Перайсьці да зьместу

Старое Радча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Радча»)
Старое Радча
лац. Staroje Radča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Круглянскі
Сельсавет: Круглянскі
Насельніцтва: 228 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2234
Паштовы індэкс: 213189
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′44″ пн. ш. 29°46′34″ у. д. / 54.29556° пн. ш. 29.77611° у. д. / 54.29556; 29.77611Каардынаты: 54°17′44″ пн. ш. 29°46′34″ у. д. / 54.29556° пн. ш. 29.77611° у. д. / 54.29556; 29.77611
Старое Радча на мапе Беларусі ±
Старое Радча
Старое Радча
Старое Радча
Старое Радча
Старое Радча
Старое Радча

Старо́е Ра́дча[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Гнілцы. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавету Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад Круглага, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Талачын (лінія Ворша — Менск); на шашы Круглае — Талачын.

Радча — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Радча ўпамінаецца ў XVI ст. як мястэчка Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Друцкіх-Талачынскіх, Заслаўскіх, Гарнастаяў, Сапегаў. На 1669 год тут было 8 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Радча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце[2] Магілёўскай губэрні. У 1782 годзе Кацярына II падаравала паселішча Кацярыне Дашкавай. На 1785 год тут было 24 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Радча занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Радча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Радчу вярнулі БССР. На 1931 год тут было 22 гаспадаркі, на 1993 год — 74.

У 2008 годзе Радча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 137 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 240 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 228 чал.

У Радчы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 222.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 533.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн.: БелЭН, 1996.