Перайсьці да зьместу

Сьвінароі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвінароі
польск. Świnoroje
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Сьвінорэе
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараўка
Часавы пас
Каардынаты 52°49′36″ пн. ш. 23°44′14,40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-220
Нумарны знак BHA
Сьвінароі на мапе Польшчы
Сьвінароі
Сьвінароі
Сьвінароі

Сьвінаро́і (па-польску: Świnoroje, на мясцовай беларускай гаворцы: Сьвінорэ́е[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай. Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 687.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Першымі вядомымі з 1792 г. жыхарамі Сьвінарояў былі Якім Сакоўскі, Лука Рубель і Аляксей Салагуб[1]. У час Першай сусьветнай вайны знаходзіўся тут нямецкі лягер для расейскіх ваенапалонных. Яго адзіным сьледам зьяўляюцца магілы побач зь вёскай і памятны крыж[4]. У міжваенны пэрыяд Забалоччына прыналежала да гміны Масева (першапачаткова белавескага, а пасьля 1922 году бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 37 жыхароў (5 палякаў ды 32 праваслаўных беларусаў)[5].

  1. 1 2 Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 133
  2. Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  3. Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  4. Сьвінароі (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 8 красавіка 2015 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.