Сушчы Борык
| Сушчы Борык польск. Suszczy Borek | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Нараўка |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°51′42,40″ пн. ш. 23°42′57″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-220 |
| Нумарны знак | BHA |
| Сушчы Борык на мапе Польшчы Сушчы Борык | |
Сушчы Борык (па-польску: Suszczy Borek, на мясцовай беларускай гаворцы: Сухадо́лы[1]) — прысёлак вёскі Падляўкова ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Ля Сушчага Борыку працякае рака Нараўка. Прысёлак мяжуе зь Лядзкай пушчай.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі Сушчага Борыку этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход ў Нараўцы[2]) ды каталікі (парафія Нараўка[3]), па этнічных ідэнтыфікацыях палякі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сушчы Борык вядомы з 18 ст., калі пражывалі тут стражнікі Нараўскай стражы Белавескай пушчы[4]. У міжваенны пэрыяд Сушчы Борык прыналежааў да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы)(першапачаткова белавескага, а пасьля 1922 году бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 70 жыхароў (30 палякаў і 40 беларусаў)[5].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 194
- ↑ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ↑ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ↑ Асадніцтва (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
