Старое Масева
| Старое Масева польск. Stare Masiewo | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Нараўка |
| Першыя згадкі | 2 палова 18 ст. |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 157 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°49′17,80″ пн. ш. 23°55′03,30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 73 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-220 |
| Нумарны знак | BHA |
| Старое Масева на мапе Польшчы Старое Масева | |
Старо́е Масе́ва (па-польску: Stare Masiewo, на мясцовай беларускай гаворцы: Масяво́ Старо́е[2]) — вёска ў Польшчы, разьмешчаная ў Падляскім ваяводзтве, у Гайнаўскім павеце, у гміне Нараўка.
Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай, а побач зь вёскай праходзіць дзяржаўная мяжа з Рэспублікай Белрусь.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ужо ў 17 ст. на месцы сёньняшняга Масева існавалі смалярні, у якіх пераапрацоўвалася дрэва на смолу ды калійныя солі. Першыя згадкі пра вёску датуюцца 1780 годам, а з 1796 г. вядомыя прозьвішчы масеўцаў: Бялюкевіч, Бандарук, Філановіч, Галасовіч, Янюк, Кампінскі, Лабінскі, Мораз, Макарэвіч, Анішчук, Бура, Сьцепанюк, Шарынскі ды Вільчак. На пачатку 19 ст. у Масеве ды суседнім Чале(pl) пасяляліся нямецкія асаднікі (пакінулі гэтыя землі ў час Першай суседняй вайны, але сьледам іхняй тут прысутнасьці асталіся лютэранскія могілкі, якія знаходзяцца ў Белавескай пушчы радам з Масевам)[2]. Сьпярша тутэйшыя ўніяцкія, а пасьля праваслаўныя жыхары прыналежалі парафіі ў Ціхаволі, потым да Нараўкі, а з 1957 году да семяноўскай парафіі. У міжваенны пэрыяд Масева прыналежала да гміны Масева з адміністрацыйным цэнтрам у Нараўцы (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 534 жыхары (41 каталікоў, 461 праваслаўных, 6 лютэранаў ды 26 габрэяў, усе запісаныя пагалоўна палякамі)[5]. У міжваенны пэрыяд існаваў тут пастарунак паліцыі, школа, пякарня, млын. На пераломе чэрвеня ды ліпеня 1941 году немцы высялілі жыхароў да Белавежы, а вёску зьнішчылі. Старое Масева пачало адбудоўвацца з 1944 году[2]. Пасьляваенны час прынёс рэзкае скарачэньне колькасьці жыхароў, а самая вёска пачала набываць характару дачнага пасёлку.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Піліп Мядзьведзь (1889/1890 — 1937), савецкі дзяржаўны дзяяч, удзельнік барацьбы за ўсталяваньне савецкай улады ў БССР і РСФСР
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Замошшам. Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
- 1 2 3 Старое Масева і Новае Масева (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 9 красавіка 2015 2015 г.
- ↑ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ↑ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Старое Масева — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||||||||||
