Масева (гміна)
Гміна Масева | |
Gmina Masiewo | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Ваяводзтва | Палескае |
Павет | 1920 Пружанскі; 1920—1922 Белавескі; 1920—1939 Бельскі |
Статус | Гміна |
Сядзіба | Нараўка |
Дата ўтварэньня | 1921 |
Дата скасаваньня | 1939 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гмі́на Масе́ва (па-польску: Gmina Masiewo) — вясковая гміна ў Беластоцкім ваяводзтве Другой Рэчы Паспалітай. Сядзіба гміны — вёска Нараўка.
Пачаткова гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павету. 12 сьнежня 1920 року далучаная да новаўтворанага Белавескага павету пад Часовым кіраўніцтвам прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі.
19 лютага 1921 року ўвесь павет увайшоў у склад Беластоцкага ваяводзтва. 1 кастрычніка 1934 року ў склад гміны Масева далучаная частка тэрыторыі скасаванае гміны Ласінка[1].
Па Другой сусьветнай вайне абшар гміны быў падзелены дзяржаўнай мяжой Польскай Народнай Рэспублікі і Савецкага Саюзу. З польскай часткі гміны Масева была ўтвораная гміна Нараўка, да якой былі далучаныя яшчэ 25 населеных пунктаў з былой гміны Тарнаполь Ваўкавыскага павету.