Перайсьці да зьместу

Мілўокі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілўокі
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна ЗША
Штат Вісконсін
Дата заснаваньня 1846
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Milwaukee[d] Кавальер Джонсан[d][1][2]
Геаграфія
Плошча 250,71 км²
Вышыня НУМ 188 м
Часавы пас
Каардынаты 43°03′ пн. ш. 87°57′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 414
Паштовы індэкс 53201, 53202, 53203, 53204, 53205, 53206, 53207, 53208, 53209, 53210, 53211, 53212, 53213, 53214, 53215, 53216, 53217, 53218, 53219, 53220, 53221, 53222, 53223, 53224, 53225, 53226, 53227, 53228, 53233, 53234, 53237, 53259, 53263, 53274, 53278, 53288, 53290, 53293 і 53295
Сайт www.city.milwaukee.gov
Мілўокі на мапе ЗША ±
Мілўокі
Мілўокі
Мілўокі
Мілўокі
Мілўокі
Мілўокі

Мілўокі (па-ангельску: Milwaukee) — места штату Вісконсін, ЗША. Яно разьмешчанае на заходнім беразе возера Мічыган, у месцы зьліцьця рэкаў Мілўокі, Мэнамоні і Кінікінік. Мілўокі ўважаецца за 31-ы паводле колькасьці насельніцтва горад у ЗША і пяты паводле колькасьці насельніцтва горад на Сярэднім Захадзе, з насельніцтвам 577 222 чалавекі паводле перапісу насельніцтва 2020 году. У аглямэрацыі Мілўокі жыве больш за 1,57 мільёнаў жыхароў. Гэта цэнтар акругі Мілўокі[4]. Пасьля складаньня Чыкагаўскага дагавора 1833 году эўрапейскія пасяленцы зрабілі горад цэнтрам гандлю і прамысловасьці, выкарыстоўваючы ягонае разьмяшчэньне. Горад прыцягваў імігрантаў зь Нямеччыны і іншых краінаў Эўропы, таму Мілўокі застаецца цэнтрам нямецка-амэрыканскай культуры. У канцы XIX і XX стагодзьдзяў Мілўокі стаў вядомым як нацыянальны лідэр па вытворчасьці піва, дзякуючы браварням Miller, Pabst і Schlitz. Горад таксама быў вядомы сваім моцным рухам рабочым.

Ілюстрацыйная мапа гораду 1872 году.

Па вайне за незалежнасьць ЗША карэнныя амэрыканцы ваявалі супраць ЗША ў складзе Рады трох агнёў. У час вайны 1812 году рада пастанавіла ў чэрвені 1812 году атакаваць Чыкага[5] ў адказ на амэрыканскую экспансію. Гэта прывяло да бітвы пры форце Дырбарн 15 жніўня 1812 году, адзінага вядомага ўзброенага канфлікту ў Чыкага. Па нападзе Чорнага Ястраба ў 1832 годзе карэнныя амэрыканцы ў Мілўокі склалі Чыкагаўскі дагавор 1833 году з урадам ЗША. У абмен на саступку сваіх зямель у гэтым раёне яны павінны былі атрымаць грашовыя выплаты і землі на захад ад Місысыпі[6].

Эўрапейцы прыбылі ў раён Мілўокі да Чыкагаўскага дагавора 1833 году. Францускія місіянэры і гандляры ўпершыню прайшлі праз гэты раён у канцы XVII і XVIII стагодзьдзяў. Алексіс Ляфрамбуаз, родам зь Мічылімакінакі (цяпер у Мічыгане), заснаваў гандлёвы пост у 1785 годзе і лічыцца першым жыхаром эўрапейскага паходжаньня тут[7]. Першая вялікая хваля засялення тэрыторыяў, якія пазьней стаў горадам Мілўокі, пачалася ў 1835 годзе па высяленьні плямёнаў з Рады трох агняў. Мілўокі пачаў моцна пашырацца дзякуючы вялікай колькасьці імігрантаў, пераважна немцаў, якія прыбылі ў Вісконсін у 1840-х і 1850-х гадах[8]. Навукоўцы клясыфікуюць нямецкую іміграцыю ў ЗША на тры асноўныя хвалі, і Вісконсін атрымаў значную колькасьць імігрантаў з усіх трох. Да 1900 году 34% насельніцтва Мілўокі мелі нямецкае паходжаньне[9]. Не зважаючы на тое, што нямецкая прысутнасьць у Мілўокі была моцнай. Тут таксама зьявіліся і іншыя вялікія этнічныя супольнасьці. Найперш сярод іх вылучаліся польскія імігранты, паколькі Мілўокі прапаноўваў польскім імігрантам мноства нізкааплатных працоўных месцаў пачатковага ўзроўню[10].

Бізнэсовы цэнтар Мілўокі.

Цягам першых шасьцідзесяці гадоў XX стагодзьдзя Мілўокі быў галоўным горадам, у якім Сацыялістычная партыя Амэрыкі атрымала найбольшую колькасьць галасоў. У Мілўокі працавалі тры мэры, якія балятаваліся ад Сацыялістычнай партыі. Мілўоцкіх сацыялістаў часта называюць «каналізацыйнымі сацыялістамі», бо яны характарызаваліся сваім практычным падыходам да кіраваньня ўрадам і працы[11]. Да 1925 году ў Мілуокі пражывала блізу 9 тысяч мэксыканцаў, але Вялікая дэпрэсія вымусіла многіх зь іх вярнуцца на поўдзень. У 1950-х гадах пачала фармавацца лацінаамэрыканская супольнасьць. Яны прыбывалі сюды ў пошуках працы, запаўняючы пасады ў вытворчым і сельскагаспадарчым сэктарах. У гэты час назіраўся дэфіцыт працоўнай сілы праз іміграцыйныя законы, якія скарацілі іміграцыю з Усходняй і Паўднёвай Эўропы. З 1980-х гадоў места пачало рабіць крокі ў паляпшэньні сваёй эканомікі, раёнаў і іміджу, што прывяло да адраджэньня такіх раёнаў, як гістарычны Трэці раён, Лінкальн-Вілідж, Іст-Сайд і зусім нядаўна Ўокерз-Пойнт і Бэй-Вію, а таксама да прыцягненьня новых прадпрыемстваў у цэнтар гораду. Гэтыя намаганьні істотна запаволілі скарачэньне насельніцтва. У значнай ступені дзякуючы намаганьням па захаваньні сваёй гісторыі, Мілўокі быў названы адным зь «Дзясяці адметных месцаў» Нацыянальным фондам захаваньня гістарычнай спадчыны ў 2006 годзе[12].

Відырысы набярэжнай зоны Мілўокі.

Мілўокі стаіць на берагах і кручах уздоўж возера Мічыган у месцы зьліцьця трох рэкаў Мэнамоні, Кінікінік і Мілўокі. Праз горад цякуць і меншыя рэкі, як то рэкі Рут і Лінкальн-Крык. Рэльеф Мілўокі сфармаваны ледавікамі і ўлучае стромкія кручы ўздоўж возера, якія пачынаюцца прыкладна за 1,6 км на поўнач ад цэнтра места. Акрамя таго, за 48 км на захад ад Мілўокі пралягае азёрная мясцовасьць, якая стварае прамысловы ляндшафт у спалучэньні з унутранымі азёрамі.

Паводле зьвестак Бюро перапісу насельніцтва ЗША, агульная плошча гораду складае 250,71 км², зь якіх 248,95 км² прыпадае на сухазем’е, а 1,76 км² займае водная паверхня[13]. Большая частка места знаходзіцца ў акрузе Мілўокі, але ёсьць дзьве невялікія незаселеныя часткі, якія распасьціраюцца на суседнія акругі[14].

Ўэст-Вісконсін-авэню ўзімку.

Разьмяшчэньне Мілўокі ў раёне Вялікіх азёраў часта характарызуецца хутка зьменлівым надвор’ем, што стварае вільготны кантынэнтальны клімат паводле сыстэмы Кёпэна з халоднымі сьнежнымі зімамі і гарачым ды вільготным летам. Самым цёплым месяцам году ўважаецца ліпень зь сярэдняй тэмпературай 22,9 °C, а студзень — самы халодны месяц зь сярэдняй тэмпэратурай −4,4 °C.

Праз блізкасьці Мілўокі да возера канвэкцыйная плынь утвараецца каля сярэдзіны дня пры лёгкім ветры, што прыводзіць да ўзьнікненьня гэтак званага азёрнага брызу, то бок больш лагоднаму, але супастаўнаму марскому брызу. Азёрны брыз найбольш распаўсюджаны з сакавіка па ліпень. Гэтая плынь зь берага прымушае больш нізкія тэмпэратуры перамяшчацца ўглыб звычайна на 8—24 км, прычым значна цяплейшыя ўмовы захоўваюцца далей углыб ад возера. Паколькі кліматычны цэнтар Мілўокі месьціцца ў міжнародным аэрапорце Мілўокі-Мітчэл, які адстаіць ад возера ўсяго ў 4,8 км, сэзонныя ваганьні тэмпэратуры менш экстрэмальныя, чым у многіх іншых месцах стал аглямэрацыі.

Калі сонца заходзіць, канвэкцыйная плынь зьмяняецца ў адваротны кірунак, што выклікае мацерыковы брыз. Зь ім больш цёплае паветра перацякае на ўсход да берага возера, часам выклікаючы павышэньня тэмпэратуры ўвечары. Азёрны брыз ёсьць не штодзённай зьявай і звычайна не зьяўляецца, калі паўднёва-заходні, заходні або паўночна-заходні вецер перавышае 24 км/г. Возера зьмякчае прарывы халоднага паветра ўздоўж берага возера ў зімовыя месяцы.

  1. https://city.milwaukee.gov/mayor
  2. https://city.milwaukee.gov/mayor/About
  3. перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  4. The Counties. Wisconsin Counties Association.
  5.  Keating, Ann Rising Up from Indian Country. — Chicago: University of Chicago Press, 2012.
  6. Potawatomi Treaties and Treaty Rights — Milwaukee Public Museum. www.mpm.edu.
  7. St-Pierre, T. «Histoire des Canadiens du Michigan et du comté d’essex, Ontario». Cahiers du septentrion, vol. 17. Sillery, Québec: Septentrion. 2000; 1895.
  8. Germans. Encyclopedia of Milwaukee.
  9. Bungert, Heike, Cora Lee Kluge and Robert C. Ostergren (2006). «Wisconsin German Land and Life». Madison: Max Kade Institute for German-American Studies.
  10. Introduction — Milwaukee Polonia
  11. Milwaukee Socialism: The Emil Seidel Era — UWM Libraries Digital Collections
  12. Dozen Distinctive Destinations – Milwaukee. National Trust for Historic Preservation. Архіўная копія ад 02.2010 г.
  13. US Gazetteer files 2010. United States Census Bureau. Архіўная копія ад 01.2012 г.
  14. Foran, Chris. Parts of the city of Milwaukee are in Waukesha and Washington counties. How'd that happen? // Milwaukee Journal Sentinel, 01.2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]