Ралі (Паўночная Караліна)
| Ралі | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | ЗША | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Паўночная Караліна | ||||
| Дата заснаваньня | 1792 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Raleigh, North Carolina[d] | Джанэт Коўэл[d][1] | ||||
| Заканадаўчы орган | Raleigh City Council[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 375 км² | ||||
| Тып клімату | вільготны субтрапічны клімат (Cfa)[d][2] | ||||
| Вышыня НУМ | 96 м | ||||
| Каардынаты | 35°49′08″ пн. ш. 78°38′41″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 919 і 984 | ||||
| Паштовы індэкс | 27601, 27602, 27603, 27604, 27605, 27606, 27607, 27608, 27609, 27610, 27611, 27612, 27613, 27614, 27615, 27616, 27617, 27619, 27620, 27622, 27623, 27624, 27625, 27626, 27627, 27628, 27629, 27634, 27635, 27636, 27640, 27650, 27656, 27658, 27661, 27668, 27675, 27676, 27690, 27695, 27697, 27698 і 27699 | ||||
| Сайт | www.raleighnc.gov | ||||
| Ралі на мапе ЗША ± Ралі | |||||
Ра́лі (па-ангельску: Raleigh) — места і сталіца штату Паўночная Караліна, ЗША. Гэта другі паводле колькасьці насельніцтва горад штату пасьля Шарлот, а таксама 39-ы горад паводле колькасьці насельніцтва ў ЗША[4]. Вядомы як «Горад дубоў» за свае вуліцы, засаджаныя дубамі[5]. Ралі займае плошчу ў 384,7 км², маючы 467 665 жыхароў паводле перапісу 2020 году[6]. Названы ў гонар сэра Ўолтэра Ралі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Места Бат, найстарэйшы горад Паўночнай Караліны, быў першай намінальнай сталіцай калёніі з 1705 па 1722 гады. Пазьней сталіца пераносілася ў многія іншыя месты. У сьнежні 1770 году Джоэл Лэйн пасьпяхова зьвярнуўся да генэральнай асамблеі Паўночнай Караліны з просьбай стварыць новую акругу, што было ўхвалена.

Партовы горад Нью-Бэрн за 56 км ад Атлянтычнага акіяну, быў найбуйнейшым горадам і сталіцай Паўночнай Караліны ў час Амэрыканскай рэвалюцыі. Калі брытанская армія ўзяла горад у аблогу, гэтае месца ўжо не магло служыць сталіцай[7]. У выніку ў час паміж 1789 і 1794 гадамі, пакуль будавалі Ралі, сталіцай штату быў Фэетвіл. Ралі быў абраны месцам для новай сталіцы ў 1788 годзе, бо ягонае цэнтральнае разьмяшчэньне абараняла ад нападаў з узьбярэжжа. Ён быў афіцыйна заснаваны ў 1792 годзе як адміністрацыйны цэнтар акругі і сталіца штату[8]. Горад быў інкарпараваны 31 сьнежня 1792 году, а хартыя месту была нададзеная 21 студзеня 1795 году[9]. Паселішча было названае ў гонар сэра Ўолтэра Ралі, фундатара калёніі Роўнак[10]. Ралі стаў адным зь нямногіх гарадоў у ЗША, якія былі заплянаваныя і разбудаваныя адмыслова як сталіца штату. Ягоныя першапачатковыя межы былі ўтвораныя цэнтральнымі вуліцамі Норт, Іст, Ўэст і Саўт[11]. Гарадзкі плян утвараў сабою сетку з двума галоўнымі восямі, якія сыходзяцца ў цэнтральнай плошчы, і дадатковымі плошчамі ў кожным кутку. Гэтак жа была пабуданая Філадэлфія[12]. Генэральная асамблея Паўночнай Караліны ўпершыню сабралася ў Ралі ў сьнежні 1794 году. Пасьля 1803 году гарадзкія камісары сталі выбарнымі.

У 1808 годзе ў Ралі нарадзіўся Эндру Джонсан, будучы 17-ы прэзыдэнт ЗША[13]. Першая гарадзкая сыстэма водазабясьпечаньня была скончаная ў 1818 годзе, але празь няўдачы ў працы праект быў закінуты. У 1819 годзе ў месьце была заснаваная першая валянтэрская пажарная каманда, а ў 1821 годзе ўжо паўстала першая прафэсійная пажарная служба[14]. Паводле іроніі лёсу ў 1831 годзе пажар зьнішчыў будынак заканадаўчага органу штату. Праз два гады пачалася пабудовая Капітоліюму. Паўночная Караліна выйшла зь Зьвязу ў час грамадзянскай вайны ў ЗША 20 траўня 1861 году. Пасьля пачатку вайны губэрнатар Зэбулан Вэнс загадаў узьвесьці абарончыя муры вакол гораду дзеля абароны ад войскаў Зьвязу. У апошні пэрыяд вайны Вэнс арганізаваў сваю эвакуацыю, каб пазьбегнуць палону, калі войскі генэрала Ўільяма Шэрмана набліжаліся да гораду. Перад ад’ездам Вэнс сустрэўся з былымі губэрнатарамі Грэмам і Сўэйнам, каб скласьці ліст аб капітуляцыі Ралі. Іхняй мэтай была абарона места ад разбурэньняў, якія зазналі іншыя гарады. У выніку праціўнік пагадзіўся на капітуляцыю места. Войскі ЗША занялі горад і на сталічным будынку ўзьнялі свой сьцяг. Шэрман прыбыў неўзабаве пасьля гэтага і разьмесьціўся ў губэрнатарскім палацы. Горад быў у значнай ступені ўратаваны ад разбурэньняў[15]. Праз эканамічныя і сацыяльныя цяжкасьці пэрыяду Рэканструкцыі і агулам у паваенны час эканоміка штату ўсё яшчэ моцна залежала ад сельскай гаспадаркі, горад амаль не разьвіваўся ўсьцяж дзесяцігодзьдзяў[16][17].
У 1922 годзе зьявілася першая радыёстанцыя гораду, але праіснавала яна толькі два гады. 12 сьнежня 1924 году ў Ралі папам Піюсам XI была створаная каталіцкая дыяцэзія ў Ралі[18]. У цяжкія 1930-я гады Вялікай дэпрэсіі ўлады ўсіх узроўняў адыгрывалі ключавую ролю ў стварэньні працоўных месцаў. Горад арганізоўваў рэкрэацыйныя і адукацыйныя праграмы і наймаў людзей на цывільныя працы. У 1991 годзе ў Ралі зьявіліся два вялікія гмахі, а таксама адкрыўся папулярны канцэртны амфітэатар. У 1996 годзе алімпійскі агонь прайшоў праз Ралі на шляху да летніх Алімпійскіх гульняў 1996 году ў Атланце.
Навука
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2020 год у Ралі месьцілася Фундацыя вывучэньня эспэранта.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://raleighnc.gov/government/news/new-council-meets-dec-3-regular-session-1-pm
- ↑ Ralph J., Nikischer T., Mineralogy H. I. o. Mindat.org (анг.): The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ City and Town Population Totals: 2020–2024. United States Census Bureau, Population Division.
- ↑ Population & Census Information // City of Raleigh Архіўная копія ад 07.2009 г.
- ↑ QuickFacts: Raleigh city, North Carolina. United States Census Bureau.
- ↑ Fact: The state capital of North Carolina is Fayetteville | North Carolina History. Nchistory.web.unc.edu. Архіўная копія ад 07.2014 г.
- ↑ Raleigh History. City of Raleigh Museum. Архіўная копія ад 12.2019 г.
- ↑ Peters, Ken (03.2016) City of Raleigh. John Locke Foundation.
- ↑ Powell, William North Carolina Gazetteer. — Chapel Hill, North Carolina: University of North Carolina Press.
- ↑ Bishir, Catherine North Carolina Architecture. — University of North Carolina Press, 2005. — ISBN 978-0-8078-5624-6
- ↑ Whitfield, Peter Cities of the World: A History in Maps. — Berkeley and Los Angeles: University of California Press. — ISBN 9780520247253
- ↑ President Andrew Johnson Was Born in Raleigh, North Carolina. www.americaslibrary.gov.
- ↑ North Carolina Firefighting History by Mike Legeros. legeros.com.
- ↑ Fall of Raleigh. North Carolina Department of Cultural Resources. Архіўная копія ад 04.2023 г.
- ↑ Reconstruction in North Carolina. NCpedia.
- ↑ The Civil War and Reconstruction. Britannica.com.
- ↑ Our History. Diocese of Raleigh.