Нэшвіл
| Нэшвіл | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | ЗША | ||
|---|---|---|---|
| Штат | Тэнэсі | ||
| Дата заснаваньня | 1779 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| mayor of Nashville[d] | Фрэдзі О’Конэл[d][1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 1367 км² | ||
| Вышыня НУМ | 182 м | ||
| Каардынаты | 36°10′ пн. ш. 86°47′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 615 | ||
| Паштовы індэкс | 37201, 37202, 37203, 37204, 37205, 37206, 37207, 37208, 37209, 37210, 37211, 37212, 37213, 37214, 37215, 37216, 37217, 37218, 37219, 37220, 37221, 37222, 37224, 37227, 37228, 37229, 37230, 37232, 37234, 37235, 37236, 37238, 37240, 37241, 37242, 37243, 37244, 37246 і 37250 | ||
| Сайт | www.nashville.gov | ||
| Нэшвіл на мапе ЗША ± Нэшвіл | |||
Нэ́швіл (па-ангельску: Nashville) — сталіца і самы густанаселенае штату Тэнэсі, ЗША. Гэта 21-ы паводле колькастці насельніцтва горад у ЗША і чацьвертае паводле колькасьці насельніцтва горад на паўднёвым усходзе, маючы насельніцтва ў 689 447 чалавек паводле перапісу насельніцтва 2020 году[3]. Аглямэрацыя Нэшвілу, дзе пражывае больш за 2,15 мільёнаў чалавек, ёсьць 35-й паводле велічыні аглямэрацыяй у краіне. Места ўважаецца за адное з самых хуткарослых у ЗША[4][5]. Горад быў заснаваны ў 1779 годзе і названае ў гонар Абнэра Нэша або ягонага брата Фрэнсіса Нэша, генэрала Кантынэнтальнай арміі часоў вайны за незалежнасьць ЗША[6]. У той час рэгіён лічыўся часткай Паўночнай Караліны. Горад хутка разьвіваўся дзякуючы свайму стратэгічнаму разьмяшчэньню ў якасьці порта на рацэ Камбэрлэнд, а з XIX стагодзьдзя Нэшвіл стаў чыгуначным цэнтрам. Нэшвіл аддзяліўся ад краіны падчас грамадзянскай вайны, а ў 1862 годзе ён стаў першай сталіцай штату Канфэдэрацыі, якую захапілі войскі Зьвязу.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У другім дзесяцігодзьдзі XXI стагодзьдзя некаторыя СМІ апісвалі Нэшвіл як «паўднёвы бумтаўн»[7][8]. У 2017 годзе горад меў трэцюю паводле хуткасьці разьвіцьця эканоміку сярод гарадоў у ЗША[9]. Рэгіён Нэшвілу таксама называўся найлепшай аглямэрацыяй для прафэсійных і бізнэсовых паслуг у краіне[10]. Рыелтарская кампанія Zillow заявіла, што ў Нэшвіле найбольш актыўны рынак жыльля ў ЗША[11]. У 2013 годзе горад заняў пяты радок у сьпісе Forbes у катэгорыі найлепшых месцаў для прадпрымальніцтва і кар’еры[12]. У 2015 годзе ў 11-м штогадовым рэйтынгу Business Facilities Нэшвіл быў названы горадам нумар адзін паводле патэнцыялу эканамічнага росту[13].
Сярод кампаніяў зь сьпісу Fortune 500, якія маюць офісы ў Нэшвіле, вылучаюцца BNY Mellon, Bridgestone Americas, Ernst & Young, Community Health Systems, Dell[14], Deloitte, Dollar General, Hospital Corporation of America, Nissan North America, Philips[15], Tractor Supply Company і UBS. Частка зь іх маюць свае сядзібы ў месьце. У Нэшвіле знаходзяцца многія папулярныя харчовыя кампаніі, у тым ліку Captain D’s, Hunt Brothers Pizza, O’Charley’s, Logan’s Roadhouse, J. Alexander’s і Stoney River Legendary Steaks.
Як радзіма кантры-музыкі, Нэшвіл стаў буйным цэнтрам індустрыі гуказапісу і вытворчасьці музыкі. З 1984 году Нэшвіл ёсьць месцам базаваньня галоўнага аддзелу гітарнай кампаніі Gibson. З 1960-х гадоў Нэшвіл быў другім паводле велічыні цэнтрам вытворчасьці музыкі ў краіне пасьля Нью-Ёрку[16]. Паводле ацэнак, музычная індустрыя Нэшвілу мае агульны эканамічны ўплыў блізу 10 мільярдаў даляраў на год і стварае блізу 56 тысяч працоўных месцаў[17]. Горад ёсьць цэнтрам аховы здароўя. Тут знаходяіцца больш за 300 кампаніяў гэтай галіны, у тым ліку Hospital Corporation of America (HCA), найбуйнейшы ў сьвеце прыватны апэратар шпіталяў[18][19]. У 2012 годзе, паводле ацэнак, галіна аховы здароўя рабіла ўнёсак у эканоміку места на 30 мільярдаў даляраў на год, а колькасьць працоўных месцаў у галіне сягала 200 тысяч[20].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.nashville.gov/departments/mayor
- ↑ https://www.census.gov/search-results.html?q=Nashville&page=1&stateGeo=none&searchtype=web&cssp=SERP&_charset_=UTF-8
- ↑ QuickFacts: Nashville-Davidson metropolitan government (balance), Tennessee. United States Census Bureau. Архіўная копія ад 03.2023 г.
- ↑ Francis, Erica. Nashville takes top spot as city with most economic growth in 2021 // 07.2021 г. Архіўная копія ад 03.2023 г.
- ↑ Boston Sellers, Jan. Nashville is one of the fastest growing U.S. cities // Crossville Chronicle, 01.2018 г. Архіўная копія ад 03.2023 г.
- ↑ Henry Gannett The Origin of Certain Place Names in the United States. — U.S. Government Printing Office, 1905.
- ↑ Gordon, Claire. Nashville Is America’s New Boomtown // Business Insider, 05.2013 г. Архіўная копія ад 09.2017 г.
- ↑ Kotkin, Joel. The Next Big Boom Towns In The U.S. // Forbes, 07.2011 г. Архіўная копія ад 10.2017 г.
- ↑ Strauss, Karsten. The 10 Big U.S. Cities With the Fastest-Growing Economies // Forbes, 08.2017 г. Архіўная копія ад 09.2017 г.
- ↑ Kotkin, Joel. The Cities Creating The Most High-Wage Jobs // Forbes, 06.2017 г. Архіўная копія ад 09.2017 г.
- ↑ Allison, Melissa. Nashville Tops the List of Hottest Housing Markets for 2017 // Zillow Porchlight, 01.2017 г. Архіўная копія ад 09.2017 г.
- ↑ Badenhausen, Kurt (08.2013) Best Places For Business and Careers. Forbes. Архіўная копія ад 08.2013 г.
- ↑ 11th Annual Rankings Report: Metro and Global Rankings. Business Facilities (BF) Magazine (07.2015). Архіўная копія ад 10.2015 г.
- ↑ Dell to Expand Nashville Operations; Increase Area Workforce By Up to 1,000 Employees. Dell.com (06.2006). Архіўная копія ад 01.2009 г.
- ↑ Sichko, Adam. Fortune 500 company bringing jobs to Middle Tennessee // Nashville Business Journal, 08.2017 г. Архіўная копія ад 08.2017 г.
- ↑ Hoedown on a Harpsichord // 11.1960 г. Архіўная копія ад 12.2007 г.
- ↑ Nashville Music Industry: Impact, Contribution and Cluster Analysis. Recording Industry Association of America (09.2015). Архіўная копія ад 12.2017 г.
- ↑ Hill, Melanie. Nashville's Health-Care Industry has Great Prognosis // Businessclimate.com, 09.2011 г. Архіўная копія ад 05.2013 г.
- ↑ Genova, Jane. Hospital Corporation of America (HCA) has 4,000 Job Openings // AOL Jobs, 12.2010 г. Архіўная копія ад 03.2011 г.
- ↑ Williams, Tiffany L.. Nashville’s Premier Medical Services Keep Health-Care Industry Booming // Businessclimate.com, 04.2012 г. Архіўная копія ад 05.2013 г.