Брацлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Брацлаў
укр. Брацлав
Bratslav.jpg
Braclaw coa XVIII XX.png
Герб Брацлава
Першыя згадкі: 1362
Магдэбурскае права: 1564
Краіна: Украіна
Вобласьць: Віньніцкая
Раён: Няміраўскі
Плошча: 19,2 км²
Насельніцтва (2005)
колькасьць: 6033 чал.
шчыльнасьць: 314,22 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 4331
Паштовы індэкс: 22870
КОАТУУ: 0523055300
Геаграфічныя каардынаты: 48°48′53″ пн. ш. 28°56′41″ у. д. / 48.81472° пн. ш. 28.94472° у. д. / 48.81472; 28.94472Каардынаты: 48°48′53″ пн. ш. 28°56′41″ у. д. / 48.81472° пн. ш. 28.94472° у. д. / 48.81472; 28.94472
Брацлаў на мапе Ўкраіны
Брацлаў
Брацлаў
Брацлаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Брацлаў (па-ўкраінску: Брацлав) — колішняе места, цяпер мястэчка ў Няміраўскім раёне Віньніцкай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Паўднёвым Бугу. Адміністрацыйны цэнтар Брацлаўскай сельскай рады. Плошча 19,2 км². Насельніцтва на 2005 год — 6033 чал.

Знаходзіцца за 18 км ад Віньніцы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Кароліна, на аўтадарозе Віньніца — Ямпаль.

Брацлаўская фартэцыя цягам доўгага часу зьяўлялася важным фарпостам у барацьбе за ўсходняе Падольле. За часамі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай места было сталіцай Брацлаўскага ваяводзтва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1362: першыя згадкі пра Бряславль — замак Вялікага Княства Літоўскага.
  • XV—XVI стагодзьдзі: неаднаразова цярпеў ад татарскіх набегаў.
  • 1545: у Брацлаве было два вадзяныя млыны, мясцовыя фэўдалы атрымалі ад вялікага князя права ствараць у месьце юрыдыкі і прызначаць уласнага войта.
  • 1552: у месьце было 770 будынкаў.[1]
  • 1564: атрымаў Магдэбурскае права, меў мескі герб «у чырвоным полі срэбны крыж, у цэнтры якога блакітны шчыт з маладзіком».[1]
  • 1565/1566: цэнтар Брацлаўскага ваяводзтва ВКЛ.
  • 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага.
  • XVI стагодзьдзе: праз Брацлаў праходзіў саляны шлях, які вёў з Кацюбеева да Луцку.
  • XVII стагодзьдзе: Брацлаўскія замкавыя ўмацаваньні прыйшлі ў заняпад.
  • 1648—1712: цэнтар Брацлаўскага полку.
  • 1672—1699: знаходзіўся пад турэцкай акупацыяй.
  • 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
  • XIX стагодзьдзе: расейскі цар Мікалай II выдаў распараджэньне пра адбудову Брацлаўскага замку, аднак праект не ажыцьцявілі.
  • 1941—1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1896 год — 6277 чал., у т. л. праваслаўных 41,5 %, раскольнікаў 12 %, каталікоў 7 %, лютэранаў 0,3 % і юдаістаў 39,2 %, паводле стану: шляхты 3,3 %, купцоў 0,9 %, мяшчанаў 87,5 %, сялянаў 0,7 %, грамадзянаў 0,8 %, вайскоўцаў 5,6 % і замежнікаў 0,6 %.[2]
  • 1968 год — 4,5 тыс. чал.[3]
  • 2005 год — 6033 чал.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брацлаўскі замак стаяў на высокім мысе паміж Паўднёвым Бугам і Пуцаўкай. Даўжыня сьценаў складала 36 сажняў, шырыня 28 сажняў.[1] У наш час ад колішняй вялікалітоўскай фартэцыі нічога не захавалася.

Сярод местачковых помнікаў архітэктуры — фрагмэнты забудовы канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Валерый Грынявецкі. Брацлаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 347
  2. ^ Брацлав // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  3. ^ Брацлав // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Брацлаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў