Перайсьці да зьместу

Сакрамэнта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сакрамэнта
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Каліфорнія
Акруга Сакрамэнта
Першыя згадкі 1839
Дата заснаваньня 1849
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Sacramento[d] Кевін Макарці[d][1]
Геаграфія
Плошча 259,273 км²
Вышыня НУМ 9 м
Часавы пас
Каардынаты 38°33′20″ пн. ш. 121°28′08″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 916
Паштовы індэкс 94203, 94204, 94205, 94206, 94209, 94229, 94230, 94232, 94235, 94236, 94237, 94239, 94240, 94244, 94247, 94248, 94249, 94250, 94252, 94254, 94256, 94257, 94258, 94259, 94261, 94262, 94263, 94267, 94268, 94269, 94271, 94273, 94274, 94277, 94278, 94279, 94280, 94283, 94284, 94285, 94287, 94288, 94289, 94290, 94293, 94294, 94295, 94296, 94297, 94298, 94299, 95811, 95812, 95813, 95814, 95815, 95816, 95817, 95818, 95819, 95820, 95821, 95822, 95823, 95824, 95825, 95826, 95827, 95828, 95829, 95830, 95831, 95832, 95833, 95834, 95835, 95836, 95837, 95838, 95840, 95841, 95842, 95851, 95852, 95853, 95860, 95864, 95865, 95866, 95867, 95894 і 95899
Сайт cityofsacramento.org
Сакрамэнта на мапе ЗША ±
Сакрамэнта
Сакрамэнта
Сакрамэнта
Сакрамэнта
Сакрамэнта
Сакрамэнта

Сакрамэ́нта (па-ангельску: Sacramento) — места штату Каліфорнія, ЗША. Гэта адміністрацыйны цэнтар акругі Сакрамэнта, разьмешчаны ў месцы зьліцьця рэк Сакрамэнта і Амэрыкан-Рывэр у даліне Сакрамэнта. Гэта чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад на поўначы Каліфорніі, шосты паводле велічыні ў штаце і 35-ы ў ЗША агулам, маючы насельніцтва ў ліку 524 943 чалавекі паводле перапісу насельніцтва 2020 году[3]. Аглямэрацыя Сакрамэнта налічва блізу 2,46 млн жыхароў[4]. У 1839 годзе мэксыканскі губэрнатар Альта-Каліфорніі Хуан Баўтыста Альварада даручыў калянізацыю даліны Сакрамэнта швайцарцу паводле паходжаньня, мэксыканскаму грамадзяніну Джону Сатэру, які заснаваў форт Сутэр і паселішча на Нуэва-Гэльвэтыя. Па амэрыканскай заваёвы Каліфорніі і складаньня мірнай угоды ў 1848 годзе, прыбярэжная тэрыторыя, якая разьвівалася Сатэрам, пачала актыўна забудоўвацца і ў 1850 годзе была інкарпараваная як горад Сакрамэнта. У 1852 годзе ў горадзе паўстаў будынак акруговага суду штату Каліфорнія дзеля разьмяшчэньня заканадаўчага сходу, што прывяло да таго, што ў 1854 годзе Сакрамэнта стала пастаяннай сталіцай штату. У 1874 годзе быў завершаны новы будынак Капітоліюма[5].

У 1808 годзе гішпанскі дасьледнік Габрыель Морага пабываў у мясьцінах сучаснага места і назваў даліну і раку як Сакрамэнта.

Рэканструкцыя пачатковага форту Сатэра.

Джон Сатэр упершыню пабываў у гэтым рэгіёне ўлетку 1839 году. На зьліцьці рэкаў Амэрыкан-Рывэр і Сакрамэнта ён атрымаў ад мэксыканскіх уладаў надзел зямлі ў 20 тысяч га. У наступным годзе ён і ягоная група заснавалі форт[6]. Прадстаўляючы Мэксыку, Сатэр назваў сваё паселішча Нуэва-Гэльвэтыя, натхнёны сваёй радзімай Швайцарыяй. Тут ён стаў і кіраўніком вёскі і распарадчыкам правасудзьдзя. Калёнія хутка пачала расьці, бо ўсё больш піянэраў накіроўваліся на Захад. Празь некалькі гадоў Сатэр стаў вельмі заможным чалавекам, бо валодаў вялізнымі садавінавымі садамі і статкам у 13 тысяч галоваў. У 1848 годзе, калі Джэймз Маршал знайшоў золата на пілараме Сатэра ў 80,5 км на паўночны ўсход ад форта, у рэгіёне зьявіліся золаташукальнікі, што значна павялічыла колькасьць насельніцтва. У сьнежні 1848 году Джон Сатэр-малодшы разам з Сэм’юэлам Брананам пачалі распрацоўваць плян гораду Сакрамэнта, за 3,2 км на поўдзень ад Нуэва-Гэльвэтыі. Гэтая справа была распачатая насуперак волі Сатэра-старэйшага, але той, ужо будучы ў складаным фінансавым становішчы праз хвалі шукальнікаў золата, ня здолеў пайсьці насуперак.

Жыхары Сакрамэнта ўхвалілі хартыю ў 1849 годзе, якая была зацьверджаная заканадаўчым сходам штату ў 1850 годзе. Сакрамэнта стаў найстарэйшым інкарпараваным горадам Каліфорніі, атрымаўшы гарадзкі статут 27 лютага 1850 году[7]. 10 студзеня 1850 году горад пацярпеў ад разбуральнага разводзьдзя. Бурлівыя водныя масы зьнішчалі дамы і тапілі жывёлу, а горад быў амаль цалкам разбураны. 2 лістапада 1852 году пажар, вядомы як Вялікая пажарная катастрофа, зьнішчыў больш за 80% будынкаў гораду. Аднак, цягам месяца быў адбудаваны 761 будынак, а многія з наноў узьведзеных дамоў былі з цэглы[8]. Заканадаўчы сход Каліфорніі пры падтрымцы губэрнатара Джона Біглера пераехаў у Сакрамэнта ў 1854 годзе, зрабіўшы места сталіцай. З набыцьцём новага статусу і стратэгічнага разьмяшчэньня Сакрамэнта хутка пачаў квітнець. Пазьней тут паўстала першая транскантынэнтальная чыгунка, будаўніцтва якой пачалося ў Сакрамэнта ў 1863 годзе і фінансавалася «Вялікай чацьверкай», то бок Маркам Гопкінзам, Чарлзам Крокерам, Колісам Гантынгтанам і Лілэндам Стэнфардам. Абедзьве рэкі былі ключавымі элемэнтамі эканамічнага посьпеху гораду, бо места фактычна кантралявала гандаль на гэтых рэках, а гарадзкі бюджэт шмат у чым палягаў на падатках на тавары, якія разгружаліся з караблёў і загружаліся ў чыгуначныя вагоны. Горад стала пашыраўся цягам дзесяцігодзьдзяў.

Гісторыя перапісаў
ПерапісНасельніцтва%±
18506820
—
186013 785102.1%
187016 28318.1%
188021 42031.5%
189026 38623.2%
190029 28211%
191044 69652.6%
192065 90847.5%
193093 75042.2%
1940105 95813%
1950137 57229.8%
1960191 66739.3%
1970257 10534.1%
1980275 7417.2%
1990369 36534%
2000407 01810.2%
2010466 48814.6%
2020524 94312.5%
Бягучы 2024535 798[3]2.1%
1850-2024 U.S. Decennial Census[9]

У 2002 годзе згодна з дасьледаваньнем Гарвардзкага ўнівэрсытэту, якое было зробленае для выданьня Time, Сакрамэнта было названае як найбольш разнастайнае места ЗША[10]. Бюро перапісу насельніцтва ЗША таксама залучае Сакрамэнта да гарадоў з высокім узроўнем разнастайнасьці паводле адмысловага індэксу[11]. Больш за тое, Сакрамэнта ўважаецца за адзін з найбольш інтэграваных гарадоў ЗША, бо мае адносна высокі ўзровень этнічнай і расавай разнастайнасьці ў межах сваіх раёнаў[12].

Паводле перапісу насельніцтва ЗША 2020 году, у Сакрамэнта налічвалася 524 943 жыхароў. Шчыльнасьць насельніцтва складала 2055,4 чалавек на км². Паводле расавага складу Сакрамэнта найбольшай групай былі белыя (34,8%), а таксама інымі буйнымі групамі былі азіяты (19,9%), афраамэрыканцы (13,2%). Лацінаамэрыканцы складалі 28,8% насельніцтва[13]. Найбольшай азіяцкай групай уважаюцца кітайцы, за імі ў сьпісе ідуць філіпінцы, індыйцы, віетнамцы, хмонгі і японцы[14][15]. Сакрамэнта мае найбуйнейшую супольнасьць фіджыйскіх амэрыканцаў у ЗША, улучна зь інда-фіджыйцамі[16].

Аглямэрацыя Сакрамэнта ўважаецца за пятую паводле велічыні эканоміку ў Каліфорніі пасьля аглямэрацыяў Лос-Анджэлесу, затокі Сан-Францыска, гэтак званай Нутранай імпэрыі ды аглямэрацыі Сан-Дыега[17].

Бізнэсовы раён Сакрамэнта.

Эканоміка места гістарычна павязаная з дамінаваньнем дзяржаўнага сэктара ў выніку засяданьня фэдэральнага ўраду. Гэтак у Сакрамэнта цяпер працуе больш за 120 тысяч дзяржаўных службоўцаў. Аднак з часам эканоміка пачала дывэрсыфікавацца, асабліва дзякуючы росту ў сфэрах аховы здароўя[18], вытворчасьці[19], і тэхналёгіяў[20]. Сярод значных кампаніяў, што базуюцца ў Сакрамэнта і ваколіцах вылучаюцца Adventist Health, Aerojet Rocketdyne, Blue Diamond Growers, Golden 1 Credit Union, Kratos Defense & Security Solutions, Nugget Markets, Powerschool, Raley’s Supermarkets, Solidigm, Sutter Health, Teichert, The McClatchy Company, VSP Vision Care. Іншыя буйныя кампаніі, якія маюць апэрацыі ў Сакрамэнта, улучаюць Amazon[21], Apple, Centene, Hewlett-Packard, Intel, Oracle і Siemens Mobility[22][23][24].

Порт Сакрамэнта сутыкаецца зь фінансавымі стратамі. Сур’ёзны заняпад абумоўлены моцнай канкурэнцыяй з боку Порту Стоктану, які мае большыя магутнасьці і глыбейшы канал. З 2006 году порт кіруецца ўрадам места Ўэст-Сакрамэнта. У час вайны ў Віетнаме порт быў галоўным вузлом у ланцужку даставак усяга вайсковага абсталяваньня ды іншых грузаў, якія накіроўваліся ў Паўднёва-Ўсходнюю Азію.

  1. ↑ https://www.cityofsacramento.gov/mayor-council/mayor
  2. ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  3. 1 2 QuickFacts: Sacramento city, California. United States Census Bureau. Архіўная копія ад 02.2023 г.
  4. ↑ Metropolitan and Micropolitan Statistical Areas Population Totals: 2020-2024. United States Census Bureau, Population Division (03.2025).
  5. ↑ Martinez, Jeremiah (09.2022) When and how did Sacramento become California’s capital?. KTLA 5. Архіўная копія ад 09.2022 г.
  6. ↑ Old Sacramento, California – Walking on History. Legends of America. Архіўная копія ад 05.2017 г.
  7. ↑ About the City of Sacramento. City of Sacramento. Архіўная копія ад 11.2012 г.
  8. ↑ This Day in History, November. Sacramento history Museum (02.2015).
  9. ↑ Census of Population and Housing. U.S. Census Bureau.
  10. ↑ Stodghill, Ron Welcome to America’s Most Diverse City // Time. — 08.2002.
  11. ↑ The Geography of U.S. Diversity. The Geography of U.S. Архіўная копія ад 01.2019 г.
  12. ↑ Silver, Nate. The Most Diverse Cities Are Often The Most Segregated // FiveThirtyEight, 05.2015 г. Архіўная копія ад 12.2016 г.
  13. ↑ Sacramento city, California; DP1: Profile of General Population and Housing Characteristics - 2020 Census of Population and Housing. US Census Bureau.
  14. ↑ Five Views: An Ethnic Historic Site Survey for California (Japanese Americans)
  15. ↑ Census has stopped field work, but improving outreach to ethnic communities has not. The Sacramento Bee. Архіўная копія ад 11.2020 г.
  16. ↑ Sacramento's vibrant Fijian community relies on faith, food and family ties. The Sacramento Bee.
  17. ↑ Annual and Cumulative Estimates of Resident Population Change for Metropolitan Statistical Areas in the United States and Puerto Rico and Metropolitan Statistical Area Rankings: April 1, 2020 to July 1, 2024. United States Census Bureau (05.2025).
  18. ↑ Hamann, Emily (02.2022) Construction on UC Davis' Aggie Square to start in April. Sacramento Business Journal. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  19. ↑ Anderson, Mark (02.2022) Siemens Mobility seeks to make train factory expansion permanent. Sacramento Business Journal.
  20. ↑ Anderson, Mark (02.2023) Chipmaker Solidigm moves headquarters to Rancho Cordova from San Jose. Sacramento Business Journal.
  21. ↑ Anderson, Mark (09.2021) Amazon hiring 3,000 additional Sacramento employees by year's end. Sacramento Business Journal. Архіўная копія ад 08.2024 г.
  22. ↑ Sacramento-Area Private Sector Employers. Sacramento Business Journal (07.2022).
  23. ↑ Enriquez, Xenia (01.2023) Manufacturers in Sacramento area. Sacramento Business Journal. Архіўная копія ад 01.2023 г.
  24. ↑ Enriquez, Xenia (05.2023) Software Developers in Sacramento area. Sacramento Business Journal. Архіўная копія ад 08.2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]