Крыніца (Гайнаўскі павет)
Крыніца | |
польск. Krynica | |
Мясцовая назва: | Krynica, Kujavy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Насельніцтва: | 13 чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′48.7″ пн. ш. 23°37′38″ у. д. / 52.863528° пн. ш. 23.62722° у. д.Каардынаты: 52°51′48.7″ пн. ш. 23°37′38″ у. д. / 52.863528° пн. ш. 23.62722° у. д. |
Крыніца на мапе Польшчы ![]() ![]() Крыніца | |
![]() |
Крыні́ца (па-польску: Krynica, па-падляску: Kryníca[1] або Kujávy[2] — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Вёска мяжуе з Лядзкай пушчай.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Ласінка).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніца была заснаваная над аднайменнай рэчкай, на землях бельскага лясьніцтва ў 18 ст. Першым вядомым адміністратарам ляснога маёнтку ў Крыніцы быў лясны ўраднік Мацей Кадынскі, ім'я якога ўзгадваецца ў кнігах ласінкаўскага прыходу з канца 18 ст.. Паводле першага апісаньня Крыніцы з 1808 г. было тут толькі 3 хаты, колькасьць іх да 1847 г. пабольшала да 7, калі пражывалі тут 47 жыхары[2]. У міжваенны пэрыяд прыналежала да гміны Ласінка бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 103 жыхары (усе запісаныя палякамі, пры чым пражывала тут 100 праваслаўных)[3]. У час апошняй вайны Крыніца была зьнішчаная немцамі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 104
- ^ а б Grzegorz Sosna, Antonina Troc-Sosna, Łosinka. Parafia na kraju Puszczy Ladzkiej, Bielsk Podlaski, Ryboły: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2009, s. 192-197
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21(пол.) Праверана 30 сакавіка 2015 г.