Вірджынія-Біч
| Вірджынія-Біч | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Дэвіз | Landmarks of Our Nation's Beginning | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | ЗША | ||||
| Штат | Вірджынія | ||||
| Дата заснаваньня | 1906 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Virginia Beach, Virginia[d] | Бобі Даер[d][1] | ||||
| Заканадаўчы орган | Virginia Beach City Council[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 1288,1 км² | ||||
| Тып клімату | вільготны субтрапічны клімат (Cfa)[d] | ||||
| Вышыня НУМ | 6 м | ||||
| Часавы пас | EDT[d] | ||||
| Каардынаты | 36°51′ пн. ш. 75°59′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 757 | ||||
| Паштовы індэкс | 23450, 23451, 23452, 23453, 23454, 23455, 23456, 23457, 23458, 23459, 23460, 23461, 23462, 23463, 23464, 23465, 23466, 23467, 23471 і 23479 | ||||
| Сайт | www.vbgov.com | ||||
| Вірджынія-Біч на мапе ЗША ± Вірджынія-Біч | |||||
Вірджы́нія-Біч (па-ангельску: Virginia Beach) — места штату Вірджынія, ЗША. Уважаецца за найвялікшы паводле насельніцтва горад штату, маючы колькасьць жыхароў у 459 470 чалавек згодна зь зьвесткамі 2020 году[3]. Агулам гэта дзявятае места на Паўднёвым Усходзе ЗША і 42-е ў ЗША агулам. Аглямэрацыя Вірджыніі-Біч сягае 1,8 мільёнаў жыхароў. Паселішча месьціцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну на паўднёвым усходзе штату. Уважаецца за курортае мества з даўгімі пляжамі і сотнямі гатэляў, матэляў і рэстаранаў уздоўж узьбярэжжа. Сучасны горад быў заснаваны ў 1906 годзе. Тут знаходзяцца некалькі дзяржаўных паркаў, ахоўных пляжаў і вайсковых базаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1607 годзе, пасьля 144-дзённага падарожжа, тры караблі, ачоленыя капітанам Крыстафэрам Ньюпартам, зрабілі сваю першую высадку ў Новым Сьвеце на мацерыку. Яны назвалі гэтае месца мысам Гэнры ў гонар прынца Ўэйлскага Гэнры Фрэдэрыка, які быў старэйшым сынам караля Ангельшчыны Якава I. Гэтыя ангельскія каляністы ад кампаніі Virginia Company of London рушылі далей углыб мацерыка, шукаючы больш прыдатныя месцы дзеля стварэньня калёніі. Яны стварылі сваё першае сталае паселішча на паўночным беразе ракі Джэймз[4]. Адам Тарагуд з Кінгс-Ліну быў адным зь першых ангельцаў, якія пасяліліся ў гэтым рэгіёне. У веку 18 гадоў ён пачаў працаваць служкам, каб аплаціць праезд у калёнію Вірджыніі, каб там палепшыць сваё жыцьцё. Празь некалькі гадоў ён атрымаў свабоду і стаў вядучым грамадзянінам у калёніі.
У раньнія часы існаваньня калёніі гэты рэгіён быў перадусім сельскім. У канцы XIX стагодзьдзя тут пакрысе пачала будавацца курортная інфраструктуры, дзякуючы таму як у 1883 годзе да ўзьбярэжжа была пракладзеная чыгунка. Хутка тут паўстаў гатэль Вірджынія-Біч, які кіраваўся чыгуначнай кампаніяй. Неўзабаве гатэль быў канфіскаваны праз запазычынасьць, а чыгуначная кампанія была рэарганізаваная ў 1887 годзе. Гатэль быў мадэрнізаваны і зноў адкрыты ў 1888 годзе пад назвай Прынцэс-Эн[5]. Зь цягам часу сюды пабудавалі дарогу для аўтамабіляў, а курорт Вірджынія-Біч стаў горадам у 1906 годзе. Цягам наступных 45 гадоў Вірджынія-Біч працягвала набіраць папулярнасьць як месца сэзоннага адпачынку. Казіно былі замененыя забаўляльнымі цэнтрамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://virginiabeach.gov/city-hall/mayors-office
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ QuickFacts: Virginia Beach city, Virginia. United States Census Bureau.
- ↑ 400 Years of Change. Virginia Department of Environmental Quality. Архіўная копія ад 07.2009 г.
- ↑ Souther, Jonathan Mark (1996). «Twixt Ocean and Pines: The Seaside Resort at Virginia Beach, 1880—1930». M. A. thesis. University of Richmond.