Ваўкавыскі павет (1921—1939)
Ваўкавыскі павет | |
Powiat wołkowyski | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Беластоцкае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Ваўкавыск |
Гміна | 15 вясковых гмінаў |
Дата ўтварэньня | 7 чэрвеня 1919 |
Дата скасаваньня | верасень 1939 |
Насельніцтва (1931) | 171 300 |
Шчыльнасьць | 43 чал./км² |
Плошча | 3938 км² |
Ваўкавыскі павет на мапе Беластоцкага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ваўкавы́скі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Ваўкавыск.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаны на аснове былога Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі пад праўленьнем Часовага кіраўніцтва прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі 7 чэрвеня 1919 году[1]. Ужо 19 лютага 1921 году быў далучаны да Беластоцкага ваяводзтва.
У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Мастоўскага і Сьвіслацкага раёнаў Гарадзенскай вобласьці ды невалікай часткі Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі ды невялікіх часткаў Беластоцкага і Гайнаўскага паветаў Падляскага ваяводзтва Польшчы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гміны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біскупцы — адміністрацыйны цэнтар Ваўкавыск
- Зэльва — адміністрацыйны цэнтар Зэльва
- Зельзін — адміністрацыйны цэнтар Зельзін (скасаваная ў 1922 г. і падзеленая паміж гмінамі: Падароск і Лыскаў)
- Ізабелін — адміністрацыйны цэнтар Ізабелін
- Крамяніца — адміністрацыйны цэнтар Крамяніца
- Лыскаў — адміністрацыйны цэнтар Лыскаў
- Міжрэчча — адміністрацыйны цэнтар Міжрэчча
- Мсьцібаў — адміністрацыйны цэнтар Мсьцібаў
- Падароск — адміністрацыйны цэнтар Падароск
- Пескі — адміністрацыйны цэнтар Пескі
- Поразаў — адміністрацыйны цэнтар Поразаў
- Рось — адміністрацыйны цэнтар Рось
- Славацічы — адміністрацыйны цэнтар Славацічы (скасаваная ў 1922 г. і далучаная да гміны Міжрэчча)
- Сьвіслач — адміністрацыйны цэнтар Сьвіслач
- Сьвянціца — адміністрацыйны цэнтар Сьвянціца (скасаваная ў 1922 г. і падзеленая паміж гмінамі: Біскупцы, Мсьцібаў, Сьвіслач, Поразаў і Ізабелін)
- Тарнаполь — адміністрацыйны цэнтар Лука
- Цярэшкі — адміністрацыйны цэнтар Вярэйкі
- Шылавічы — адміністрацыйны цэнтар Шылавічы (створаная ў 1922 г. з часткі гміны Мсьцібаў)
- Ялаўка — адміністрацыйны цэнтар Ялаўка
Мястэчкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 115 261 жыхар, з чаго 23 933 (20,76%) беларусы, 80 198 (69,58%) палякаў (выніку перапісу былі фальсіфікаваныя, каб выказаць магчыма вялікую колькасьць палякаў), 10 704 (4,7%) габрэі, 391 немец, 316 (0,7%) расейцаў, 51 (0,2%) украінец (у перапісе былі запісаныя як русіны), 9 летувісаў, 9 татараў, 2 фіны, 2 латышы, 1 француз, 1 швэд ды 10 чалавек зь непазначанай нацыянальнасьцяй. 46,2% (53 308) жыхароў павету былі каталікамі, 41,6%% (47 954) праваслаўнымі, 11,9% (13 672) юдаістамі, 0,2% (260) пратэстантамі, 31 мусульманамі, 26 уніятамі, для 10 веравызнанье невызначанае[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Mielcarek Adam Janusz, Podziały terytorialno-administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej, Wydawnisctwo Meriton: Warszawa 2008, s. 68
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 22 ліпеня 2015 г.
|