Зборная Італіі па футболе: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
д Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not featured
Радок 107: Радок 107:


[[Катэгорыя:Зборная Італіі па футболе| ]]
[[Катэгорыя:Зборная Італіі па футболе| ]]

{{Link FA|it}}

Вэрсія ад 18:34, 9 сакавіка 2015

Італія
Фэдэрацыя Італьянская футбольная фэдэрацыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Найбольш гульняў Джанлюіджы Буфон (142)
Найлепшы бамбардзір Люіджы Рыва (35)
Першая гульня
Сьцяг Італіі Італія 6:2 Францыя Сьцяг Францыі
(Мілян, Італія; 15 траўня 1910)
Самая буйная перамога
Сьцяг Італіі Італія 9:0 ЗША Сьцяг ЗША
(Брэнтфард, Ангельшчына; 2 жніўня 1948)
Самая буйная параза
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына 7:1 Італія Сьцяг Італіі
(Будапэшт, Вугоршчына; 6 красавіка 1924)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 18 (упершыню: 1934)
Дасягненьні Чэмпіёны (1934, 1938, 1982, 2006)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 8 (упершыню: 1968)
Дасягненьні Чэмпіёны (1968)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма
Алімпійскія ўзнагароды
футбол
Золата 1936
Бронза 1928
Бронза 2004

Зборная Італіі па футболе — прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай футбольнай фэдэрацыяй. Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная эскадра».

Стыль гульні

Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла не забіваючы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазыцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокага кляса. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «Катэнача», зьяўлялася прыкладам для перайманьня для шматлікіх камандаў. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сыстэмы. Занадта вялікае захапленьне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэньні з бліскучым нападам, гульня ад абароны занесла Італію ў сьпісы наймацнейшых камандаў (другое месца пасьля Бразыліі па дасягненьнях на чэмпіянатах сьвету).

Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пэнальці. Пасьляматчавыя 11-мэтровыя каштавалі італьянцам паразы на чэмпіянатах сьвету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за кошт упэўнена прабітых пэнальці зборная змагла выйграць у 2006 году ў фінале чэмпіянату сьвету ў Францыі, пасьля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1.

Чэмпіянаты сьвету

  • 1930не брала ўдзелу
  • 1934чэмпіён
  • 1938чэмпіён
  • 1950 — групавы этап
  • 1954 — групавы этап
  • 1958не прайшла кваліфікацыю
  • 1962 — групавы этап
  • 1966 — групавы этап
  • 1970 — другое месца
  • 1974 — групавы этап
  • 1978 — чацьвертае месца
  • 1982чэмпіён
  • 1986 — ⅛ фіналу
  • 1990 — трэцяе месца
  • 1994 — другое месца
  • 1998 — чвэрцьфінал
  • 2002 — ⅛ фіналу
  • 2006чэмпіён
  • 2010 — групавы этап
  • 2014 — групавы этап

Чэмпіянаты Эўропы

  • 1960не брала ўдзелу
  • 1964не прайшла кваліфікацыю
  • 1968чэмпіён
  • 1972не прайшла кваліфікацыю
  • 1976не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — чацьвертае месца
  • 1984не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — паўфінал
  • 1992не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — групавы этап
  • 2000 — другое месца
  • 2004 — групавы этап
  • 2008 — чвэрцьфінал
  • 2012 — другое месца

Вонкавыя спасылкі

Зборная Італіі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў