Масткі (Падляскае ваяводзтва)
| Масткі | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Нараўка |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°54′56,80″ пн. ш. 23°47′22,50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-220 |
| Нумарны знак | BHA |
| Масткі на мапе Польшчы Масткі | |
Масткі́ (па-польску: Mostki, на мясцовай беларускай гаворцы: Мо́сткі[1]) — прысёлак вёскі Тарнаполь ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Семяноўскага вадасховішча.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У палове 19 ст. сям’я Бялінскіх, уладальнікаў маёнтку ў Тарнаполі, малы фальварак ва ўрочышчы Масткі, што склала аснову да пачатку прысёлка[4]. У міжваенны пэрыяд Масткі прыналежалі да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 32 жыхароў (6 палякаў і 26 беларусаў)[5].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 131
- ↑ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ↑ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ↑ Тарнаполь (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 107 (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
