Перайсьці да зьместу

Скупава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скупава
Населены пункт
Паўночна-заходні канец вёскі
Паўночна-заходні канец вёскі
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараўка
Геаграфія
Вышыня НУМ 140 м
Каардынаты 52°49′57″ пн. ш. 23°42′04″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 201 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-220
Нумарны знак BHA
Скупава на мапе Польшчы
Скупава
Скупава
Скупава

Ску́пава[2] (па-польску: Skupowo, назва ў мясцовай беларускай гаворцы: Ску́паво[3]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, у складзе гміны Нараўка.

Знаходзіцца за 2 км на захад ад Нараўкі, 17 км на паўночны ўсход ад Гайнаўкі і за 48 км на паўднёвы ўсход ад Беластоку.

На поўдні і ўсходзе мяжуе зь Белавескай пушчай, на поўначы і захадзе — зь Лядзкай пушчай.

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст надаў Нараўскую пушчу гарадзенскаму падстаросту Івану Масальскаму. Ягоны сын Фёдар, маршалак гарадзенскі, насяліў гэты абшар беларускімі праваслаўнымі падданымі са сваіх маёнткаў у Бераставіцы і Алекшыцах, а таксама заклаў тут царкву і манастыр. Пасьля пераходу нашчадкаў Фёдара Маскальскага ў каталіцтва манастыр, тым ня меней, застаўся праваслаўным.

Вёска Скупава паўстала на месцы «скупкі і продажу» лесу, то бок каля складоў, дзе адбываўся гандаль драўнінаю з пушчы.

У 1843 року сядзіба ў Скупаве належала Казімеру Буткевічу[2].

У 1880 року вёску цалкам зьнішчыў пажар, пасьля чаго жыхары пачалі будавацца на новым месцы непадалёк ад згарэлых хат. Гэтае паселішча атрымала назву Скупава Новае; пазьней хаты зьявіліся і на старым месцы, называным Скупавам Старым.

Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 378 жыхароў (49 каталікоў, 324 праваслаўных, 5 габпэяў; палякамі было запісаных 58 чалавек, беларусамі 320)[4].

Перад пачаткам нямецка-савецкай вайны Скупава налічвала каля 800 мяшканцаў. 31 ліпеня 1941 року вёска была спаленая нацыстамі, а насельніцтва вывезеная ў Навасады каля Заблудава.

Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 687.

За некалькі сотняў мэтраў на ўсход ад асноўных збудаваньняў пралягае нячынны фрагмэнт шырокакалейнай чыгункі №59 з закінутай станцыяй Скупава.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
  2. 1 2 Skupowo (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 16 сьнежня 2012 г.
  3. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 184
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 кастрычніка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Скупавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў