Альхоўка (Падляскае ваяводзтва)
| Альхоўка | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Нараўка |
| Першыя згадкі | 1757 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°51′10,80″ пн. ш. 23°49′28,60″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-220 |
| Нумарны знак | BHA |
| Альхоўка на мапе Польшчы Альхоўка | |
Альхоўка (па-польску: Olchówka, на мясцовай беларускай гаворцы: Аліхоўка[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска заснаваная праўдападобна ў 18 ст. на месцы аднайменнага ўрочышча. Празь нейкі час пражывалі тут стражнікі Белавескай пушчы. У міжваенны пэрыяд Альхоўка прыналежала да гміны Масева (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 278 жыхароў (273 беларускай нацыянальнасьці і 5 палякаў)[5]. У час Другай сусьветнай вайны Альхоўка была спаленая немцамі і выселеная. Адбудаваная пасьля вайны[2].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805092-0037055?var-id=1639616&format=jsonapi
- 1 2 Альхоўка (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 30 сакавіка 2015 г.
- ↑ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ↑ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 20 сакавіка 2015 г.
