Семенякоўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Семенякоўшчына
польск. Siemieniakowszczyzna
Першыя згадкі: пач. 19 ст.
Мясцовая назва: Мадзьвадзе, Семенякоўшчына
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′39.9″ пн. ш. 23°52′24.5″ у. д. / 52.894417° пн. ш. 23.873472° у. д. / 52.894417; 23.873472Каардынаты: 52°53′39.9″ пн. ш. 23°52′24.5″ у. д. / 52.894417° пн. ш. 23.873472° у. д. / 52.894417; 23.873472
Семенякоўшчына на мапе Польшчы
Семенякоўшчына
Семенякоўшчына
Семенякоўшчына

Семеняко́ўшчына (па-польску: Siemieniakowszczyzna, на мясцовай беларускай гаворцы: Мадзьвадзе́[1], Семеняко́ўшчына[2]) — прысёлак вёскі Пасекі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Народная назва Мадзьвадзе (Мядзьведзі) паходзіць ад распаўсюджанага тут прозьвішча Мядзьведзь.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова Семенякоўшчына была прысёлкам Бабіной Гары, але пад канец існаваў тут фальварак, які прыналежаў да маёнтку ў Семяноўцы[1]. У міжваенны пэрыяд прыналежала да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы) (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 39 жыхароў (праваслаўныя беларусы)[5].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Семенякоўшчына(пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 7 красавіка 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 1181
  3. ^ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы(пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
  4. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы(пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 108(пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.