Новае Ляўкова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новае Ляўкова
польск. Lewkowo Nowe
Новае Ляўкова
Мясцовая назва: Ляўково
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва: 209 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°52′45.9″ пн. ш. 23°43′03.0″ у. д. / 52.879417° пн. ш. 23.7175° у. д. / 52.879417; 23.7175Каардынаты: 52°52′45.9″ пн. ш. 23°43′03.0″ у. д. / 52.879417° пн. ш. 23.7175° у. д. / 52.879417; 23.7175
Новае Ляўкова на мапе Польшчы
Новае Ляўкова
Новае Ляўкова
Новае Ляўкова
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Новае Ляўкова (па-польску: Lewkowo Stare, на мясцовай беларускай гаворцы: Новае Ляўково[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка. З 1 студзеня 2006 году афіцыйная польская назва вёскі заменяная з Nowe Lewkowo на Lewkowo Nowe[3].

Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 687.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход ў Старым Ляўкове[4]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[5]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя вёскі цесна зьвязаная з суседнім Старым Ляўковам. Каля паловы 19 ст. на землях вёскі былі заснаваныя новыя парафіяльныя могілкі, на якіх у 1853 годзе пабудаваная была капліца (зараз на могілках стаіць Васкрасенская капліца пабудаваная ў 1965 годзе)[2]. У міжваенны пэрыяд Старое Ляўкова прыналежала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 185 жыхароў (177 беларускай нацыянальнасьці, 8 палякаў)[6]. На пераломе ліпеня і жніўня 1941 году вёска была спаленая нямецкай паліцыяй, а жыхары выгнаныя. Вярнуліся на месца толькі пасьля вайны[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]