Людвінова (Гайнаўскі павет)
(Перанакіравана з «Людвінава (Гайнаўскі павет)»)
Людвінова | |
польск. Ludwinowo | |
Мясцовая назва: | Людвіново |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′7″ пн. ш. 23°46′0″ у. д. / 52.91861° пн. ш. 23.76667° у. д.Каардынаты: 52°55′7″ пн. ш. 23°46′0″ у. д. / 52.91861° пн. ш. 23.76667° у. д. |
Людвінова на мапе Польшчы ![]() ![]() Людвінова |
Людвіно́ва (польск. Ludwinowo, на мясцовай беларускай гаворцы: Людвіно́во[1]) — невялікая вёска (афіцыйна прысёлак Тарнаполя) ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Нараўка[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях палякі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У палове 19 ст. сям’я Бялінскіх, уладальнікаў маёнтку ў Тарнаполі, заснавала невялікую вёску Людвінова. Назва вёскі паходзіць ад ім’я Людвіка Бялінскага[3]. У міжваенны пэрыяд Тарнаполь прыналежаў да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 25 жыхароў (усе каталікі і палякі)[4].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 115
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы(пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Тарнаполь(пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116(пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.