Перайсьці да зьместу

Новая Лука (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новая Лука
польск. Nowa Łuka
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Новая Лука
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараўка
Першыя згадкі 1986
Часавы пас
Каардынаты 52°55′41,60″ пн. ш. 23°45′05,20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-220
Нумарны знак BHA
Новая Лука на мапе Польшчы
Новая Лука
Новая Лука
Новая Лука

Но́вая Лу́ка (па-польску: Nowa Łuka, на мясцовай беларускай гаворцы: Но́вая Лука́) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 687.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Старое Ляўкова[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Пасяляліся тут галоўным чынам выхадцы з затопленых вадасховішчам вёсак (пераважна з Лукі), але ўлады ад самога пачатку спрыялі пабудове тут дачаў. У 2005 годзе была адкрыта будаваная за кошт мясцовых жыхароў праваслаўная капліца сьв. Ільлі[4].

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805092-0036848?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
  3. Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
  4. Новая Лука (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 7 красавіка 2015 г.