Сан-Антоніё
| Сан-Антоніё | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | ЗША | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1718 | ||||
| Дата заснаваньня | 1718 | ||||
| Горад з | 1836 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of San Antonio[d] | Джына Артыс Джонз[d] | ||||
| Заканадаўчы орган | San Antonio City Council[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 1067,3 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 198 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 29°25′ пн. ш. 98°30′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 210 | ||||
| Паштовы індэкс | 78201, 78202, 78203, 78204, 78205, 78206, 78207, 78208, 78209, 78210, 78211, 78212, 78213, 78214, 78215, 78216, 78217, 78218, 78219, 78220, 78221, 78222, 78223, 78224, 78225, 78226, 78227, 78228, 78229, 78230, 78231, 78232, 78233, 78235, 78237, 78238, 78239, 78240, 78241, 78242, 78243, 78244, 78245, 78246, 78247, 78248, 78249, 78250, 78251, 78252, 78253, 78254, 78255, 78256, 78257, 78258, 78259, 78260, 78261, 78263, 78264, 78265, 78266, 78268, 78269, 78270, 78278, 78279, 78280, 78283, 78284, 78285, 78288, 78289, 78291, 78292, 78293, 78294, 78295, 78296, 78297, 78298 і 78299 | ||||
| Сайт | sa.gov (анг.) | ||||
| Сан-Антоніё на мапе ЗША ± Сан-Антоніё | |||||
Сан-Анто́ніё (па-ангельску: San Antonio, мянушка: «Горад на беразе ракі») — горад у ЗША, разьмешчаны ў паўднёва-цэнтральнай частцы штату Тэхас. Адміністрацыйны цэнтар акругі Бэксар. Сан-Антоніё зьяўляецца 2-м па колькасьці жыхароў горадам Тэхасу і 7-м у ЗША (1,2 млн жыхароў паводле зьвестак на 2005 год). Цэнтар прамысловасьці і турызму. У Сан-Антоніё знаходзіцца крэпасьць Алама — знак здабыцьця незалежнасьці Тэхасу.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сан-Антоніё месьціцца прыблізна за 121 км на паўднёвы захад ад сталіцы штату гораду Остыну, за 310 км на захад ад Г’юстану і за 400 км на поўдзень ад аглямэрацыі Далас—Форт-Ўэрт. За 240 км ад места на поўдзень знаходзіцца мяжа ЗША з Мэксыкай. Агульная плошча гораду складае 1205,4 км², зь якіх 1193,8 км² прыпадае на сухазем’е, а 11,7 км² займае водная паверхня[2]. Трошкі пагорыстае ўзвышша Сан‑Антоніё ўкрытае дубовымі гаямі, ляснымі масівамі і кактусамі. Сярэдняя вышыня Сан-Антоніё над узроўнем мора складае блізу 202 мэтраў[3].
Асноўнай крыніцай пітной вады для гораду ёсьць ваданосны пляст Эдўардс[4]. У 1960-х гадах было створана некалькі вадасховішчаў, якія сталі аднымі зь першых у ЗША, дзе дзеля астуджэньня электрастанцыяў выкарыстоўвалася перапрацаваная ачышчаная сьцёкавая вада, што дазволіла зьменшыць выкарыстаньне падземных водаў для вытворчасьці электраэнэргіі[5].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сан-Антоніё мае 4 кірункі ў разьвіцьці сваёй эканомікі: фінансавыя паслугі, ахова здароўя, нацыянальная абарона і турызм. У 2018 годзе валавы ўнутраны прадукт гораду складаў блізу 121 млрд даляраў[6]. З пачатку XXI стагодзьдзя Сан-Антоніё стаў важным цэнтрам амэрыканскіх кол-цэнтраў і сфармаваў значны вытворчы сэктар, сканцэнтраваны вакол аўтамабільнай прамысловасьці[7][8]. У горадзе таксама хутка разьвіваецца тэхналягічны сэктар[9]. Прыблізна за 16 км на паўночны захад ад цэнтру месьціцца буйны комплекс шпіталяў, клінікаў, дасьледчых установаваў і вышэйшых навучальных установаў[10].
Штогод горад і ягоныя славутасьці наведваюць больш за 20 млн турыстаў, што істотна ўплывае на эканоміку, найперш дзякуючы крэпасьці Алама і набярэжнай Сан-Антоніё[11]. У канвэнцыйным цэнтры імя Гэнры Гансалеса штогод ладзіцца больш за 300 імпрэзаў, якія наведваюць больш за 750 тысяч дэлегатаў з усяго сьвету. Паводле зьвестак 2017 году турызм забясьпечваў больш за 130 тысяч працоўных месцаў і прыносіў у эканоміку рэгіёну 13,6 млрд даляраў[12]. У тым жа годзе горад атрымаў 195 млн даляраў прыбыткаў ад індустрыі гасьціннасьці.
У Сан-Антоніё месьцяцца сядзібы двух кампаніяў з Fortune 500, а менавіта Valero Energy і USAA. Кампанія iHeartMedia раней уваходзіла ў сьпіс, але выбыла зь яго[13], а NuStar Energy была ў сьпісе да ейнага набыцьця кампаніяй Sunoco LP у 2024 годзе. Буйная прыватная кампанія H-E-B таксама мае сваю штаб-кватэру ў Сан-Антоніё[14]. Сярод іншых кампаніяў, чые сядзібы месьцяцца ў горадзе, вылучаюцца Bill Miller Bar-B-Q Enterprises, Carenet Health, Security Service Federal Credit Union, Visionworks of America, Frost Bank, Harte-Hanks, Kinetic Concepts, SWBC, NewTek, Rackspace, Pabst Brewing Company, Taco Cabana, Broadway Bank, Zachry Holdings/Zachry Construction Company, Randolph-Brooks Federal Credit Union, SAS, Globalscape і Whataburger. У Сан-Антоніё таксама знаходзіцца штаб-кватэра North American Development Bank, фінансавай установы, якая належыць урадам ЗША і Мэксыкі. Значную прысутнасьць у горадзе маюць Hulu[15][16], OCI[17], Capital Group, CGI[18][19], Marathon Petroleum[20], Silver Spring Networks[21][22], Toyota[23], Argo Group[24], EOG Resources, Microsoft[25], Cogeco Peer1[26], Wells Fargo, Citibank[27] і Boeing[28]. У сьнежні 2020 году Amazon абвесьціў пра пляны адкрыць тры новыя аб’екты ў Сан-Антоніё[29][30]. Між тым горад страціў некалькі буйных штаб-кватэраў, а найбольш значнай стратай стаў пераезд кампаніі AT&T Inc., якая ў 2008 годзе апынулася ў Даласе[31]. У 2019 годзе Andeavor (раней Tesoro) была набытая Marathon Petroleum, у выніку чаго кампанія была ліквідаваная[32]. Пасьля таго як лос-анджэлеская інвэстыцыйная група набыла Builders Square, апэрацыі кампаніі былі выведзеныя з Сан-Антоніё[33].
Сан-Антоніё мае адную з найбуйнейшых канцэнтрацыяў вайсковых базаў у ЗША[34][35][36], дзякуючы чаму места мае мянушку Мілітары-Сіці. Сан-Антоніё і Мэксыка маюць моцныя эканамічныя сувязі і актыўна супрацоўнічаюць дзеля разьвіцьця сваіх бізнэсовых супольнасьцяў. Для ўмацаваньня гэтых эканамічных і культурных сувязяў горад адкрыў у Мэксыцы Casa San Antonio, якая выконвае ролю гандлёва-культурнага прадстаўніцтва[37].
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адзінай камандай найвышэйшага прафэсійнага ўзроўню ў Сан-Антоніё ёсьць клюб «Сан-Антоніё Спэрз» з Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Раней «Спэрз» выступалі на арэне Аламадом, пабудаваным, між іншым, са спадзевам прыцягнуць у рэгіён каманду прафэсійнага амэрыканскага футболу, а да таго яшчэ былі гаспадарамі на Гэмісфэйр Арэне. У 2002 годзе каманда пераехала на Фрост-Банк-Цэнтар, збудаваны за кошт грамадзкіх сродкаў. У горадзе спаборнічае каманда «Тэксас Рэд Ўулвз» з Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі, выступаючы на арэне Чэмпіён-Спортсплекс.

Паводле паведамленьняў, гарадзкія ўлады імкнуліся прыцягнуць у месца каманду Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ) на сталай аснове. Былы камісар НФЛ Пол Тэгліебу адзначаў, што места дало рады з часовым разьмяшчэньнем тут каманды «Нью-Арлеанз Сэйнтс» пасьля ўрагану Катрынa, і што горад можа апынуцца ў сьпісе кандыдатаў пры магчымае пашырэньне лігі[38]. Сан-Антоніё таксама прымаў перадсэзонныя трэнаваньні клюбаў «Далас Каўбойз» і «Г’юстан Ойлерз»[39]. Уладальнік «Каўбойз» Джэры Джонз адкрыта падтрымліваў ідэю разьмяшчэньня каманды НФЛ у Сан-Антоніё[40].
Прафэсійны футбол зьявіўся ў горадзе ў 1975—1976 гадах, калі «Сан-Антоніё Тандэр» згулялі два сэзоны ў Паўночнаамэрыканскай футбольнай лігі. У 2012 годзе прафэсійны футбол вярнуўся разам з камандай «Сан-Антоніё Скорпіянз», аднак і гэтая каманда празь некалькі гадоў спыніла сваё існаваньне. Наступны футбольны клюб «Сан-Антоніё» пачаў выступаць на стадыёне Таёта-Філд у 2016 годзе. У горадзе маюцца два клюбы ў рэгбі-юніён, як то «Алама-Сіці» і «Сан-Антоніё». У горадзе раней была франшыза жаночага баскетбольнага клюбу «Сан-Антоніё Старз», якая спаборнічала ў Жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Аднак у 2017 годзе каманда пераехала ў Лас-Вэгас[41]. Сан-Антоніё таксама меў хакейны клюб «Сан-Антоніё Рэмпэйдж», пакуль франшыза не была прададзеная ў лютым 2020 году клюбу «Вэгас Голдэн Найтс» і не пераехала ў Нэваду[42].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ Архівавана 03.2009.
- ↑ Geographic coordinates of San Antonio. Latitude, longitude, and elevation above sea level of San Antonio, Texas, USA. dateandtime.info. Архіўная копія ад 09.2020 г.
- ↑ Horne, Justin. Where does our water come from? KSAT Explains // 12.2022 г. Архіўная копія ад 12.2022 г.
- ↑ Beneby, Doyle (10.2013) Energy, Future of Texas Linked to Water. San Antonio Report. Архіўная копія ад 11.2020 г.
- ↑ U.S. metro areas: Real Gross Domestic Product (GDP) 2018. Statista. Архіўная копія ад 10.2020 г.
- ↑ Auto industry recruiters pitch the San Antonio region. Automotive News (12.2019). Архіўная копія ад 04.2021 г.
- ↑ Mendoza-Moyers, Diego (10.2020) U.S. auto industry, San Antonio automakers bounce back from pandemic. mySA. Архіўная копія ад 10.2020 г.
- ↑ Report: San Antonio’s tech workforce small but growing. ExpressNews.com (07.2019). Архіўная копія ад 01.2021 г.
- ↑ Who We Are. South Texas Medical Center. Архіўная копія ад 01.2021 г.
- ↑ San Antonio Tourism. SanAntonioRiverwalk.com. Архіўная копія ад 04.2006 г.
- ↑ The Economic Impact of San Antonio’s Hospitality Industry. Sanantoniotourism.com. Архіўная копія ад 10.2017 г.
- ↑ Fortune 500 Full List (2024). www.50pros.com. Архіўная копія ад 04.2024 г.
- ↑ Murphy, Andrea America's Largest Private Companies 2023. Forbes. Архіўная копія ад 07.2024 г.
- ↑ Hulu's new San Antonio office opens. www.bizjournals.com. Архіўная копія ад 09.2020 г.
- ↑ Hulu opens Viewer Experience Operations headquarters in San Antonio. KABB (11.2017). Архіўная копія ад 04.2021 г.
- ↑ OCI moves headquarters from downtown San Antonio to Brooks (mySA). Brooks (06.2017). Архіўная копія ад 01.2021 г.
- ↑ CGI Opens Center of Excellence in San Antonio. www.cgi.com. Архіўная копія ад 04.2021 г.
- ↑ (PRN) CGI opens center of excellence in San Antonio. Chron (03.2007). Архіўная копія ад 04.2021 г.
- ↑ Druzin, Rye (10.2018) Andeavor ceases to exist as Marathon completes purchase. mySA. Архіўная копія ад 04.2021 г.
- ↑ Silver Spring Networks Opens New San Antonio Office as CPS Energy Smart Grid Deployment Ramps Up. www.businesswire.com (11.2014). Архіўная копія ад 04.2021 г.
- ↑ The Smart Grid is coming to San Antonio. CPS Energy Newsroom (11.2013). Архіўная копія ад 11.2020 г.
- ↑ Toyota, Navistar moves 'a huge boost' to San Antonio’s advanced manufacturing sector, experts say. ExpressNews.com (09.2019). Архіўная копія ад 03.2021 г.
- ↑ San Antonio-based Argo Group moving to the NYSE. www.bizjournals.com. Архіўная копія ад 05.2021 г.
- ↑ Microsoft building massive expansion. www.bizjournals.com. Архіўная копія ад 05.2021 г.
- ↑ Managed hosting company changes name after its recent acquisition. www.bizjournals.com. Архіўная копія ад 05.2021 г.
- ↑ Citi Bank unseats Frost as largest bank in SA area. www.bizjournals.com. Архіўная копія ад 10.2020 г.
- ↑ Diamond, Randy (08.2019) Boeing to add 500 San Antonio jobs to rehab Hornet fighter. ExpressNews.com. Архіўная копія ад 11.2020 г.
- ↑ Moreno, Julie (12.2020) Amazon announces plans for 3 new facilities, 1,500 jobs in San Antonio. KSAT. Архіўная копія ад 12.2020 г.
- ↑ Iszler, Madison (12.2020) Amazon plans to open three new facilities in San Antonio and create over 1,500 jobs. mySA. Архіўная копія ад 12.2020 г.
- ↑ Архівавана 08.2008.
- ↑ Marathon creates the top US refiner with $23 billion Andeavor deal. CNBC (04.2018). Архіўная копія ад 11.2020 г.
- ↑ Aquila bids for sale or merger. Sanford. Архіўная копія ад 01.2014 г.
- ↑ Joint Base San Antonio. www.jbsa.mil. Архіўная копія ад 10.2021 г.
- ↑ SA Bases. www.sanantonio.gov. Архіўная копія ад 01.2021 г.
- ↑ Welcome to the City of San Antonio Economic Development Department-Index. Sanantonio.gov. Архіўная копія ад 06.2013 г.
- ↑ San Antonio and Monterrey strengthen economic ties Архіўная копія ад 07.2024 г.
- ↑ Landry, Kennedi (07.2019) The Saints' rebirth was complete when they went back home. SBNation.com. Архіўная копія ад 11.2020 г.
- ↑ Football: Cowboys returning to S.A. in '07. MYSA040106.1C.FBNcowboys.alamodome.7ea018dc. Архіўная копія ад 05.2008 г.
- ↑ Football: Cowboys' Jones backs S.A. team. MYSA050506.3D.FBNcowboys.jones.c71335d. Архіўная копія ад 05.2008 г.
- ↑ WNBA Announces Relocation of San Antonio Stars to Las Vegas. WNBA (10.2017). Архіўная копія ад 01.2021 г.
- ↑ Ramirez, Daniel Villanueva, Larry (02.2020) Rampage bought by Vegas Golden Knights. KSAT. Архіўная копія ад 06.2020 г.