Перайсьці да зьместу

Тамбоўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тамбоўская вобласьць
Тамбовская область

Сьцяг
Гімн Развітанне славянкі[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Тамбоў
Дата ўтварэньня 27 верасьня 1937
Губэрнатар Алег Бецін
Насельніцтва (2010)
1 092 396[1] (48-е месца)
Шчыльнасьць 31,7 чал./км²
Плошча 34 462 км² (63-е месца)
Месцазнаходжаньне Тамбоўскай вобласьці
Тамбоўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-TAM
Код аўтам. нумароў 68
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Тамбо́ўская во́бласьць (па-расейску: Тамбовская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Тамбоў. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Разанскай, Пензенскай, Саратаўскай, Ліпецкай, Варонескай абласьцямі. Створана як вобласьць РСФСР 27 верасьня 1937 году.

Тамбоўская вобласьць ляжыць у паўднёвай частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны, у цэнтральнай частцы Окаўска-Данской раўніны.

Вобласьць багата на ільмэнітавыя, рутылавыя, цырконіевыя пяскі з 4% утрыманьнем мэталаў і магчыма прамысловым утрыманьнем золата. Таксама ў вобласьць ёсьць фасфарыты, будаўнічыя матэрыялы, мінэральныя фарбы, торф.

Па тэрыторыі вобласьці працякае каля 1400 рэкаў, рэчак і ручаёў. Найбольш значныя рэкі — Цна (басэйн Волгі), Варона, Біцюг, Варонеж і Савала (басэйн Дону). Водныя рэсурсы ўключаюць таксама каля 900 сажалак і вадасховішчаў з агульным аб’ёмам вады ў 534,5 млн м³.

Найстаражытным насельніцтвам Тамбоўшчыны была мардва-мокша, якая сфармавалася як народнасьць зь мясцовых этнічных групаў з VI стагодзьдзя нашай эры. Першыя расейскія перасяленцы зьявіліся тут яшчэ ў дамангольскі час, але канчатковае засяленьне адбылося ў XVII стагодзьдзі. Для абароны рубяжоў поўдня Расеі ад набегаў татараў і далейшага асваеньня Чарназем’я, расейскі ўрад будаваў гарады-крэпасьці, як то Казлоў у 1635 годзе й Тамбоў у 1636 годзе. Яны надзейна перакрывалі асноўныя шляхі набегаў качэўнікаў на расейскія землі й адкрылі магчымасьць для хуткага засяленьня краю.

Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 092 396 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (97,0%). Другой паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (0,7%).

У вобласьці разьвіты машынабудаваньне, вытворчасьць хімічнага абсталяваньня, камплектуючых дэталяў і запасных частак да аўтамабіляў і трактароў, абсталяваньне для тэкстыльнай прамысловасьці, прыборабудаваньне, хімічная, лёгкая, харчовая прамысловасьць.

Сельская гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя культуры сельскай гаспадаркі складаюць збожжавыя культуры, цукровыя буракі, сланечнік, кармавыя культуры, бульба. Добра разьвіта садоўніцтва. На базе перапрацоўкі збожжа й бульбы вырабляюць сьпірт, крухмал і патаку. Жывёлагадоўля вобласьці спэцыялізуецца на гадоўлі буйной рагатай жывёлы малочна-мяснога напрамку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тамбоўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў