Вячаслаў Молатаў
Вячаслаў Молатаў | |
![]() | |
старшыня Савету Міністраў СССР, першы намесьнік старшыні Савету Міністраў СССР, Генэральны Сакратар ЦК КПСС, дэпутат Вярхоўнага Савету СССР, амбасадар і Міністэрства замежных справаў СССР | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 лютага (9 сакавіка) 1890[1] або 9 сакавіка 1890[2] Савецк, Яранскі павет, Вяцкая губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
8 лістапада 1986[3][4][5][6][7][8][2] (96 гадоў) Масква, СССР[1] |
Партыя: | РКП(б) |
Сужэнец: | Паліна Жамчужына |
Адукацыя: | Санкт-Пецярбурскі політэхнічны інстытут |
Вячасла́ў Міха́йлавіч Мо́латаў (сапр. прозьвішча Скра́бін, рас. Вячеслав Михайлович Молотов (Скрябин); 9 сакавіка 1890 году, Кукарка — 8 лістапада 1986 году, Масква) — савецкі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Кіраўнік савецкага ўраду ў 1930—1941 гадох, народны камісар, а затым міністар замежных справаў у 1939—1949 і 1953—1956 гадох.
Ганаровы акадэмік АН СССР (29 лістапада 1946, пазбаўлены званьня 26 сакавіка 1959). Герой Сацыялістычнай Працы (1943).
Сябра партыі ад 1906 году (выключаны ў 1962-м, адноўлены ў 1984-м), чалец ЦК (1921—1957, кандыдат у чальцы ад 1920), чалец Палітбюро (Прызыдыюма) ЦК ад 1 студзеня 1926 да 29 чэрвеня 1957 году (кандыдат у чальцы з 16 сакавіка 1921 году).
Дэпутат ВС СССР 1—4 скліканьняў (1937—1958).
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Удзел у рэпрэсіях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
15 верасьня 1937 году разам з генэральным сакратаром Камуністычнай партыі Сталіным падпісаў 1-ы цалкам беларускі расстрэльны сьпіс, які ўлучаў імёны такіх пісьменьнікаў, як Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Анатоль Вольны, Валеры Маракоў, Юлій Таўбін і Юрка Лявонны. Іх расстралялі праз 44 дні ў сутарэньні менскай унутранай турмы НКУС БССР у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году[9].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11873461X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б в г Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б filmportal.de — 2005.
- ^ а б Store norske leksikon — 1978.
- ^ а б TracesOfWar
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ Зьміцер Кузьменка. Сталінскія расстрэльныя сьпісы // Маладосьць : часопіс. — Кастрычнік 2020. — № 10. — С. 10—11. — ISSN 0131-2308.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вячаслаў Молатаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |