Прыбытак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прыбы́так — перавышэньне выручкі ад продажу тавараў і паслугаў над выдаткамі на іх вытворчасьць і збыт. Ёсьць паказьнікам фінансавага выніку гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемства. Вылічаецца адыманьнем ад выручкі ад збыту вырабу гаспадарчай дзейнасьці сумы выдаткаў чыньнікаў вытворчасьці на гэтую дзейнасьць у грашовым выяўленьні (выручка — выдаткі = прыбытак).

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Поўны (агульны, валавы, балянсавы).
  • Чысты. Пасьля выплаты падаткаў і адлічэньняў. Паступае ў распараджэньне прадпрыемства з утварэньнем запасу грошай для накапленьня і спажываньня, выплаты дывідэндаў і перадачы ва ўласнасьць супрацоўнікаў.
  • Бухгальтарскі. Без уліку незадакумэнтаваных выдаткаў, у тым ліку ўпушчанай выгады.
  • Эканамічны. Улічвае часовыя і альтэрнатыўныя выдаткі. Меншы за бухгальтарскі на велічыню некампэнсаваных і не ўлічаных у сабекошт выдаткаў, якія ўлучаюць упушчаныя магчымасьці[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Прыбытак // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 56. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэта — накід артыкула па фінансы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.