Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 году
Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 году
| |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
![]() | ![]() | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Клімэнт Варашылаў Барыс Шапашнікаў | Эдвард Рыдз-Сьміглы | ||||||||||
Пахо́д Чырво́най А́рміі ў Захо́днюю Белару́сь і Ўкраі́ну 1939 году — ваенная апэрацыя Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі ў верасьні 1939 году ў заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх абласьцях Польскай Рэспублікі, якія ўвайшлі ў яе склад па выніках Рыскага падзелу 1921 году, і ў Віленскім краі, ператвораным у Віленскае ваяводзтва, што знаходзіўся пад кіраваньнем Польшчы з 1923 году.
Фактычны падзел Польшчы паміж СССР і Нямеччынай, і далучэньне Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі (на той момант Усходняй Польшчы) да адпаведных рэспублік СССР, якое ажыцьцяўлялася ў адпаведнасьці з сакрэтным пратаколам да Дамовы аб ненападзе паміж Нямеччынай і СССР. У апэрацыі прымалі ўдзел разьдзелы Кіеўскай і Беларускай вайсковых акругаў, узмоцненыя часткамі Калінінскай і Маскоўскай вайсковых акругаў.
Падрыхтоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
28 кастрычніка 1938 году, яшчэ да пакту Молатава-Рыбэнтропа, начальнік штабу Беларускай адмысловай вайсковай акругі(en) (БАВА) Максім Пуркаеў(en) накіраваў першаму сакратару Камуністычнай партыі Беларусі Панцеляймону Панамарэнку заяўку на ўлучэньне ў гаспадарчы плян 1939 г. вайсковай мабілізацыі. 1 жніўня 1939 году, таксама да пакту, начальнік мабілізацыйнай часткі паліўнай управы БАВА Ляпёхін накіраваў у Цэнтральны камітэт Усесаюзнай кампартыі заяўку на выданьне ў Менску 1,4 млн «лістовак да войскаў ворага», 54% зь якіх па-польску[1].
Пачатак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
17 верасьня 1939 году ўрад Савецкага Саюзу перадаў ноту польскаму амбасадару Гржыбоўскаму за подпісам народнага камісара замежных справаў Вячаслава Молатава пра тое, што «спынілі свае дзеяньні дагаворы, заключаныя паміж Польшчай і СССР». У якасьці прычыны прыводзіліся вынікі нямецкага наступу ў ходзе Польска-нямецкай вайны: «На працягу 10 дзён ваенных апэрацый Польшча страціла ўсе свае прамысловыя раёны і культурныя цэнтры. Варшава, як сталіца Польшчы, не існуе больш». Тым часам, з 13 верасьня ўрад Польскай Рэспублікі знаходзіўся ў Залешчыках (Тарнопальскае ваяводзтва) на мяжы з Румыніяй. У ноце ўрада СССР адзначалася, што «ў сувязі з такой абстаноўкай Савецкі ўрад аддаў распараджэньне Галоўнаму камандаваньню Чырвонай арміі даць загад войскам перайсьці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыцьцё і маёмасьць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі»[2]. 18 верасьня 1939 году беларуская газэта «Зьвязда» выйшла пад агульным загалоўкам «Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»[3].
Міжнародны водгук[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
28 верасьня 1939 г. былы брытанскі прэм’ер Лойд Джордж у лісьце да польскага амбасадара ў Лёндане Эдварда Рачынскага адзначыў, што савецкае войска ўвайшло на землі, якія не зьяўляліся польскімі і якія Польшча гвалтам анэксавала пасьля першай сусьветнай вайны[4].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Анатоль Вялікі. «Вызвольны паход» рыхтаваўся за год да пакту Молатава-Рыбэнтропа // Наша Ніва, 24 верасьня 2014 г. Праверана 25 верасьня 2014 г.
- ^ Вячаслаў Молатаў. Нота ўрада СССР, уручаная польскаму паслу ў Маскве раніцай 17 верасьня 1939 году // Зьвязда : газэта. — 18 верасьня 1939. — № 215 (6492). — С. 1.
- ^ «Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь» // Газэта «Зьвязда», 15 верасьня 2021 г. Праверана 19 верасьня 2021 г.
- ^ Уладзімер Давыдаў. Цярністы шлях узьяднаньня // Беларуская думка : часопіс. — Верасень 2009. — № 9. — С. 19-27. — ISSN 0023-3102.