Перайсьці да зьместу

Эманюэль (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эманюэль»)
Эманюэль
па-француску: Emmanuelle
Жанр эратычнае кіно, гомасэксуалізм у кіно, парнафільм, экранізацыя літаратурнага твору, драматычны фільм і мяккая парнаграфія
Рэжысэр Жуст Жакэн
Сцэнарыст Жан-Люі Рышар і Эманюэль Арсан
Заснаваны на Эманюэль (кніга)
Прадусар Іў Русэ-Руар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Claudine Bouché[d]
Распаўсюд Columbia Pictures[d] і Parafrance[d]
Дата выхаду 26 чэрвеня 1974[4], 20 верасьня 1974[4], 3 кастрычніка 1974[4], 25 кастрычніка 1974[4], 15 лістапада 1974[4], 15 лістапада 1974[4], 3 сьнежня 1974[4], 21 сьнежня 1974[4], 20 студзеня 1975[4], 19 лютага 1975[4], 17 красавіка 1975[4], 5 студзеня 1978[4], 24 жніўня 1978[4], 12 траўня 1980[4], 26 верасьня 1985[4] і 27 жніўня 1994[4]
Працягласьць 90 хвіліна
Краіна
Мова француская мова
Бюджэт 500 000 $
Наступны Эманюэль 2
Старонка на IMDb

«Эманюэ́ль» (па-француску: Emmanuelle) — француская парнаграфічная карціна, зьнятая ў 1974 годзе рэжысэрам Жустам Жакэнам, экранізацыя твора Эманюэль Арсан «Эманюэль».

Фільм апісвае пахатлівыя прыгоды галоўнай гераіні — прыгожай маладой францускі Эманюэль. Яна разам з мужам Жанам, работнікам пасольства, жыве ў Бангкоку. Увесь дыпляматычны корпус зьнемагае ад нуды, і таму ў ім пануюць вельмі распусныя норавы. Жан, які некалькі старэйшы за Эманюэль, ня толькі не забараняе ёй выпадковыя палавыя сувязі, але і ўсяляк заахвочвае іх, лічачы, што яны спрыяюць большай разняволенасьці Эманюэль у ложку.

За вельмі кароткі час Эманюэль пасьпявае выпрабаваць тое, што ніколі да гэтага не спрабавала: выпадковыя сувязі зь першым сустрэчным, лязьбійскае каханьне і гэтак далей.

Неўзабаве за «выхаваньне» Эманюэль бярэцца ўжо немалады мужчына — Марыё. Сувязь зь ім вельмі моцна паўплывала на стаўленьне Эманюэль да плоцкага каханьня. Марыё выкладае сваю філясофію эротыкі, паводле якой сапраўдная свабода прыходзіць толькі тады, калі плоцкае каханьне аддзеленае ад пачуцьцяў. Ён прапануе ўзяць Эманюэль у падарожжа, якое пакажа гэта. Разам яны апускаюцца ў закуткі Бангкока. Гісторыя заканчваецца тым, што Эманюэль сядзіць перад люстэркам і наносіць макіяж, спадзеючыся, што, прытрымліваючыся інструкцыям Марыё, яна дасягне больш высокіх узроўняў задавальненьня, якія ён абяцаў.

Сыльвія Крыстэль — Эманюэль Гацье

Ален Кюні — Марыё

Марыка Грын — Бі

Даніэль Саркі — Жан Гацье

Жана Калетэн — Арыяна

Крысьцін Буасон — Мары-Анж, суседка Эманюэль і Жана

Фільм «Эманюэль» належыць да клясыкі эўрапейскага і сусьветнага парнаграфічнага кіно[5]. Карціна мае вялікае значэньне для гісторыі кінэматографа, бо задала тон наступным фільмам гэтага жанру.

Фільм хвалілі больш за год, у кожным кінатэатры ён ішоў па некалькі гадоў. Зрэшты, нягледзячы на такую славу, фільм быў забаронены тагачасным прэзыдэнтам Францыі Жоржам Пампіду. Толькі з прыходам да ўлады яго пераемніка, Валеры Жыскар д’Эстэна (яго палюбоўніцай была выканаўца галоўнай ролі Сільвія Крыстэль), карціна выйшла ў пракат. У ЗША Асацыяцыя кантролю за выкананьнем правілаў вытворчасьці кінапрадукцыі прысудзіла фільму код «X», што дазваляла паказваць яго толькі ў асобных і малыхых кінатэатрах.

Працягласьць фільма складае 105 хвілін.

Песня з фільма, напісаная П’ерам Башле (у суаўтарстве з Эрве Руа), стала сусьветным хітом.