Мінкоўка
| Мінкоўка | |
| польск. Minkówka | |
| Першыя згадкі: | 1775 |
| Былая назва: | Беглюкі |
| Мясцовая назва: | Беглюкі |
| Краіна: | Польшча |
| Ваяводзтва: | Падляскае |
| Павет: | Гайнаўскі |
| Гміна: | Нараўка |
| Часавы пас: | UTC+1 |
| летні час: | UTC+2 |
| Тэлефонны код: | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс: | 17-220 |
| Нумарны знак: | BHA |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′2″ пн. ш. 23°43′50″ у. д. / 52.85056° пн. ш. 23.73056° у. д.Каардынаты: 52°51′2″ пн. ш. 23°43′50″ у. д. / 52.85056° пн. ш. 23.73056° у. д. |
Мінкоўка на мапе Польшчы Мінкоўка | |
Мінко́ўка (па-польску: Minkówka, на мясцовай беларускай гаворцы: Беглюкі́[1]) — прысёлак вёскі Забалоччына ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Ля вёскі працякае рака Нараўка. Вёска мяжуе зь Лядзкай пушчай.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мінкоўка вядомая з 1775 году, калі тут пражывалі стражнікі Нараўскай стражы Белавескай пушчы[1]. У міжваенны пэрыяд Альхоўка прыналежала да гміны Масева (першапачаткова белавескага, а пасьля 1922 году бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 38 жыхароў (усе правасалаўныя беларусы)[4]. У 1926 годзе ў выніку палянізацыйнай акцыі ўладаў назву Беглюкі афіцыйна замяніла Мінкоўка (жыхары пасёлку да сёньняшняга дня карыстаюцца старой назвай). 31 ліпеня 1941 году вёска была зьнішчаная немцамі, а жыхары выгнаныя. Адбудова Мінкоўкі пачалася ўжо ў 1944 годзе[1].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Мінкоўка (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
