — № 5. — С. 43—48.
  8. Race and Hispanic Origin for Selected Cities and Other Places: Earliest Census to 1990. U.S. Census Bureau. Архіўная копія ад 08.2012 г.
  9. Rogers, Frank B. The rise and decline of the altitude therapy of tuberculosis // Bulletin of the History of Medicine. — 1969. — Т. 43. — № 1. — С. 1—16.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]