Перайсьці да зьместу

Омага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Омага
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Нэбраска
Дата заснаваньня 1854
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Omaha, Nebraska[d] Джын Стотэрт[d][1]
Заканадаўчы орган гарадзкі савет места Омага[d]
Геаграфія
Плошча 338,2 км²
Вышыня НУМ 332 м
Часавы пас CDT[d]
Каардынаты 41°15′ пн. ш. 96°00′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 402
Паштовы індэкс 68101, 68102, 68103, 68104, 68105, 68106, 68107, 68108, 68109, 68110, 68111, 68112, 68114, 68116, 68117, 68118, 68119, 68122, 68124, 68127, 68130, 68131, 68132, 68134, 68135, 68136, 68137, 68138, 68139, 68142, 68144, 68145, 68152, 68154, 68157, 68164, 68172, 68175, 68176, 68178, 68179, 68180, 68182, 68183, 68197 і 68198
Сайт www.cityofomaha.org
Омага на мапе ЗША ±
Омага
Омага
Омага
Омага
Омага
Омага

О́мага (па-ангельску: Omaha) — места штату Нэбраска, ЗША. Месьціцца на рацэ Мізуры за 15 км на поўнач ад вусьця ракі Плат. Уважаецца за найбольшы паводле колькасьці насельніцтва горад Нэбраскі, бо паводле перапісу 2020 году насельніцтва Омагі складала 486 051 чалавек[3]. У XIX стагодзьдзі цэнтральнае разьмяшчэньне Омагі ў краіне зрабіла горад важным нацыянальным транспартным вузлом. Цягам астатняй часткі XIX стагодзьдзя транспартны і аптовы сэктары былі ключавымі для гораду. У XX стагодзьдзі паўсталі мясаперапрацоўчыя заводы, за што места набыло важнасьць у вытворчасьці прадуктаў харчаваньня.

Колішні гатэль Фантэнэл.

Эканоміка Омагі перажывала хвалі ўздымаў і спадаў у раньнія гады свайго існаваньня. У 1858 годзе паўстала газэта Omaha Daily Republican, якая стала першай рэгіянальнай газэтай Нэбраскі, яшчэ да таго, як Нэбраска здабыла статус штату. Пачатак будаўніцтва Першай транскантынэнтальнай чыгункі ў 1863 годзе стаў важным штуршком для разьвіцьця гораду[4]. У 1862 годзе Кангрэс ЗША дазволіў Union Pacific Railroad пачаць будаўніцтва чыгункі далей на захад[5], таму ў студзені 1866 году яна пачала будаўніцтва з Омагі[6]. Цягам 20 гадоў места мела чатыры зь пяці найбуйнейшых мясаперапрацоўчых кампаніяў ЗША. Да 1950-х гадоў палова працоўнай сілы гораду была занятая ў мясаперапрацоўцы і вытворчасьці мяса. Менавіта перапрацоўка мяса і чыгунка былі асноўнымі рухавікамі гаспадаркі места з канца XIX стагодзьдзя да пачатку XX стагодзьдзя.

Імігранты хутка стварылі этнічныя анклявы ва ўсім горадзе. Гэтак у месьце паўсталі раёны Шылітаўн з ірляндзкай супольнасьцю, а таксама Ніер-Норт-Сайд зь нямцкай супольнасьцю, да якіх далучыліся эўрапейскія габрэі і чарнаскурыя мігранты з Поўдня. Таксама ў горадзе існавалі этнічныя раёны Маленькая Італія і Маленькая Багемія ў паўднёвай частцы Омагі[7]. З рэзкім ростам насельніцтва ў XX стагодзьдзі канкурэнцыя і вострыя працоўныя канфлікты прывялі да значных грамадзкіх хваляваньняў. У 1900 годзе Омага апынулася ў цэнтры агульнанацыянальнага скандалу праз выкраданьне сына мясцовага магната мясаперапрацоўчай індустрыі. Работнікі і кіраўніцтва гораду сутыкаліся ў жорсткіх страйках, таксама ўзрасла расавая напружанасьць, бо чарнаскурых наймалі як штрэйкбрэхераў. У 1909 годзе ў час буйнога забурэньня быў зьнішчыў Грык-Таўн, а грэцкая супольнасьць была выгнаная зь места[8]. Пасьля цяжкіх наступстваў Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадоў Омага аднавілася дзякуючы разьвіцьцю вайковай авіябазе на поўдзень ад гораду.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]