Перайсьці да зьместу

Лонг-Біч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лонг-Біч
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Каліфорнія
Дата заснаваньня 1888
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Long Beach, California[d] Рэкс Рычардсан[d][1]
Заканадаўчы орган Long Beach City Council[d]
Геаграфія
Плошча 133,223 км²
Вышыня НУМ 0 м
Часавы пас PDT
Каардынаты 33°46′06″ пн. ш. 118°11′44″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 90801, 90802, 90803, 90804, 90805, 90806, 90807, 90808, 90809, 90810, 90813, 90814, 90815, 90822, 90831, 90832, 90833, 90840, 90842, 90844, 90846, 90847, 90848 і 90853
Сайт www.longbeach.gov
Лонг-Біч на мапе ЗША ±
Лонг-Біч
Лонг-Біч
Лонг-Біч
Лонг-Біч
Лонг-Біч
Лонг-Біч

Лонг-Біч (па-ангельску: Long Beach) — места штату Каліфорнія, ЗША. Гэты прыморскі горад месьціцца паўднёвым усходзе акругі Лос-Анджэлес. Гэта 44-ы паводле колькасьці насельніцтва горад у ЗША, маючы насельніцтва ў 451 307 чалавек у 2022 годзе[3]. Таксама гэта сёмы паводле колькасьці насельніцтва горад Каліфорніі і самы населены горад штату, які не мае статуса акруговага цэнтра. Лонг-Біч разьмешчаны прыкладна за 32 км на поўдзень ад цэнтра Лос-Анджэлесу. Ягоны порт уважаецца за другі паводле загружанасьці кантэйнэрны порт у ЗША і адзін з найбуйнейшых марскіх портаў сьвету[4].

Карэнныя народы жылі на ўзьбярэжжы Паўднёвай Каліфорніі больш за 10 тысяч гадоў. На момант прыбыцьця гішпанскіх дасьледнікаў у XVI стагодзьдзі дамінуючай групай былі тангва, якія мелі прынамсі тры буйныя паселішчы ў межах сучаснага гораду.

Пайн-стрыт у Лонг-Біч на старой паштоўцы.

У 1784 годзе кароль Гішпаніі Карляс III афіцыйна надаў правы на ранча Лёс-Н’етас гішпанскаму жаўнеру Мануэлю Н’ета. З гэтай тэрыторыі былі вылучаныя іншыя ранчы. Частка заходняга Лонг-Бічу першапачаткова ўваходзіла ў склад ранча Сан-Пэдра. Зь цягам часу індзейскія паселішчы зьніклі праз хваробы і эксплюатацыю мясцовых жыхароў гішпанцамі. У 1843 годзе Хуан Тэмпл, які прыбыў у Каліфорнію ў 1827 годзе з Новай Ангельшчыны, набыў тут ранча Лёс-Сэрытас. Тэмпл стварыў жывёлагадоўчае ранча і дасягнуў значнага дабрабыту, стаўшы самым заможным чалавекам у акрузе Лос-Анджэлесу. І Тэмпл, і ягонае ранча адыгралі важную ролю ў мясцовых падзеях Амэрыканска-мэксыканскай вайны.

Зь пераходам мясцовасьці пад юрысдыкцыю ЗША, уладальнікі Тэмплава ранча зьмяняліся. У рэшце, у канцы XIX стагодзьдзя надзел зямлі быў выкуплены лос-анджэлескім сындыкатам, які называў сябе Лонг-Біч Лэнд энд Ўотэр Кампані, менавіта тады супольнасьць атрымала назву Лонг-Біч. Як горад паселішча было афіцыйна інкарпараванае ў 1897 годзе. Мястэчка разьвівалася як прыморскі курорт зь невялікім сельскагаспадарчым выкарыстаньнем зямлі[5]. Пайк быў самым вядомым пляжным забаўляльным раёнам на Заходнім узьбярэжжы з 1902 па 1969 гады. Тут адпачывальнікам прапаноўвалася ежа, гульні і атракцыёны, такія як падвойнае кола агляду Скай-Ўіл і амэрыканскія горкі Сайклан-Рэйсэр. Паступова тут разбудавалася нафтавая індустрыя, аб’екты вайсковага флёту і порт, якая заклалі падмурак для далейшага разьвіцьця эканомікі гораду.

Кампанія Ford Motor Company у 1929 годзе пабудавала ў месьце ўласны завод, дзе пачалася вытворчасьць Ford Model A. Выпуск аўтамабіляў працягваўся і па вайне да 1960 году, калі завод быў закрыты праз пажар[6]. У студзені 1991 году будынак былога прадпрыемства быў канчаткова зьнесены.

Лонг-Біч месьціцца прыкладна за 32 км на поўдзень ад цэнтра Лос-Анджэлесу. Паводле зьвестак Бюро перапісу насельніцтва ЗША, агульная плошча гораду складае 201,6 км², зь якіх 131,3 км² займае сухазем’е, а 70,3 км² або 34,9% прыпадае на водную паверхню[7]. Лонг-Біч цалкам аточвае горад Сыгнал-Гіл.

Пірс Лонг-Біч у 1905 годзе.

Лонг-Біч мае клімат, які можна апісаць або як гарачы паўпустэльны клімат, або як міжземнаморскі клімат з гарачым летам. Увогуле горад характарызуецца гарачым летам і мяккай ды цёплай зімой з рэдкімі ападкамі. У Лонг-Біч пераважна сонечна, як і ў Паўднёвай Каліфорніі агулам. Тэмпэратуры, зафіксаваныя на мэтэастанцыі ў аэрапорце Лонг-Біч, які месьціцца за 6,4 км ад узьбярэжжа, маюць большы роскід, чым беспасярэдне на ўзьбярэжжы. У летнія месяцы часта надыходзяць нізкія аблокі і туман, якія фармуюцца ноччу і ахутваюць места раніцаю. Звычайна туман расьсейваецца да абеду, пасьля чаго часта ўзьнікае заходні марскі брыз, які ўтрымлівае тэмпэратуры ў межах мернасьці. Часам у летні час спалучаюцца сьпякота і высокая вільготнасьць, што можа выклікаць дыскамфорт праз высокі індэкс сьпякоты.

Паводле аналізу зьвестак з Нацыянальнай мэтэаралягічнай службы, сярэднегадавая тэмпэратура ў Лонг-Біч складае 18,3 °C. Самым гарачым месяцам уважаецца жнівень зь сярэдняй тэмпэратурай у 23,5 °C, а самым прахалодным лічыцца сьнежань, сярэдняя тэмпэратура якога роўная 13,7 °C. Што тычыцца тэмпэратурнага рэжыму, Лонг-Біч, як і іншыя гарады Каліфорніі, як то Лос-Анджэлес і Сан-Францыска, мае найгарачэйшы месяц у жніўні і найхаладнейшы ў сьнежні. У Лонг-Біч штогод бывае 23 дні, калі дзённая тэмпэратура перавышае 32,2 °C, і каля двух дзён на год, калі яна перасягае адзнаку ў 37,8 °C[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]