Перайсьці да зьместу

Полымя (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Полымя
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Полыме
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараўка
Часавы пас
Каардынаты 52°53′37,70″ пн. ш. 23°47′34,80″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-220
Нумарны знак BHA
Полымя на мапе Польшчы
Полымя
Полымя
Полымя

По́лымя (па-польску: Połymie, на мясцовай беларускай гаворцы: По́лыме[1]) — прысёлак вёскі Тарнаполь у Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У палове 19 ст. сям’я Бялінскіх, уладальнікаў маёнтку ў Тарнаполі, малы фальварак ва ўрочышчы Полымя, што склала аснову да пачатку прысёлку[4]. У міжваенны пэрыяд Полымя прыналежала да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 32 жыхары (усе праваслаўныя, 13 запісаных палякамі і 19 беларусамі)[5].

  1. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 163
  2. Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  3. Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  4. Тарнаполь (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 8 красавіка 2015 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 107 (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.